Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Гурт Metalgues стаў пераможцам фэсту «LIVEinROCK-2011» (31 декабря 2011)

Гурт Metalgues стаў пераможцам фэсту «LIVEinROCK-2011»
Наваградзкая каманда Metalgues прызнаная пераможцай рок-фэстывалю «LIVEinROCK-2011», што прайшоў у пяты раз у Полацку. Сёлета на конкурс заявілася толькі шэсьць беларускамоўных камандаў: «Сапраўды можна казаць пра адсутнасьць цікавасьці да нацыянальнай культуры. Але лічу, што мы зрабілі добры канцэрт, бо ў ім бралі ўдзел тыя, каму гэта было патрэбна. І гэта ўсё ж натхняе на правядзеньне наступнага фэсту», — зазначае кіраўнічка Полацкага рок-клюбу Марына Шэф.

 

Цікавасьць гуртоў да конкурсу «LIVEinROCK» сёлета была невялікай. Было пададзена ўсяго дзевяць заяваў, хоць раней прыходзіла ўдвая, а то і ўтрая болей. Прычым з гэтых дзевяці тры гурты заявіліся з расейскамоўнай праграмай. «Гэта сьведчыць пра элемэнтарную няўвагу музыкаў, бо мы заўжды кажам, што адной з асноўных умоваў удзелу ў нашым конкурсе зьяўляецца наяўнасьць беларускамоўных песень», — кажа адна з арганізатараў фэсту, кіраўнічка Полацкага рок-клюбу Марына Шэф і зазначае што да страты інтарэсу з боку маладых камандаў: «Усё cапраўды выглядае даволі сумна, калі ацэньваць колькасьць заяваў ад гуртоў, якія сьпяваюць па-беларуску. Тут сапраўды можна казаць пра адсутнасьць цікавасьці да нацыянальнай культуры. Але лічу, што мы зрабілі добры канцэрт, бо ў ім бралі ўдзел тыя, каму гэта было патрэбна. І гэта ўсё ж натхняе на правядзеньне наступнага фэсту».

На сёлетнім конкурсе вырашылі адзначыць толькі пераможцу. Ім прызнаная каманда Metalgues. Астатнія месцы вырашылі не разьмяркоўваць ды зрабіць усім удзельнікам падарункі.

Metalgues быў заснаваны ў 2008 годзе ў Наваградку. На той час удзельнікам гурта было ад 12 да 15 гадоў. Першая назва каманды — Shark, якую неўзабаве зьмянілі на цяперашнюю. Ад пачатку музыкі гралі ў стылістыцы цяжкага року. Неўзабаве ў рэпэртуары гурта зьявіліся песьні ня толькі па-расейску і па-ангельску, але і па-беларуску. Сярод іх — «Песьня пра Грунвальд», «Мы — народ», «Пагоня» на верш Максіма Багдановіча. Летась гурт ужо ўдзельнічаў у фэсьце «LIVEinROCK» і атрымаў перамогу ў намінацыі «Прыз глядацкіх сымпатыяў».

Metalgues стаў ужо чацьвертым пераможцам на полацкім «LIVEinROCK». Да яго перамогу ў фэсьце атрымлівалі гурты Dа!Бл… зь вёскі Нарач, Jenowa зь Віцебску, «Інфра-чырвоны выдых» зь Менску.

Metalgues — Мы — народ (выступ на Rock Barracuda 2010)

 



Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее