Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Крамбамбулю» ўзгаднілі (31 декабря 2011)

«Крамбамбулю» ўзгаднілі
Упраўленьне культуры Менгарвыканкаму дала дазвол на правядзеньне вялікага сольнага канцэрту «Крамбамбулі» ў Менску. Пра гэта «Тузіну Гітоў» паведаміў арганізатар мерапрыемства Ўладзімер Шаблінскі. Праект Лявона Вольскага прадставіць 11 лютага 2012 году ў клюбе Re:Public сваю новую праграму «Drabadzi-drabada», прэзэнтацыя якой была сарваная сёлета ў сакавіку.

 

Кіраўнік канцэртнага агенцтва «Лінія гуку» Ўладзімер Шаблінскі кажа, што ніколі ў сваёй працы асабіста не сутыкаўся з адменай канцэртаў па палітычных матывах. «Я ня ведаю, якія чароўныя словы я кажу чыноўнікам, але валодаю простымі фактамі — усе неабходныя дазволы на правядзеньне канцэрту „Крамбамбулі“ атрыманыя і яго правядзеньне ўзгоднена з упраўленьнем культуры. Зараз стартуе рэклямная кампанія», — кажа прадусар, які сапраўды ў час існаваньня негалосных забаронаў на творчасьць шэрагу айчынных выканаўцаў, здолеў правесьці канцэрты той жа «Крамбамбулі» і Зьмітра Вайцюшкевіча ў Шаблях ды зладзіць выступы праекту Вольскага яшчэ ў Берасьці і Горадні. «Я не адмаўляю таго, што палітычная падаплёка можа існаваць, але часам здараюцца яшчэ арганізатарскія хібы празь якія выступ таго ці іншага выканаўцы зрываецца. І ня трэба ва ўсім шукаць адно толькі палітыкі», — зазначае Ўладзімер.

Вялікі сольны канцэрт «Крамбамбулі» заплянаваны на 11 лютага 2012 году Re:Public. Праект Лявона Вольскага прадставіць урэшце ў сталіцы сваю апошнюю праграму «Drabadzi-drabada». Яе прэзэнтацыя мусіла прайсьці яшчэ сёлета ў сакавіку, але тады канцэрт быў адменены за два дні да пачатку. Арганізатары і музыкі спадзяюцца, што гэтым разам выступ «Крамбамбулі» адбудзецца.

Акром таго 25 сьнежня Лявон Вольскі дае сольны канцэрт у менскай страўні «Камяніца».

Тузін Гітоў


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее