Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Арганізатары «Рок-салідарнасьці»: «Мы хочам разварушыць чыноўнікаў» (31 декабря 2011)

Арганізатары «Рок-салідарнасьці»: «Мы хочам разварушыць чыноўнікаў»

У Беларусі стартавала кампанія ў падтрымку незалежнай музычнай культуры. Яе ініцыятары заяўляюць, што будуць імкнуцца вырашыць праблему з «чорным» сьпісам і нават гатовыя ініцыяваць сустрэчу музыкантаў з чыноўнікамі. Першае, што зрабілі актывісты «Рок-салідарнасьці» — раздалі дыскі забароненых музыкаў у Менску.

 

Раздача дыскаў — самы першы крок, які зрабілі арганізатары «Рок-салідарнасьці». Як паведаміў «Тузіну Гітоў» каардынатар кампаніі Аляксей Лукашэвіч, цяпер яны вядуць перамовы з тымі выканаўцамі, якія патрапілі пад забарону ўладаў. «Нам важна, каб яны далучыліся да кампаніі, бо мы гэта робім не для сябе. І зацікаўленасьць зь іх боку ёсьць. Перашкаджаюць толькі акалічнасьці: у Вайцюшкевіча толькі што дзіцёнак нарадзіўся, Вольскі гастралюе за мяжой», — кажа Аляксей.

Са словаў ініцыятараў кампаніі, стратэгія «Рок-салідарнасьці» ў тым, каб даць музыкам зразумець, што яны не адны ды наладзіць неабходны дыялёг між імі ды іх прыхільнікамі. Вядзецца пра арганізацыю сустрэчаў і вечарынаў у падпольным фармаце. Да ўсяго, актывісты кампаніі плянуюць данесьці інфармацыю пра існаваньне сьпісу забароненых творцаў як мага да шырэйшага кола людзей. Такія акцыі плянуецца правесьці як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Таксама плянуецца зьвяртацца да чыноўнікоў. Аляксей Лукашэвіч кажа, што яны маюць намер запісацца на прыём у Менгарвыканкам, Міністэрства культуры ды іншыя ўстановы, каб паразмаўляць з адказнымі асобамі ды абмеркаваць сытуацыю: «Хочам разварушыць чыноўнікаў і данесьці, што няма нагоды, каб у Беларусі забараняць творчасьць людзей, якія працуюць на карысьць нашай жа культуры». Удзельнікі кампаніі гатовыя таксама ініцыяваць сустрэчу музыкантаў з чыноўнікамі: «Шмат што тут залежыць ад саміх музыкаў і ад таго, наколькі яны гатовы пайсьці далёка ў адстайваньні сваіх правоў», — заяўляе каарыданатар «Рок-салідарнасьці».

Тузін Гітоў


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее