Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / !OUT: The Unlimited Trio — трыё бязь межаў (31 декабря 2011)

!OUT: The Unlimited Trio — трыё бязь межаў
Героі рубрыкі !OUT Віктара Сямашкі на гэтым тыдні The Unlimited Trio. Іх надзвычай актуальны і ключавы рэліз пабачыў сьвет яшчэ на пачатку году ў Францыі, але застаўся незаўважаным на Радзіме. Простымі творы гэных музыкаў не назавеш. Узяць хаця б п’есу «Рытуал», якая заснаваная на паданьні пра рэлігійную сэкту, што практыкавала вельмі жорсткі рытуал: перад тым, як прынесьці чалавека ў ахвяру, яго падвяргалі гіпнозу. Музыкі паспрабавалі ўявіць сабе стан ахвяры.

 

Відавочна, што 2011-ы стаў для беларускае музыкі годам раскрыцьця нетыповых формаў, зьдзейсьненых празь міжнароднае пасярэдніцтва: альбом Folkroll і Насты Някрасавай, запісаны й апублікаваны «Польскім Радыё»; альбом Андрэя Хадановіча і «Рацыянальнае дыеты» на вершы Чэслава Мілаша, ініцыяваны Польскім інстытутам; альбом B_Side, выдадзены баўгарскім лэйблам Dusted Wax Kingdom; плытка беларуска-швайцарскага праекту Kazalpin і г. д. Сярод гэтых надзвычай актуальных і ключавых рэлізаў застаўся амаль незаўважаным дэбютны дыск The Unlimited Trio, што пабачыў сьвет на пачатку году ў Францыі.

«Назоў The Unlimited Trio адлюстроўвае падыход да нашага музычнага жыцьця. Мы слухаем рознае, працуем у розных накірунках. Нашая пазыцыя ў тым, каб не абмяжоўваць сябе. Гэта пазыцыя стылёвай эклектыкі, дзе розныя веяньні розных жанраў аб’ядноўваюцца адной ідэяй», — зазначае баяніст Аляксандар Ясінскі. Разам з тым, у «Бязьмежным трыё» гучаць выключна акустычныя інструмэнты і цалкам адсутнічаюць словы.

Іх бязьмежнасьць праяўляецца й у геаграфічным ракурсе: альтыст Ільля Чарнаклінаў і гітарыст Мікіта Крэйн вучацца ў Празе. А каханая дзяўчына Мікіты жыве ў сталіцы Францыі. Ёй, між іншым, адрасаваны адзін з нумароў дыску — «Ліст у Парыж». Тым часам, Алесь Ясінскі грае ў ансамблях BosaeSonca, Fratrez, выступае ў дуэце з ды-джэем і навучаецца ў Беларускай акадэміі музыкі. Ягоны пэдагог Мірон Була выхаваў знаных баяністаў Шувалава (WZ-Orkiestra) і Забелава (Gurzuf). Прытым, усе чальцы The Unlimited Trio — выпускнікі каледжу пры згаданай Акадэміі, дзе, дарэчы, утварыўся і гурт Folkroll. Фактычна першы выступ рэдкага трыё баян–гітара–альт адбыўся на дзяржаўным экзамэне па камэрным ансамблі амаль 4 гады таму, дзе хлопцы выканалі свае першыя творы.

Запіс дэбютнага альбома The Unlimited Trio ішоў ў Менску цягам году па меры зьяўленьня новага матэрыялу. Многія кампазыцыі нараджаліся падчас сумесных імправізацыйных сэсіяў. Як кажа Алесь Ясінскі, кожны зь іх спрабаваў свае магчымасьці, як аўтар, шукаў разнастайныя сродкі для рэалізацыі ідэяў: «Калі запісалі альбом, то спачатку не плянавалі яго выдаваць, думалі, што гэта будзе як дэма-матэрыял. Але пасьля зразумелі, што трэба. Напісалі ў вялікую колькасьць розных лэйблаў, ды водгукаў амаль што не было ніякіх, пазытыўных тым больш. Аднак францускі лэйбл Great Winds Records, які займаецца выданьнем маладых гуртоў, пазытыўна адрэагаваў. Гэтае выдавецтва нам параіў адзін швэдзкі музыкант».



Адна з тэндэнцыяў у сучаснай акадэмічнай музыцы — аўтар і выканаўца сумяшчаюцца ў адным чалавеку. The Unlimited Trio ідзе тым жа шляхам: тры кампазытары супольна выконваюць свае творы. Прытым, калегі-мэтры — як скажам, Галіна Гарэлава, — шчодрыя на камплімэнты ў іх адрас. А звычайная публіка ў розных гарадох Беларусі і па-за межамі нашае краіны заўважае нязмушаную беларускасьць трыё. Пры ўсёй неабмежаванасьці мэнтальнасьць не схаваеш.

Разам з тым, стылёвая база гурту застаецца акадэмічнай, але нотныя партытуры The Unlimited Trio досыць умоўныя, кшталту схемы. Шмат прасторы пакідаецца для адвольных спантанных малюнкаў. «Мы не імкнемся адкрыць новыя гармоніі ды пабудовы, а папросту выказваем свае пачуцьці. На чым паставіш прыярытэт, тое і будзеш рабіць. Так, шмат прыкладаў таго, калі чалавек з музычнай адукацыяй, які бліскуча выконвае клясычныя творы, у пляне імправізацыі ці нейкага крэатыву ня можа сябе праявіць. І таксама ёсьць адваротныя прыклады, калі чалавек пасрэдна выконвае клясыку, але выяўляе сваю крэатыўнасьць ствараючы штосьці новае», — кажа Аляксандар.

Простымі творы гэных музыкаў не назавеш. Узяць хаця б п’есу «Рытуал», якая заснаваная на паданьні пра рэлігійную сэкту, што існавала на Блізкім Усходзе і практыкавала вельмі жорсткі рытуал: перад тым, як прынесьці чалавека ў ахвяру, яго падвяргалі гіпнозу. Музыкі паспрабавалі ўявіць сабе стан ахвяры, якая ўсё добра адчувае, але ня можа аніяк супрацьдзейнічаць. Вельмі надзённая ў нашых варунках сытуацыя.



Дэбютнік The Unlimited Trio можна набыць у Парыжы альбо замовіць празь Сеціва, неўзабаве чакаецца і чэскі рэліз (лэйбл Poli5). Да васьмі аўдыётрэкаў дадаецца відэакліп на кампазыцыю «Уніз з пагоркаў». Між тым, Аляксандар Ясінскі дакладна ведае, што чарговы альбом будзе вышэй узроўнем па ўсіх парамэтрах — кампазытарскім, выканальніцкім ды гукарэжысэрскім, і, навогул, больш канцэптуальным. Ці захаваецца выключна акустычны гук? Гэта пад пытаньнем. Бо ёсьць жаданьне паспрабаваць электронныя апрацоўкі. Таксама нядаўна The Unlimited Trio аздобілі сваёй музыкай дакумэнтальны фільм тэлекампаніі «Мір» — «Дзіга Вертаў — чалавек з кінаапаратам». А іх другі па ліку кліп «Калыханка» атрымаў галоўны прыз на менскім конкурсе кароткамэтражных фільмаў Smartfilm.



Віктар Сямашка, «Тузін Гітоў»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее