Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Вользе спадабалася бы (31 декабря 2011)

Вользе спадабалася бы
Заходзіш зірнууць на рок-канцэрт і па звычцы шукаеш у натоўпе Волю, каб абмяняцца вітаньнямі. Але яе ня бачна. Прайшоў ужо год, як ты зь ёй не абменьваўся вітаньнямі і сьвядомасьць ня можа прыняць той факт, што ты знаходзісься на канцэрце памяці Вольгі Самусік.

 

Клюб Loft нібы прызначаны для такіх мерапрыемстваў. Прыглушанае сьвятло, цёмныя сьцены, абслуга ўся ў чорным… На канцэрце памяці ахвяраў тэракту ў мэтро тутсама была такая ж атмасфэра.

Вельмі не хапала партрэта Волі дзе-небудзь на бачным месцы, затое на экранах пастаянна круцілася відэа яе выступу на «Басовішчы», дзе як маятнік на першым пляне гайдаўся Сьцяг.

Канцэрт зладзіла Зоя Сахончык, вакалістка гурта ZM99, якая сябравала з Воляй. Яна і выступіла ў сымбалічнай ролі вядоўцы. «Хацелася зрабіць Волі… прыемнае, так ня скажаш. Проста хацелася нешта для яе зрабіць», — спавядалася са сцэны Зоя, прадстаўляючы першых выступоўцаў — гурт IQ48. Быў рэдкі выпадак, калі пад песьні «здаровых ласёў» ня танчылі, проста слухалі, у нейкай прастрацыі. Вакаліст Саша Ракавец усё роўна хацеў падавацца вясёлым. «Было вельмі прыемна зь ёй працаваць і сябраваць. Рэпэтавалі з Воляй і шкада, што не пасьпелі запісаць пару сумесных трэкаў», — распавёў у пэўны момант музыкант.

На сцэну раптам выйшла неабвешчаная Наста Шпакоўская, прызнаная рок-князёўнай, як і Воля… Яна сказала простыя і кранальныя словы пра тое, што трэба трымацца, дыхаць і жыць ды выканала пад клявішы памінальны сэт.

Гэта імпрэза была без гасьцявых сьпісаў. Арганізатары папрасілі ўсіх заплаціць за ўваход, каб перадаць сабраныя грошы бацькам Вольгі на помнік. «Вялікі рэспэкт маме, якая заўжды намагалася прысутнічаць на выступах Волі і лавіла кожнае яе слова», — прамаўляла са сцэны Зоя. Каб аддаць належную даніну павагі, яна адрэпэтавала з гуртом Tarpach песьню «Нечакана» — фактычна музычную візытоўку Самусік. Яе калегі кажуць, што якраз у гэтым гурце яна раскрылася ў новай для сябе якасьці вакалісткі. Пасьля яе сыходу, Tarpach да жалю так і не ўзьняўся з кален.

Вельмі пасавала пад імпрэзу музыка, якую рабілі на сцэне «Князь Мышкін», а Алег Хаменка дык наогул зрабіў вельмі кранальна — паставіў перад сваім выступам фрагмэнт інтэрвію з Вольгай, зробленае колісь для яго аўтарскай праграмы на «Аўтарадыё». Алег сыграў шчымлівы сэт, падабраўшы пару «палацаўскіх» баладаў. Ён пачаў быў найгрываць «Чужыя дзеўкі», але перапыніўся — ня час для вясёлых песень — ды запяяў мінорныя «Ластаўку» і «Праваджала маці сына».



Шчымлівасьці дадаў Аляксандар Памідораў. Ён выступаў сольна, музыкі з гурта былі ў ад’езьдзе. Так сышлося, што гэтыя ж музыкі гралі ў гурце Hasta la Fillsta, які быў адноўлены шмат у чым дзякуючы Вользе. Шкада, што ня выступіў яшчэ адзін знакавы ў кар’еры сьпявачкі гурт zygimont VAZA, які спыніў сваё існаваньне, пасьля яе сыходу.

Падавалася бы на гэтым усё. Аднаму з бліжэйшых знаёмых Вольгі — Аляксандру Кульлінковічу ў гэты вечар на сцэну выходзіць забаранілі. Але здарылася нечаканасьць — ён усё ж прыехаў і выступіў. У сваёй прамове Кульлінковіч з пяшчотай згадваў Воленьку ды выказаў думку, што сьведчаньне лепшай памяці пра памерлых — весялосьць. Запрасіўшы музыкаў, Кул даў невялічкі канцэрт. Першая песьня была вельмі даўняя і вельмі душэўная — «Гуси-лебеди» звалася. А потым сапраўды было па-вясёламу — з «Гузікам» ды «Дзецьмі Галяктыкі». Вользе яўна бы спадабалася…

Фотарэпартаж Насты Міхейчык з канцэрту

Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», для Budzma.org
Відэа - Яўген Шапчыц

 



Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • Вользе спадабалася бы
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Читаемое
      • Афиша

      6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

      17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

      • Опрос
      Новый вид сайта. Как?
      Отлично
      Хорошо
      Плохо

      • Личный кабинет
      Фоторепортаж Прямо с места событий

      Назад в Союз или новое по старому...
      Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

      Рецензии Читать не перечитать

      Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

      Реклама Интересные предложения
      Мировые новости Самое свежее