Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Нацыянальная музычная прэмія: сілаю ня быць мілаю (31 декабря 2011)

Нацыянальная музычная прэмія: сілаю ня быць мілаю
Адборачная камісія рэспубліканскага конкурсу ў вобласьці эстраднага мастацтва абвесьціла сьпіс намінантаў у 16 асноўных і 4 спэцыяльных намінацыях. На галоўныя прызы прэтэндуюць у асноўным усё тыя ж, у незалежнасьці ад даробку ў 2011 годзе. Праўда, ёсьць і нечаканасьці. Арганізатары вырашылі разбавіць сьпісы намінантаў некалькімі альтэрнатыўнымі асобамі і выканаўцамі, якія самі заявы не падавалі.

 

Паводле правілаў, сябры адборачнай камісіі адбіралі намінантаў з тых, хто сам выказаў жаданьне паўдзельнічаць у конкурсе. Жадаючых апынулася больш за 500. Заявы ад іх пакліканы былі разгледзіць сябры адборачнай камісіі, куды ўваходзілі кіраўнікі FM-cтанцыяў, прадусары, журналісты і нават намесьнік міністра культуры. Яны назвалі прэтэндэнтаў у 16 асноўных і 4 спэцыяльных намінацыях. Вызначаць пераможцаў будзе вышэйшая інстанцыя — экспэртная рада, якая гарантуе аб’ектыўнасць і неперадузятасьць. У яе ўваходзяць такія асобы, як Анатоль Ярмоленка, Аляксандар Ціхановіч, Васіль Раінчык.

На галоўныя прызы прэтэндуюць у асноўным усё тыя ж, у незалежнасьці ад даробку ў 2011 годзе. Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, Гюнэш паспаборнічаюць у намінацыі «Лепшы жаночы вакал», Аляксей Хлястоў, Дзьмітры Калдун, Макс Лорэнс і Саша Нема пазмагаюцца за прыз у намінацыі «Лепшы мужчынскі вакал». Уражвае сьпіс прэтэндэнтаў у намінацыі «Лепшая песьня на беларускай мове». На яе перамогу прэтэндуе тры творы:

— «Белая ластаўка» ў выкананьні Алены Ланской
— «Жняя» ў выкананьні БДА «Песьняры»
— «Не забывай» у выкананьні Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай

«Мяркую, што сьпіс намінантаў на 80—90% адэкватны рэчаіснасьці, — мяркуе сябра адборачнай камісіі, журналіст Алег Клімаў. — Проста такія ў нас рэаліі, такі ў нас шоў-бізнэс. Па-ранейшаму даводзіцца абіраць між Хлястовым і Афанасьевай. Пакуль старыкі перайгрываюць маладых». Сам Алег таксама ёсьць у сьпісе намінантаў — на «Лепшага журналіста году». Праўда, сам ён не вылучаўся, але калегі па адборачнай камісіі пераканалі яго не адмаўляцца ад удзелу.

Іншая прэтэндэнтка на перамогу ў намінацыі «Лепшы журналіст» Тацяна Заміроўская наогул не падавала заявы на ўдзел. «Нават не зьбіралася гэтага рабіць, мне проста патэлефанавалі на днях і сказалі, што я ў сьпісе намінантаў», — кажа Тацяна. Тая ж самая сытуацыя была з Аляксандрам Багданавым, якога вылучылі на «Лепшага прадусара». «Быў нямала зьдзіўлены тэлефанаваньню з СТВ. Са мной размаўлялі нібы я ў тэме, а я нічога пра гэту прэмію ня ведаў».

Падобна на тое, што арганізатары вырашылі разбавіць сьпісы намінантаў некалькімі альтэрнатыўнымі асобамі і выканаўцамі, якія самі не заявіліся. Са словаў Аляксандра Багданава, гэтак жа раптоўна дазнаўся пра свой удзел у прэміі гурт «Серебряная свадьба». Зрэшты, каманда на чале зь Сьветай Бень ня зможа ўзяць удзел у гэтым мерапрыемстве, якое пазыцыянуцца, як «грандыёзнае шоў». Пройдзе яно 13 сьнежня ў Палацы рэспублікі.

«Я вырашыў пайсьці ня толькі таму, што гэта выглядае вельмі сьмешна і забаўна, — кажа Аляксандар Багданаў. — Па-першае, прэмію ладзіць Міністэрства культуры і калі яно ўключыла ў свае сьпісы некалькі незалежных артыстаў, значыць гэта крок наперад. Па-другое, у мяне, як арганізатара вялікіх канцэртаў, зьявіцца дадатковая птушачка для чыноўнікаў, што безумоўна можа аблегчыць працу».

Але вельмі шмат выканаўцаў, якія плённа правялі гэты год, на прэміі прысутнічаць ня будуць. Сярод іх — Зьміцер Вайцюшкевіч. «Мне сказалі, што я цяпер сярод музыкантаў для дзяржавы вораг №2 пасьля Міхалка. Мне зусім неахвота нешта гаўкаць з андэграўнду. На самой справе я рады посьпехам намінантаў і тых, хто іх вылучаў. Жадаю гэтай прэміі доўгіх гадоў і спадзяюся паўдзельнічаць у цырымоніі тады, калі будуць вылучаць ня толькі за ляяльнасьць да існуючай улады, але і за ўнёсак у беларускую культуру».

Увесь сьпіс намінантаў можна пабачыць тут.

Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее