Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / PradMOVA: у рэпе толькі дзеўкі (31 декабря 2011)

PradMOVA: у рэпе толькі дзеўкі
Праекту Каці Красавік і Роні Роніч толькі год і на яго рахунку пакуль што адзін інтэрнэт-сынгл. Але PradMOVA ужо ўвайшла ў музычную гісторыю, як першы дзявочы беларускамоўны рэп-праект. А ці тое яшчэ будзе? «Мы ставімся да нашага занятку музыкай гэтак жа сур’ёзна, як да свайго жыцьця. Канечне, мы ня ведаем, што можа адбыцца заўтра. Але зараз мы маем намер змагацца да апошняга», — заяўляюць дзяўчыны.

 

Каця і Роня вырашылі зрабіць уласны рэп-праект два гады таму, калі яшчэ вучыліся ў школе. Свой праект назвалі Inye, трэкі ў асноўным чыталі па-расейску. Летась яны вырашылі цалкам перайсьці на беларускую і перайменавацца, узяўшы назву PradMOVA.

«Мы і раней пісалі на беларускай мове, толькі гэта былі вершы, а ня трэкі. Да стварэньня нашай „Прадмовы“ нас падштурхнуў абсалютны недахоп беларускамоўнай музыкі. Таму мы вырашылі выказаць свае думкі і пачуцьці ды аформіць іх музычна», — распавядае Каця Красавік. Ёй цяпер 18 гадоў, навучаецца на мастацкім аддзяленьні, а яе паплечніца Роня Роніч — на год старэйшая, вучыцца на фармацэўта. Дзяўчыны кажуць, што PradMOVA — гэта сур’ёзна. «Мы ставімся да нашага занятку музыкай гэтак жа сур’ёзна, як да свайго жыцьця. Канечне, глупствам было бы абяцаць усім, што гэтак будзе да канца жыцьця. Мы ня ведаем, што можа адбыцца заўтра. Але зараз мы маем намер змагацца да апошняга», — кажа Роня, а Каця дадае: «Нас натхняе, калі слухач знахозіць у нашых рыфмах нешта сваё. Для нас гэта важна найперш». Тое, што іх праект выключна дзявочы, яны просяць не разглядаць, як пратэст. Проста так у іх выйшла, што абышліся без мужчынскай дапамогі ў пляне тэкстаў і музыкі. А вось для таго, каб запісаць паўнавартасны альбом, дзяўчыны думаюць прыцягнуць музыкаў ці, прынамсі, бітмэйкера. «Знайсьці бы сапраўды адказных людзей!» — заўважаюць дзяўчаты.

На «Тузіне Гітоў» гурт PradMOVA прадстаўляе свой інтэрнэт-сынгл «Забудзь» (музыка і словы гурта).

Гурт УКантакце

Іван Бяспалы, «Тузін Гітоў»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее