Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Фэст «LIVEinROCK» пройдзе ў пяты раз (31 декабря 2011)

Фэст «LIVEinROCK» пройдзе ў пяты раз
У Полацку пройдзе пяты па ліку штогадовы рок-фэстываль «LIVEinROCK». «Мы імкнемся паказаць нашу культуру. Нашу па мове, па духу, па мэнтальнасьці. Таму праводзім гэты фэст, каб давесьці, што нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, беларуская культура ня толькі выжыве, але і будзе разьвівацца надалей», — кажа адна з арганізатараў фэсту, паэтка Лера Сом. Хэдлайнэрам сёлетняга «LIVEinROCK» будзе гурт «Крама», які канцэртам у Полацку адзначыць 20-годзьдзе дзейнасьці.

 

«LIVEinROCK» фактычна запоўніў нішу, якая ўтварылася пасьля закрыцьця легендарнага фэсту «Рок-кола», што праводзіўся ў Полацку цягам 17 гадоў. Пад ціскам мясцовых уладаў у 2007 годзе арганізатары адмовіліся ад яго правядзеньня. Новы фэст запачаткавалі Марына Шэф, удзельніца гурта Indra, якая ўзначаліла полацкі рок-клюб, і паэтка Лера Сом. «Мы імкнемся паказаць нашу культуру. Нашу па мове, па духу, па мэнтальнасьці. Таму праводзім гэты фэст, каб давесьці, што нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, беларуская культура ня толькі выжыве, але і будзе разьвівацца надалей», — кажа Лера.

Першыя два гады фэст праводзіўся, як даніна павагі Ўсяславу Чарадзею, таму меў назву «Ноч ваўкалака», а потым зьмяніў назву на «LIVEinROCK». Конкурс маладых выканаўцаў праводзіўся ўжо тройчы. Адна з галоўных умоваў удзелу ў фэсьце для маладых гуртоў — наяўнасьць у рэпэртуары беларускамоўных песень. Пераможцамі полацкага фэсту станавіліся гурты Dа!Бл… зь вёскі Нарач, віцебскі гурт Jenowa, а летась перамогу атрымала каманда зь Менску «Інфра-чырвоны выдых». Пераможцу прадугледжаны прыз — запіс песьні ў студыі «Осмос».

Фэст праходзіў у полацкім доме культуры. Паколькі гэты будынак рамантуецца, яго вырашана было перанасьці ў клюб «Сфэра». Пачынаецца ён 10 сьнежня ў 17:00. Акром канкурсантаў на сцэну выйдуць першыя пераможцы — гурт Dа!Бл…, а хэдлайнэрам стане гурт «Крама».

Тузін Гітоў


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее