Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Ляпіс Трубяцкой»: самі з вусамі (31 декабря 2011)

«Ляпіс Трубяцкой»: самі з вусамі
У ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня гурт «Ляпіс Трубяцкой» вырашыў зладзіць канцэрт-акцыю «Новы год па-беларуску». Акром уласна каманды Сяргея Міхалка, якая выканае песьні з сваёй праграмы «Грай», у навагоднюю ноч выступяць яшчэ шэраг беларускіх выканаўцаў. Імпрэза пройдзе ў вялікім маскоўскім клюбе P!PL і будзе прысьвечана «ўсім беларусам і спачуваючым». Дрэс-код на вечарыну ўведзены забаўны — вусы. «Мы ўсе расьцім вусы. Хочам забраць гэты сымбаль сабе», — кажа прадусар «Ляпісаў» Яўген Калмыкоў.

 

«Спачатку думалі ў сямейным коле адзначыць, а потым вырашылі зрабіць вялікі рок-канцэрт на Новы год», — кажа прадусар гурта «Ляпіс Трубяцкой» Яўген Калмыкоў. Для гэтых мэтаў музыкі бяруць вялікі рок-клюб у Маскве P!PL, які змяшчае да 2000 чалавек. Тут у ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня «Ляпісы» зайграюць сваю праграму «Грай». Разам зь імі на сцэну выйдуць Лявон Вольскі сольна і з праектам «Крамбамбуля», гурт Pomidor/off, а таксама DJ Papa Bo. Акцыю вырашана назваць «Новы год па-беларуску» ды ўвесьці дрэс-код — вусы.

«Мы ўсе расьцім вусы. Хочам забраць гэты сымбаль сабе. Таму просім усіх нашых гасьцей таксама адрасьціць вусы да Новага году. Лявон, вось, паабяцаў, напрыклад», — усьміхаецца Яўген Калмыкоў. На прызнаньне прадусара, «Ляпіс Трубяцкой» зь вялікім задавальненьнем зрабіў падобны канцэрт у Менску, але зь вядомых прычын гэта немагчыма. У так званым «чорным сьпісе» разам зь «Ляпісамі» знаходзіцца таксама гурт «Крамбамбуля». «Але я пэўны, што калі-небудзь мы адзначым Новы год вялікім канцэртам у Менску», — дадае Яўген.

Цікава, што «Ляпіс Трубяцкой» ужо сустракаў Новы год на сцэне. 31 снежня 2009 году музыкі давалі вялікі канцэрт у маскоўскім клюбе IKRA.

Тузін Гітоў


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее