Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Дарафеевай знайшлі замену (31 декабря 2011)

Дарафеевай знайшлі замену
На «Эўравізію» ад Беларусі сёлета мог бы выправіцца поп-праект Aura ці сьпявачка Гюнэш, калі рабіць стаўку на якасную поп-музыку. Ян Жанчак ці Litesound маглі бы пасаваць пад добрапастаўлены рокавы нумар. Маглі бы прыцягнуць увагу нетыповыя прадстаўнікі ад Беларусі The Champions і Юзары… Усе гэтыя выканаўцы прысутнічаюць у сьпісе 15 прэтэндэнтаў на паездку на найбліжэйшы конкурс. Але ў закулісьсі ўсе паказваюць пальцам у кірунку аднай прэтэндэнткі і кажуць, што менавіта яна паедзе ў Баку прадстаўляць Беларусь.

 

Верыць чуткам справа неўдзячная. Але ўсё сьведчыць пра тое, што самы імаверны прэтэндэнт на паедзку на «Эўравізію-2012» ад Беларусі — Алена Ланская. І ня толькі таму што 26-гадовая сьпявачка мае неверагодны талент. Падобна на тое, што дарослыя дзядзі наверсе вырашылі знайсьці «новы твар» Беларусі ды ўсяляк спрыяць яго прасоўваньню. Цікава, што Ірына Дарафеева ня трапіла ў лік 15 галоўных прэтэндэнтаў на паездку на «Эўравізію».

Гэты год быў у кар’еры Алены Ланской быў супэрпасьпяховым — яна перамагла на «Славянскім базары» і да ўсяго атрымала званьне заслужанай (!) артысткі Беларусі. Ланская зьяўляецца артысткай прадусарскага цэнтру «Спамаш», які трымае Аляксандар Шакуцін — адзін зь беларускіх алігархаў, блізкі да атачэньня кіраўніцтва дзяржавы. І няхай талент Алена мае неаспрэчны, але без спрыяньня тут яўна не абыйшлося.

Акрамя Ланской, журы назвала яшчэ 14 прэтэндэнтаў на паездку. Гэта Ян Жанчак з гуртом Outerplan, Герман, Юзары, праект Aura, дуэт Аляксандра Гайдук — Натальля Балдзіна, Вікторыя Алешка, Ганна Благава, Анастасія Віньнікава, Thriller, Litesound, Nuteki, The Champions, гурт «Экивоки» і Гюнэш.

21 cьнежня адбудзецца паўфінал нацыянальнага адбору, дзе будзе вызначана ня больш за пяць фіналістаў. А фінал пройдзе ў студзені 2012 году. Пераможца будзе названы па выніках галасаваньня гледачоў і ацэнак журы.

Фіналісты нацыянальнага адбору на «Эўравізію». Прагноз рэдакцыі парталу Tuzin.FM.

Алена Ланская
Паслухаць на ТГ

Aura
Паслухаць на ТГ

Гюнэш
Паслухаць на ТГ

Вікторыя Алешка
Паслухаць на ТГ

Юзары

SB, «Тузін Гітоў»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее