Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Тузін. Unplugged: з патасам, з попсам, з прапагандай (31 декабря 2011)

Тузін. Unplugged: з патасам, з попсам, з прапагандай

 

2 cьнежня ў паб-клюбе «Графіці» прайшла чарговая частка музычнага сэрыялу «Тузін. Unplugged». Гэтым разам на сцэну выйшлі гурты «Красные звёзды» і Pomidor/off. Упершыню разам. Дадатковай нагодай для сустрэчы стала адзначэньне дня народзінаў аднаго з стваральнікаў парталу Tuzin.FM Ветра Мэханічнага.

 

Гурт «Красные звёзды» існуе з 1993 году, але зусім нядаўна музыкі ўпершыню запісалі песьню на беларускай мове. Мяркуючы з новай праграмы, Уладзімер Селіванаў мае намер і далей пісаць беларускамоўныя творы, чаму было сьведчаньнем выкананьне зусім новай — «Зорачка» ў духу лепшых гітоў «Песьняроў».

Лідэр КЗ на пачатку сэту прызнаўся, што каманда сумленна падыйшла да «хатняга заданьня» ды рыхтавала песьні, што звычайна гучаць у электрычнасьці, у камэрным варыянце. Але за дзень да канцэрту ад гэтай задумы вырашана было адмовіцца. «Занадта сумна атрымліваецца, таму мы будзем граць электрычным складам, але трохі цішэй, чым звычайна», — абвесьціў ён са сцэны «Графіці». Цішэй ня выйшла, але расчараваных у залі яўна не было. Кранальна выглядала, калі падчас выкананьня, Уладзімер вынес на сцэну свайго сына і пасадзіў яго побач з сабой. Больш уважлівага слухача ў той вечар у клюбе пэўна не было. Селіванаў паказаў аснову новай праграмы гурта, якая толькі што запісаная і неўзабаве будзе выдадзеная, а таксама выканаў некалькі вядомых гітоў. На «біс» музыка засьпяваў «Зорачку» па другім разе.

«Красные звёзды» і Pomidor/off сышліся на адной сцэне ўпершыню. Раней Селіванаў і Памідораў нават не былі знаёмыя між сабой. Але так выйшла, што абодва гурты рыхтавалі свае новыя альбомы ў адной і той жа студыі «Осмос». Зрэшты, Pomidor/off наогул досыць рэдка выступае. Мусіць, з выхадам іх дыску «Патас/Попс/Прапаганда» сытуацыя зьменіцца. Выступ каманды на «Тузін. Unplugged» якраз і апынуўся лайт-прэзэнтацыяй гэтага альбому. Музыкі зьявіліся ў сваіх фірмовых майках ды ўмомант разгайдалі публіку, якая шчыльна абступіла сцэну. Памідораў сьпяваў і новае («Радыё»), і адносна новае («Шабаны») і добразнаёмае («Дзень без гарэлкі», «Цуд на Каляды»). Было і пару дуэтаў-сюрпрызаў. З Аляксандрам у гэты вечар засьпяваў Міхей Насарогаў з гурта Rockerjoker ды Алег Хаменка. Дадатковай прыемнасьцю быў невялічкі акустычны сэт лідэра «Палаца» ў гонар Ветра Мэханічнага. Адзін з стваральнікаў «Тузіна Гітоў» у гэты дзень адзначаў свой дзень народзінаў і пачуў нямала прыемных словаў ад сваіх калегаў, сяброў і знаёмых.

ТГ-відэа. Pomidor/Off - Шабаны


ТГ-відэа. Pomidor/Off - Хлусьня


ТГ-відэа. Pomidor/Off - Дым


ТГ-відэа. Pomidor/Off - Шабаны (reedit)


ТГ-відэа. Красные звёзды - Зорачка


Фотарэпартаж з «Тузін. Unplugged»

Мікалай Дубавіцкі, Budzma.org
Відэа: Яўген Шапчыц, «Тузін Гітоў»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее