Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Ірляндзкія беларусы «Бостонское чаепитие»: «Патрыятызм — паняцьце расьцяглае» (31 декабря 2011)

Ірляндзкія беларусы «Бостонское чаепитие»: «Патрыятызм — паняцьце расьцяглае»
Удзельнікі гурта «Бостонское чаепитие» прызналіся ў інтэрвію «Тузіну Гітоў», што іх зусім не прыцягвае беларускі фольк, распавялі чым іх зацікавіла ірляндзкая культура ды патлумачылі чаму абралі ўжо занятую іншымі музыкамі назву: «Мы ведалі пра іх існаваньне, калі выбіралі сабе назву. І адзінагалосна прыйшлі да высновы, што наша „Бостонское чаепитие“ — больш драйвовае і сумленнае будзе! Вы не знаходзіце?»

 

Менскі гурт «Бостонское чаепитие» грае айрыш-фольк-панк, што даволі незвычайна для Беларусі. Музыкі граюць разам ужо два гады. Сёлета ў кастрычніку каманда выдала міні-спліт разам з панкоўцамі з «Завулку Vinny Stigm’ы». Цяпер «бостанцы» працягваюць працаваць над матэрыялам, каб напрацаваць паўнавартасны альбом. Басіст Андрэй і акардыяністка Маша пасьля канцэрту ў Горадні распавялі ў інтэрвію «Тузіну Гітоў».

ТГ: Адкуль узялася цікавасьць да ірляндзкага фольк-панку ды ірландзкай культуры?

Андрэй: Вядома, найперш з праслухоўваньня заснавальнікаў жанру: The Pogues, Dropkick Murphys, Flogging Molly. Потым я слухаў яшчэ шмат розных бандаў, нават зьбіраў калекцыю, але сапраўды вартых можна пералічыць на пальцах. Цікавасьць стварыць сваю каманду ўзьнікла, калі сустрэліся разам. Вырашылі мачыць калі не зусім фольк, то як мінімум фольк-рок. А потым і астатнія хлопцы падцягнуліся.

Маша: Ну, ірландзкая культура досыць калярытная. Музыка душэўная. А наогул, сапраўды паўплывала творчасьць у першую чаргу такіх гуртоў, як Dropkick Murphys і Flogging Molly. Захацелася лабаць штосьці такога кшталту.

ТГ: Вам ужо казалі, што не зусім патрыятычна граць у Беларусі не беларускі, а ірляндзкі фольк-панк? Што адказваеце на такія закіды?

Маша: Ну, я дакладна не прэтэндую на званьне «патрыёт». А калі ты хочаш спытаць: ці не прыцягвае мяне беларускі фольк, то адкажу шчыра — не прыцягвае.

Андрэй: Я лічу, што ня варта абмяжоўвацца толькі якім-небудзь канкрэтным відам фольку. Фольк бязьмежны, і ў нашай творчасьці акрамя ірляндзкіх нотак знаўцы жанру пачуюць яшчэ шмат чаго цікавага. А наогул, патрыятызм — паняцьце вельмі шырокае.

ТГ: У ірляндцаў і беларусаў шмат агульнага: доўгая барацьба за незалежнасць, любоў да алькагольных напояў і бульбы… Можаце падоўжыць сьпіс?

Андрэй: «Любоў» да «вялікіх» суседзяў (сьмяецца).

Маша: Ёсць, напрыклад, такое клішэ: мужыкі б’юць сваіх жонак. Першае, што ў галаву прыйшло (сьмяецца). Так што я не асабліва люблю размаўляць пра нейкія стэрэатыпы.

ТГ: У зьвязку з вашай назвай. Наколькі ведаю, падзеі, названыя пазьней «бостанскай чайнай вечарынай» зьвязаныя з гісторыяй ЗША, а не Ірляндыі

Андрэй: Бостан можна называць горадам ірляндзкіх мігрантаў, якія да гэтага часу шануюць свае карані і паважаюць культуру сваіх продкаў. Горад, у якім жывуць і працуюць Dropkick Murphys. А заставацца ірляндцам праз акіян, далёка ад гістарычнай радзімы, ня вельмі лёгка. За што ім і рэспэкт!

Маша: Так, Бостан сапраўды багата заселены ірляндцамі. А наогул, «Бостонское чаепитие» першапачаткова было працоўнай назвай, але яно прыжылося.

ТГ: У Расеі ёсьць гурт з такой самай як у вас назвай: нейкія фрыкі, якія граюць куртуазны поп-джаз. Не зьяўлялася жаданьня зьмяніць назву каманды, каб пазьбегнуць блытаніны?

Маша: Па-першае, позна ўжо нешта зьмяняць. Па-другое, паглядзі колькі гуртоў з такой назвай на ангельскай мове! Сябры нярэдка скідаюць ўсялякія відэа, і пытаюцца: «Гэта вы?». Але сур’ёзнай блытаніны пакуль не ўзьнікала.

Андрэй: Скажу нават наадварот. Мы ведалі пра іх існаваньне, калі выбіралі сабе назву. І адзінагалосна прыйшлі да высновы, што наша «Бостонское чаепитие» — больш драйвовае і сумленнае будзе! Вы не знаходзіце? (сьмяецца). Час пакажа, хто — сапраўдны, а хто — падробка.

ТГ: Маша, а як ты ставісься да прысутнасьці жанчыны ў рок-музыцы?

Маша: Асабіста я не пакутую на ваяўнічы фэмэнізм і не хачу выдзяляць сябе па плоцевай прыкмеце ў дадзеным выпадку. Я — музыка, такі самы, як і хлопцы. Гэта значыць, што нічога асаблівага няма ў тым, што дзяўчына валіць музыку з хлопцамі.

Андрэй: Жанчыны ў рок-музыцы — гэта вельмі добра. А асабліва добра, калі гэта наша Маша. Крута грае і сьпявае. На руках ня носім, але ганарымся! (сьмяюцца разам)

ТГ: Ці проста дзяўчыне ў гурце ладзіць з аднымі хлопцамі?

Маша: Мяне жыцьцё часьцей за ўсё ўзнагароджвала сябрамі мужчынскага полу. Я не хачу сказаць, што ў калектыве няма ніякіх праблем, але тое, што людзі часам канфліктуюць — гэта цалкам нармальна.

ТГ: Ваш погляд на панк-рок у сучаснай Беларусі. Ня бачыцца яго закат, калі большасьць моладзі вісіць на іншых рэчах?

Маша: Не. Хтосьці прыходзіць, хтосьці сыходзіць, а панк-рок жывы!

Андрэй: Усе рухаецца цыклічна. Можа быць хутка ўсе хлопцы зноў будуць вісець на панк-року.

ТГ: Вы граеце вельмі вясёлую музыку, і публіка, якая прыходзіць на вас, на канцэртах адрываецца па поўнай праграме. Між тым, што важней для вас на сэйшэнах: даносіць слухачам свой мэсэдж ці ствараць настрой?

Андрэй: У гэтых рэчах патрэбны тонкі балянс. Перавага ў які-небудзь бок будзе азначаць толькі тое, што мы ставім адзін з аспэктаў на першае месца. А гэта першапачаткова няправільная пазыцыя.

Маша: Цалкам пагаджуся з Андрэем: важна і тое і іншае ў роўнай меры.

ТГ: А што аб’ядноўвае вашу каманду, акрамя музыкі?

Андрэй: Сяброўства!

Маша: З большасьцю ўдзельнікаў нашага гурта я ўжо знаёмая гады чатыры, дзякуючы той самай «Першамайцы» — гістарычнаму месцу для нас. Мы ўсе вельмі розныя, таму аб’ядноўвае сяброўства і любоў да музыкі.

ТГ: Неяк вы казалі, што на пэрыфэрыі вашыя канцэрты праходзяць з большай энэргетыкай і аддачай, чым у Менску. Мяркуеце, у сталіцы сапраўды зажраліся, ці ёсьць іншыя фактары?

Маша: Такую музыку, якую мы граем, слухае няшмат людзей. Ды і выбар канцэртаў і гуртоў у Менску куды больш шырокі, чым на пэрыфэрыі, дзе новая каманда — крыху больш рэдкая зьява.

Андрэй: У Менску цяпер на хвалі трохі іншая музыка. Але мы стараемся зьдзівіць і пацешыць нават вельмі спрактыкаваных слухачоў. (усьміхаецца)

ТГ: Маеце ўжо спліт з камандай «Завулак Vinny Stigm’ы». Калі чакаць паўнафарматны альбом?

Андрэй: Цяпер ідзе актыўная праца над новым матэрыялам. Па выніках паглядзім. Але мы пагодзімся і на дыхтоўны ЕР.

Маша: Калі прыйдзе натхненьне, будзе поўнафарматны альбом!

«Бостонское чаепитие» ў сеціве
MySpace
УКантакце

Размаўляў Алесь Дзянісаў, «Тузін Гітоў»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее