Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Прызнаньне былога дырэктара ДК: «КДБ праслухоўваў рок-канцэрты» (31 декабря 2011)


Рэжысэр Уладзімер Яшчук, які быў дырэктарам берасьцейскага дому культуры чыгуначнікаў, прызнаўся ў інтэрвію «Тузіну Гітоў», што даў дазвол КДБ на праслухоўваньне рок-канцэртаў ды распавёў, як быў зачынены адзіны ў горадзе рок-клюб «Цытадэль»: «Я выдзяліў кэдэбэшнікам асобны пакой, дзе яны ўвесь час сядзелі. Трэба аддаць ім належнае, яны сапраўды ні ў што ня ўмешваліся і не перашкаджалі. Па-шчырасьці стукачом не пачуваўся. Я быў змучаны пастаяннымі паклёпамі, быццам у нас на канцэртах творыцца невядома што, а грошы мы не ў дзіцячыя дамы накіроўваем, а нібыта сабе забіраем».

 

Ня надта пульхная картонная тэчка на завязках. Надпіс алоўкам, абведзены сьветла-зялёным флямастэрам: «Рок-клюб „Цытадэль“». Тут газэтныя артыкулы, службовая перапіска, тэксты песьняў ды іншыя сьведчаньні таго, што з 1997 па 2004 год дом культуры чыгуначнікаў Берасьцейскага адзьдзяленьня беларускай чыгункі даваў прытулак моладзевай рок-тусоўцы. Намучыліся супрацоўнікі і зь нефармаламі, і з гарадзкімі ўладамі, і нават зь нячыстай сілай. Але клюб не кідалі. Праўда, даволі хутка лёс рок-канцэртаў перастаў ад іх залежыць.

Даведаліся мы пра тэчку пры паказальнай аказіі. На золку сёлетняй «чорнасьпісавай» гісторыі, калі адмяніўся канцэрт Вайцюшкевіча ў Берасьці, мы зьбіралі подпісы на імя міністра культуры Латушкі з хай наіўнай, але мэтай дамагчыся ўсё ж такі дазволу на правядзеньне выступу, а разам з тым, каб выказаць пратэст супраць падобных зьяваў. Сярод падпісантаў быў рэжысэр моладзевага экспэрымэнтальнага тэатру «Люстэрка», былы дырэктар дома культуры чыгуначнікаў Уладзімер Яшчук, які пра Вайцюшкевіча ня ведаў анічога, але, паслухаўшы гісторыю адмены канцэрту, не вагаючыся паставіў подпіс і сказаў: «Подласьць — спачатку дазволіць канцэрт, а пасьля забараніць. Гэта тое ж самае, калі жанчына абяцае сэкс, а пасьля перадумвае».

Не прайшло шмат часу, як рэжысэр патэлефанваў і між іншым пацікавіўся: «Іна, а што там за сьпявак, за якога я падпісаўся? Мяне тут гарадзкі аддзел ідэалёгіі ў поўным складзе пясочыў, што „ўсялякае гаўно“ падпісваю. Вы ж ведаеце, што подпісы ўжо ў гарвыканкаме?» Сказана было жартам — апальны рэжысэр ні на кроплю не сумняваўся ў слушнасьці свайго ўчынку. Тады ж Яшчук і выдаў, што ўсе гэтыя забароны не цьмяна, а вельмі нават яўна нагадваюць яму гісторыю рок-клюбу «Цытадэль».

— У 1997 годзе прыйшоў да мяне мой харошы знаёмы Пацям (вядомы саліст гурта Onegin Алег Сьцепанюк, цяпер прадусар рок-гурта D_tails.ТГ) і прапанаваў правесьці рок-канцэрт. Мы зрабілі адзін-другі і пасьля гэтага вырашылі стварыць пры ДК рок-клюб. Канцэрты сталі праходзіць рэгулярна, усе былі дабрачыннымі. Гады два чыноўнікі намі не цікавіліся, нават тэксты песьняў не патрабавалі. Так было недзе да 1999 году.

ТГ: Кантроль за рокерамі праяўляўся толькі ў гэтым?

Скажу шчыра… чаго мне ўжо баяцца? Праз паўтара году існаваньня клюбу на мяне пачалі псыхалягічна ціснуць. Былі званкі нібыта ад бацькоў, патрабаваньні пакінуць іх дзяцей у спакоі. Нават маме маёй тэлефанавалі: «Скажыце свайму барану, каб не праяўляў ініцыятыву на працы». Яна, бедная, прытомнасць ад гэтага траціла. Пагражалі вельмі шмат. Акрамя таго, менавіта ў гэты пэрыяд з майго кабінэта разоў 12 кралі грошы. Нібы нячыстая сіла завялася. Заходжу ў кабінэт — а там мая чорная канцэртная кашуля вузлом завязана або чайнай лыжка на сьцяне прыклееная вісіць. Я ня ведаў, на каго думаць, таму не давяраў нікому. Гэта капітальна вымотвала.

І тут прыходзяць да мяне на прыём два чалавекі з маленькім чамаданчыкам, на якім гарыць чырвоны агеньчык. Я адразу вызначыў супрацоўнікаў НКУС (так спадар Уладзімер называе сучасных прадстаўнікоў спэцслужбаўТГ). Яны пачалі ласкава так гаварыць пра канцэрты і прасіць садзейнічаньня ў праслухоўваньні. Я сказаў: «Калі ласка, сачыце, мы ж нічога супрацьзаконнага ня робім, толькі не перашкаджайце». З гэтага часу ўсе тэлефанаваньні і астатнія незразумелыя рэчы перапыніліся. Гэта дае падставы меркаваць, што цкаваньне было арганізаванае кэдэбэшнікамі, каб хутчэй схіліць мяне да супрацоўніцтва. Але праўды я ня ведаю дагэтуль.

ТГ: Якім чынам вялося праслухоўваньне?

Я выдзяліў кэдэбэшнікам асобны пакой, дзе яны ўвесь час сядзелі. Трэба аддаць ім належнае, яны сапраўды ні ў што не ўмешваліся і не перашкаджалі. Па шчырасьці стукачом не пачуваўся. Я быў змучаны пастаяннымі паклёпамі, быццам у нас на канцэртах творыцца невядома што, а грошы мы не ў дзіцячыя дамы накіроўваем, а нібыта сабе забіраем. Надакучыла ўсё проста.

ТГ: Што такога было на канцэртах, што яны выклікалі такую пільную ўвагу ідэолягаў, КДБ і крытыку ў друку?

Публіка там зьбіралася вельмі неардынарная. Дзіўна апранутыя, часта выпіўшыя ці падколатыя маладыя людзі з адпаведнымі паводзінамі. Таму мы першапачаткова і баяліся брацца за гэтую справу. Шмат чаго было на пачатку: і безьліч піва з сабой несьлі, і блявалі ў залі, і безь білета намагаліся прайсьці, і шпрыцы мы знаходзілі, праўда ёсьць верагоднасьць, што падкінутыя. Адзін раз я нават па пысе атрымаў.

ТГ: Чаму ж вы ўпарта трымаліся за гэты праблемны рок-клюб?

Таму што я бачыў, што гэтыя падлеткі паддаюцца выхаваньню, калі ім давяраць. Таму што лічыў, што хай яны сваю нэгатыўную энэргію лепш ў матляньне галавой і скокі выкідваюць, чым у нешта іншае. Напрыклад, той фраер, што мяне ўдарыў, на другі дзень прыйшоў выбачацца, а пасьля яшчэ і за дысцыплінай у залі сачыў. Калі мы на пачатку выносілі з залі пад сотню бутэлек з-пад піва, то ў 2002 годзе не налічвалася і дзясятку. Гэта мяне вельмі радавала. На маіх вачах праблемныя падлеткі станавіліся людзьмі — толькі таму, што ад іх у свой час не адвярнуліся. І я гэтым ганаруся.

ТГ: Але клюб усё адно спыніў існаваньне. Чаму?

Відаць, пачаў мяняцца час, але ня толькі таму. У мясцовай газэце неяк быў надрукаваны ліст маёра міліцыі Сізова. У яго падчарка ці то на шызу захварэла, ці то ў блуд пайшла, я ўжо дакладна не памятаю. А паколькі яна наведвала нашыя канцэрты, то маёр абвінаваціў у гэтай сямейнай трагедыі выключна клюб і мяне. Тады паступова і перасталі дазваляць канцэрты. Апошні адбыўся ў траўні 2004 году. Яго спачатку дазволілі, а ўвечары напярэдадні канцэрту нечакана забаранілі. Я ня ведаў, што рабіць, бо запрошаныя з Польшчы музыкі ўжо выехалі. На сваю рызыку я вырашыў канцэрт усё ж правесьці, але пачаць ня ў шэсьць гадзін, як па праграме, а на гадзіну раней. Патэлефанаваў Пацяму, ён хуценька перадаў астатнім.

Роўна а шостай гадзіне прыехалі мянты ў бобіках мяне арыштоўваць. Была яўная падстава, яны ведалі, што канцэрт адмяніць я не змагу. Кайданкі не апраналі, але трымалі нагатове, зачытвалі артыкул з закону «Пра масавыя мерапрыемствы», хацелі прышыць мне правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства. Але перадусім патрабавалі спыніць канцэрт.

ТГ: Чым закончылася справа?

Мяне выратавалі ад арышту тыя самыя кэдэбэшнікі, што праслухоўвалі канцэрты. Я выйшаў на сцэну і сказаў: «Тыя, хто мяне чуе, выйдзіце, калі ласка, патрэбная ваша дапамога». Яны выйшлі, я расказаў ім, што адбываецца, і яны хутка вырашылі пытаньне. Праўда, адвялі ў бок пасьля і сказалі: «Слухайце ўважліва: сёньня нічога не было. У справаздачах напішаце, што канцэрт адмяніўся. Ясна?» Мянты зьехалі ні з чым. Я так зразумеў, што ў іх проста адвечная барацьба за сфэры ўплыву паміж ведамствамі. Тым кэдэбэшнікам я буду ўдзячны вечна.

ТГ: А што канцэрт?

Канцэрт працягнуўся. Але ён, як я ўжо сказаў, быў апошнім.

ТГ: Куды ж перасяліліся рок-выканаўцы?

У парку гралі, пасьля, здаецца, перайшлі ў клюб на Вульку. Але ўсё гэта было ўжо ў іншых маштабах.


Ад сябе дадам, што і сёньня берасцейскія гурты ня маюць нармалёвай пляцоўкі для выступленьняў. Вынікі адной з апытанак, што праводзіліся сярод шэраговай моладзі, паказваюць, што яна абсалютна незнаёмая з творчасьцю мясцовых гуртоў. На закіды ў свой бок музыкі адказваюць «А дзе выступаць?» і, як сапраўдныя беларускія мужчыны па Хадановічу, маюць рацыю. Горад дагэтуль ня ў стане запоўніць той прабел, што ўтварыўся з разгонам рок-клюбу «Цытадэль», хоць пляцоўка ДК — гэта і далёка ня верх мараў выступоўцаў.

Ужо на парозе падчас разьвітаньня Ўладзімер Яшчук сказаў: «Няпростая гэтая справа з рок-клюбам, ох, якая няпростая… Мы яшчэ шмат чаго з вамі ня ведаем. Дзіўна, што з журналістаў толькі вы ёю зацікавіліся». Сапраўды дзіўна: як паказвае практыка, і няпростыя гісторыі паўтараюцца, абрастаючы хіба новымі пластамі абсурду.

І яшчэ дэталь. Уладзімер Яшчук, хоць і на іншай пасадзе, але дагэтуль працуе ў тым жа ДК. Пры гэтым размаўляць па шчырасьці не баіцца. Як чалавек сапраўды свабодны духам.

Іна Хоміч, «Тузін Гітоў»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее