Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / !OUT: «Музэйны гурт» Alta Mente (31 декабря 2011)

!OUT: «Музэйны гурт» Alta Mente

Героі рубрыкі !OUT Віктара Сямашкі на гэтым тыдні — гурт Alta Mente. «Ёсьць гурты, якія можна аднесьці да музэйных. Для нас непатрэбныя вялікія пляцоўкі зь вялікай колькасьцю людзей, якія нас могуць і не зразумець. Бо ў нас сур’ёзныя тэксты, нас трэба слухаць», — кажа лідэр каманды Кацярына Ваданосава.

 

Што вы робіце, калі ў кватэры раптам і надоўга зьнікае сьвятло? Хтосьці запальвае сьвечкі, хтосьці абдымае каханую, а хтосьці бярэцца за акустычныя інструмэнты. Такую звычку, у прыватнасьці, мае менскі ансамбаль Alta Mente з артыстычнай прыгажуняй на чале. Менавіта яна — Кацярына Ваданосава — асноўны аўтар музыкі і тэкстаў, расьпісвае нотныя партытуры для сваіх музыкаў, а сама грае на фартэпіяна, гітары, флейце, акарыне і сьпявае ў дыяпазоне контр-альта. У перакладзе з лацінскае Alta Mente — «у глыбіні душы».

Дзякуючы такім людзям, як пані Ваданосава, сталічныя музэі набываюць рысы творчых салёнаў, актыўных мастацкіх цэнтраў. Кацярына, маючы дыплём гісторыка і рэлігіязнаўцы, ня толькі праводзіць экскурсіі ў Купалаўскім музэі, але і рэгулярна ладзіць тут усялякія вечарыны, канцэрты, выставы, сустрэчы ды конкурсы.

«Ёсьць гурты, якія можна аднесьці да музэйных, — кажа Кацярына. — Для нас непатрэбныя вялікія пляцоўкі зь вялікай колькасьцю людзей, якія нас могуць і не зразумець. Бо ў нас сур’ёзныя тэксты, нас трэба слухаць. Здымаць вялікія залі не па нашай кішэні. А ў музэі прыходзіць сьвядомая публіка, якая ведае, што хоча пачуць».

З-за той жа фінансавай праблемы гурт Alta Mente так і ня здолеў прыехаць у Беласток і рэалізаваць свой прыз, атрыманы на «Бардаўскай восені — 2009», а менавіта запісаць альбом. Таму пакуль музыкі запісваюцца ў хатніх умовах ці на канцэртах, зьмяшчаючы творы на старонцы ў сеціве. А рэпэтаваць яны любяць на вольным паветры, калі дазваляе надвор’е. Прытым амаль кожны выступ суправаджаецца прэзэнтацыяй новых твораў ці цікавымі знаходкамі. Як, напрыклад, сумяшчэньнем музыкі з дэманстрацыяй фотаздымкаў на экране — адно мастацтва арганічна суправаджае другое.



Варта адзначыць, што склад Alta Mente даволі цякучы, але выключна акустычны. Напачатку спадарыня Кацярына выступала сольна, потым пачалі далучацца іншыя музыкі. За 4 гады існаваньня Alta Mente дасягнула памераў сэкстэту, для якога не праблема выканаць у сваёй транскрыпцыі фугу Баха ці балканскі фальклёр. Сама Кацярына празнаецца, што спачатку выконвала зусім іншую музыку: «Пачынала я ўвогуле зь нейкай дэзьнюшнай мэталюжнасьці. Але мяне заўсёды вабіла акустычнае гучаньне, жывыя інструмэнты — скрыпкі, віялянчэлі, цымбалы… Тое, што можна чуць без дапамогі пэўных прыстасаваньняў. Тое, што мае сваю душу. На маю думку, напрыклад, душа флейты большая, чым у электрагітары».



Віктар Сямашка, «Тузін Гітоў»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее