Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Monkey Bite: «Я сказаў гарбаты!» (31 декабря 2011)

Monkey Bite: «Я сказаў гарбаты!»
Аўтар песен і гітарыст гурта Monkey Bite Сяржук «Zuker» Лапуць з нагоды выхаду дэбютнага EP сваёй каманды паразважаў у інтэрвію «Тузіну Гітоў» над станам рэчаў у айчынным панк-року: «Слава Корань неяк сказаў, што ўся беларуская музычная прастора — гэта панк. Улічваючы нашыя сумныя рэаліі мушу зь ім пагадзіцца. Але што да канкрэтнага напрамку „панк-рок“, то чамусьці ў Беларусі ён не такі разьвіты, як скажам у суседняй Польшчы, ці Расеі».

 

Мonkey Bite пачалі сваю кар’еру яшчэ ў 2003 годзе, нават засьвяціліся ў некалькіх канцэртах разам з гуртамі «Цмокі» і Zet. Апошніх музыкі называюць сваімі кумірамі. Але потым дзейнасьць гурта спынілася. Аднак, праз восем гадоў удзельнікі каманды ізноў сабраліся разам. Адзін зь першых канцэртаў адноўленага гурта адбыўся на сьвяткаваньні сямігодзьдзя «Тузін Гітоў» і на адкрыцьці праекту «Тузін. Unplugged», дзе Мonkey Bite выступілі разам з гуртамі «Жнюв», «Палац», Re1ikt. У чэрвені музыкі запісалі першы сынгл «Ніколі», а цяпер вырашылі прэзэнтаваць і дэбютны EP зь пяці песень. І, мяркуючы з настрою ўдзельнікаў Monkey Bite, гэта толькі пачатак. На пытаньні ТГ адказвае аўтар песень і гітарыст каманды Сяржук «Zuker» Лапуць.

ТГ: Сяржук, навошта вы сабраліся разам і які бачыце сэнс у сваёй дзейнасьці?

Наогул я лічу, што ўсё ў гэтым сьвеце невыпадкова. Калі сабраліся, значыць як мінімум адцягнуцца разам, і як максымум — зьмяніць гэты сьвет. Калі атрымаецца хоць на трошкі, значыць гэта вартае таго на 100 адсоткаў. А іначай навошта? Зарабіць грошы не атрымаецца, дык хоць будзе што ўнукам разагнаць.

ТГ: А наколькі па-твойму ў беларускай музыцы разьвіты гэты кірунак, у якім вы граеце?

Слава Корань неяк сказаў, што ўся беларуская музычная прастора — гэта панк. Улічваючы нашыя сумныя рэаліі мушу зь ім пагадзіцца. Але што да канкрэтнага напрамку «панк-рок», то чамусьці ў Беларусі ён не такі разьвіты, як скажам у суседняй Польшчы, ці Расеі. Мне ад гэтага трохі прыкра, але і ў нас багата выдатных гуртоў. Яскравы прыклад — берасьцейкія «Дай дарогу!». Выдатныя хлопцы! І, што характэрна, папулярныя на сваім узроўні.

ТГ: На якой музыцы гадаваліся вы і якія маеце цяперашнія музычныя арыентыры?

Раней як было? Ідзеш ты па раёне і бац!!! Спыняе цябе ватага пацаноў суворага выгляду і запытваецца: «А ты за міталіку ілі продзіджы?..» Я заўсёды, наколькі памятаю, адказваў «за офспрынг і нірвану». Наогул у нас у бандзе даволі разнастайныя музычныя густы, але мы ўсе любім драйвовыя каманды кшталту Rise Against, Bad Religion, The Offspring тыя ж, Red Hot Chili Peppers, ЧаЧа. Вакаліст наш адцягваецца і пад больш жорсткае і індастрыяльнае.

ТГ: Адна з самых яркіх песень на вашым сынгле называецца «Гарбаты», сапраўдны крык душы. Цікава, як і пры якіх абставінах нарадзілася яе ідэя?

Як і ўсё астатнія, ідэя «Гарбаты» нарадзілася нечакана. Хаця ў апісанай у песьне сытуацыі асабіста я бываў сто разоў. Можна сказаць набалелае (сьмяецца). Такія гісторыі ўжо можна беларускімі нацыянальнымі анекдотамі называць, калі бы не было так сумна… Але на падсьвядомым узроўні ўсё застаецца. І вось, памятаю, прыйшоў я з працы, заварыў кубачак гарбаты, гітару ўзяў… і панеслася. Такія рэчы звычайна нараджаюцца самі сабой, а потым глядзіш і думаеш фігасе!!! (сьмяецца)

ТГ: Што будзе пасьля сынглу?

Пасля сынглу будзе новы год! А калі сур’ёзна, то нам трэба яшчэ шмат зрабіць. Тым болей, што матэрыялу хапае, ажно карціць засесьці ў студыі. Бо вельмі шмат нараджаецца як кажуць у працэсе. Ёсьць песьні, якія вельмі хацелася бы запісаць. Але гэта на пэрспэктыву. Першаснае — гэта больш рэпэтаваць, бо ўсе мы працоўныя людзі і ўсё такое. І, канечне, даваць канцэрты. Хочам зладзіць сумесны канцэрт з раскручанымі гуртамі нашага фармату. І наогул багата ідэяў. Быў бы час!

Спампаваць EP Monkey Bite на Ultra-music.com

Monkey Bite
Канцэртная прэзэнтацыя 16 сьнежня ў клюбе «Графіці»


Тузін Гітоў


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Лицензионные ключи с моментальной доставкой. Гарантии
steamplay.ru
Мировые новости Самое свежее