Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Незалежная Рэспубліка Паліна (31 декабря 2011)

Незалежная Рэспубліка Паліна
17-гадовая сьпявачка Паліна Рэспубліка імгненна зачароўвае ўсіх, хто яе чуе. Сёлета яна ў апошні момант заявілася на конкурс беларускага фэстывалю «Бардаўская восень», што праводзіцца ў Польшчы. Яна пасьпяхова прайшла адбор у Менску ды ўзяла Гран-пры фэсту. Выступ на адкрыцьці «Арт-сядзібы» быў для яе першым сольным вялікім канцэртам.

 

«Мы стварылі альтэрнатыўнае месца для крэатыўнай моладзі і гэта будзе пляцоўка, адкрытая для новых ідэяў», — заяўляе стваральнік «Арт-сядзібы» Павал Белавус. Нядаўна ён разам з паплечнікамі зьняў пакойчык пад офіс у гандлёвым цэнтры «Гарызонт». Павал працуе ў культурна-асьветніцкай установе «Амарока». Паводле задумы, удзень гэтае памяшканьне сапраўды будзе выконваць функцыю офіса, а пасьля шостай вечару дзьверы адчыняцца для ўсіх, хто хоча паказаць сябе. «Калі шукаць аналягі нашай „Арт-сядзібы“, то гэта крыху „Ля мора“, крыху галерэя „Ў“, нешта ёсьць ад „Графіці“, толькі бяз бару», — тлумачыць ён падводзячы да дзьвярэй пакоя. Перад уваходам стаіць некалькі дзясяткаў параў абутку — шматлікіх наведнікаў просяць разбувацца перад тым, як зайсьці.

На адкрыцьцё «Арт-сядзібы» было вырашана зладзіць вялікі канцэрт Паліны Паланейчык, якая называе сябе Паліна Рэспубліка. 17-гадовая сьпявачка імгненна зачароўвае ўсіх, хто яе чуе. Сёлета яна ў апошні момант заявілася на конкурс беларускага фэстывалю «Бардаўская восень», што праводзіцца ў Польшчы. Яна пасьпяхова прайшла адбор у Менску ды ўзяла Гран-пры фэсту. Выступ на адкрыцьці сядзібы быў для яе першым сольным вялікім канцэртам. Зладжана было ўсё па-хатняму, без узмацняльнікаў ды мікрафонаў. Паліна проста сьпявала, распавядала пра свае песьні, чытала свае вершы і Буніна, адказвала на цыдулкі ад гледачоў і давала слова іншым. Як прызналася Паліна, для яе гэты выступ апынуўся «цудам на Каляды». Яна марыла пра сольны канцэрт, але думала, што гэта ўжо адбудзецца налета, а тут такая прыемная ды адказная прапанова. Яна з радасьцю пагадзілася, каб дапамагчы «закласьці добрую энэргетыку ў гэтыя сьцены».

Паліна падзяліла сваю праграму на дзьве часткі. У першай яна сьпявала лірычныя ды мэлянхалічныя песьні, часам такія сумныя, што адзін з гледачоў прапанаваў ёй цукерку — «каб не было так горка». Другая была аддадзена пад песенкі весялейшыя, калядныя.

Між іншым, сьпявачка патлумачыла чаму яна «Рэспубліка». Так яе назваў аднойчы сябар, калі яны праходзілі ля амбасады Рэспублікі Лібан у Беларусі — па каляровай гаме адзеньня Паліна тады выглядала акурат, як лібанскі сцяг. Так яна і залюбіла слова «рэспубліка» ды вырашала так падпісвацца.

Паліна рыфмуе ў сваіх песьнях «сьвітэр» ды «твітэр», перавагу аддае беларускай мове і нават спрабуе выканаць Зэмфіру ў беларускім перакладзе: «А яна чытала ў мэтро Багдановіча…» Праўда, чужыя песьні ў яе ня надта выходзяць, затое сваімі недзіцячымі балядамі-развагамі пра адвечнае яна сапраўды зачароўвае. Яна ўжо мае сваю музычную візытоўку — гэта песьня «Гадзіньнік», якую можна адшукаць на яе старонцы «ЎКантакце».



Фотарэпартаж з канцэрту Паліны Рэспублікі

Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», для Budzma.org

 


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее