Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Вайна на ростанях сноў» ад Сяргея Балахонава (31 декабря 2011)

«Вайна на ростанях сноў» ад Сяргея Балахонава
25 сьнежня Сяргей Балахонаў прэзэнтаваў у сеціве альбом электроннай музыкі «Вайна на ростанях сноў». Жанравыя кірункі васямнаццаці прэзэнтаваных трэкаў вызначаюцца аўтарам пераважна як neofolk, dark ambient і minimal. Зрэшты, ён не выключае верагоднасьці іншых інтэрпрэтацый стылявой прыналежнасьці кампазіцый.

 

Са словаў Сяргея Балахонава альбом «Вайна на ростанях сноў» інспіраваны вычварным перапляценьнем роздумаў аб Другой сусьветнай вайне і фантастычных сноў, куды аўтар адпраўляецца штоночы, нібыта ў падарожжа. Іншым істотным складнікам для стварэньня альбома стаў беларускі кінематограф зь яго асаблівым бачаньнем вайны. Нездарма ў шэрагу кампазіцый можна пачуць рэплікі зь фільмаў «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Усходні калідор», «Вясельная ноч», «Акупацыя. Містэрыя». Аўтар не абмінуў і архіўныя аўдыёзапісы – выступы Панцеляймона Панамарэнкі і Радаслава Астроўскага, сьпевы бабулек пра бой партызанаў зь немцамі.

Кампазіцыі альбома маюць тэматыку збольшага набліжаную на ваеннай. Аднак у іх пасьлядоўнасьці няма выразнай прывязкі да храналёгіі ваенных падзей на тэрыторыі Беларусі. У гэтым альбом нагадвае сэрыю дзіўных, галоўным чынам трывожных сноў. Многія трэкі маюць парадаксальныя назвы і гэткі ж парадаксальны зьмест («Разьвязваючы хобаты сланам», «Гаваркія аскепкі крывога люстэрка вайны» і інш).

Сяргей Балахонаў называе сябе складальнікам шкельцаў. «Я проста зьбіраю і спалучаю розныя гукі, нібы складаю мазаіку са шкляных аскепкаў. Іншым разам гэта атрымліваецца ўдала, іншым разам са скрыпам – як у пераносным, так і ў простым сэнсе. Я не імкнуся да вышынь прафэсійнае музыкі. Мне дастаткова той нішы, якую ўмоўна называюць neofolk», – зазначае ён.

Азнаёміцца з альбомам можна на афіцыйнай старонцы рэлізу або ў блогу Сяргея Балахонава.

Тузін Гітоў


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее