Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Сяргей Міхалок: «Мы дамо адпор!» (31 декабря 2011)

Сяргей Міхалок: «Мы дамо адпор!»

З нагоды перамогі песьні «Ня быць скотам» на «Тузіне Гітоў» Сяргей Міхалок вырашыў перапыніць маўчаньне, якое ён узяў на параду юрыста ў час пракурорскай праверкі, каб перадаць сваім прыхільнікам палымянае прывітаньне: «Дэвіз „Ня быць скотам“ пасьпеў ужо стаць інтэрнацыянальным, таму што падобныя праблемы ёсьць у людзей і ў іншых краінах. Няхай жа прыклад музычнага супраціву Беларусі будзе прыкладам для ўсіх разважлівых жыхароў плянэты Зямля!»

 

У сваім звароце да прыхільнікаў праз «Тузін Гітоў» лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкой» піша:

Палымяна вітаю ўсіх!

Можна канстатаваць, што «Грай-тур» адбываецца пры падвышанай увазе міжнароднай грамадзкасьці, што наведвае нашы канцэрты. Нашаму наступальнаму мабільнаму атраду скараюцца новыя вяршыні, да нас далучаюцца дробныя партызанскія фармаваньні. Ворагі, што пакаяліся, праходзяць абрад ачышчэньня і пераходзяць на наш бок.

Канцэрты ва Ўкраіне і Расеі прайшлі з аншлягам, што пацьвярджаюць фотаздымкі гледачоў, а таксама перапужаных і ашалелых жанчынаў-касірак. Вялізнае дзякуй беларусам, якія знаходзяць у сябе сілы і магчымасьць выязджаць ды падтрымліваюць нас улюлюканьнем, тэматычнымі крычалкамі, транспарантамі ды слушнымі сьцягамі.

Дэвіз «Ня быць скотам» пасьпеў ужо стаць інтэрнацыянальным, таму што падобныя праблемы ёсьць у людзей і ў іншых краінах. Няхай жа прыклад музычнага супраціву Беларусі будзе прыкладам для ўсіх разважлівых жыхароў плянэты Зямля!

Прадбачу абвінавачваньні ў патаснасьці ды буфанаднасьці нашых дзеяньняў ды ўчынкаў, таму хачу яшчэ раз усім нагадаць, што галоўнае ў сучасным мастацтве — умець выклікаць агонь на сябе ды наступны за ім рэзананс контратакі.

Жыве Беларусь!

Сяргей Міхалок


Ляпіс Трубяцкой. Найбліжэйшыя канцэрты «Грай-туру»

30.11 — Ёшкар-Ала, «Стоун»
01.12 — Казань, «Маяковский. Желтая кофта»
02.12 — Самара, «Звезда»
03.12 — Ульянаўск, «Пятое Солнце»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее