Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Kazalpin: альпійская баляда (31 декабря 2011)

Kazalpin: альпійская баляда

Наўрад ці нехта возьмецца разблытваць тэксты на палескім дыялекце, але цягам слуханьня гэтай кружэлкі ў беларускага слухача як мінімум можа зьявіцца гонар за сябе ды за Радзіму. Толькі вось часам падаецца, што музыкі так забавіліся з экспэрымэнтамі ды так заглыбіліся ў імправізіцыі і дасьледаваньні мінуўшчыны, што зусім забыліся, што для музычнага альбому патрэбны хоць адзін гіт.

Сумесная праца джазавага калектыва Albin Brun Alpin Ensemble ды вакальнага трыё Akana, якія сышліся, каб спалучыць сучасны джаз зь беларускай этнікай. Спроба далёка ня першая, варта прыгадаць экспэрымэнты ў гэтым рэчышчы Веранікі Кругловай ды Насты Някрасавай, былой жа вакалісткі NHS. Імкненьне выконваць этна-джаз у гурта пад кіраўніцтвам Ірэны Катвіцкай было заўжды, дзяўчаты заяўляліся на фэст Jazz Коктебель ды спрабавалі ўвасобіць свае ідэі ў студыі з шматстаночнікамі з Apple Tea. Праўда, далей за запіс аднаго трэку справа не пайшла.

Затое з дасьведчанымі дзядзькамі з Швайцарыі справа заладзілася, з чаго і атрымаўся праект Kazalpin, нямаведама яшчэ наколькі доўгаграючы. Гэтай працай Akana забівае адразу двух зайцоў – трапляе ў эўрапейскі музычны кантэкст (альбом выйшаў у Нямеччыне і, кажуць, вельмі прыязна там яго сустрэлі) ды ўводзіць швайцарскіх музыкаў у свой. Разьлік дакладны хаця бы таму, што публіка куды ўважлівей ставіцца да замежнікаў, што зацікавіліся беларускім, чым да сваіх, якія імкнуцца ўсімі сіламі прасунуць сваё. Ды і погляд з боку часам бывае досыць нечаканым – як прыклад, джазавая п’еса ад швайцарцаў, прысьвечаная Менску.

Наўрад ці нехта возьмецца разблытваць тэксты Akana на палескім дыялекце, але цягам слуханьня гэтай кружэлкі ў беларускага слухача як мінімум можа зьявіцца гонар за сябе ды за Радзіму, выкліканы тым, што такімі прыгожымі галасамі ды пад такое прыемнае суправаджэньне выконваюцца песьні, народжаныя на нашай зямлі. Толькі вось часам падаецца, што як з аднаго боку, так і з другога, музыкі так забавіліся з экспэрымэнтамі ды так заглыбіліся ў імправізіцыі і дасьледаваньні мінуўшчыны, што зусім забыліся, што для музычнага альбому патрэбны хоць адзін гіт, які бы прыбіваў слухача да сьценкі ды змушаў паўтараць за выканаўцамі кожнае слова. Гэта тое, што было ў «залатых» альбомах «Песьняроў», «Троіцы», «Палацу», «Крыві», але няма ў сучасных этна-працах. Kazalpin, як і яшчэ адзін выдатны альбом году «Vir» Насты Някрасавай і FolkRoll, выклікаюць агульнае захапленьне. Цешыць прафэсыяналізм музыкаў, іх тонкае адчуваньне мэлёдыі, выдатны талент аранжавальніка, але па праслухоўваньню ўсёй праграмы не згадваецца аніводная песьня (ну хіба тысячу разам пяяная іншымі «Вясна-красна»).

Затое праект Kazalpin даводзіць лішні раз, што асучаснены фольк – гэта галоўнае, з таго што могуць прапанаваць беларусы цывілізаванаму музычнаму сьвету.  

Kazalpin - East Side Story, Double Moon Records (Нямеччына), 2011

Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    По фиксированным ценам раскрутка инстаграм для всех желающих. Качественно.
    Мировые новости Самое свежее