Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Апошні рэліз году ад PANaNieba (31 декабря 2011)

Апошні рэліз году ад PANaNieba

Лідэры новай хвалі беларускага гіп-гопу з PANaNieba прадстаўляюць свой новы альбом. Праца атрымала назву «71», гэта дзьве апошнія лічбы тэлефонага коду горада Вялейка, адкуль паходзяць заснавальнікі гурта. Дыск выходзіць 30 сьнежня і такім чынам будзе апошнім рэлізам гэтага году ў беларускай музыцы.

 

Праект PANaNieba пачаў свой шлях у 2006 годзе. Усур’ёз пра сябе рэперы заявілі, калі выдалі першы студыйны альбом «На балоце», які атрымаў перамогу ў намінацыі «Дэбют году» на узнагародах Experty.by. А песьня з гэтага дыску «Усё будзе добра» http://tuzin.fm/mp3/pananieba_usio_budzie.mp3 увайшла ў лік галоўных гітоў сэзону 2010-2011 на інтэрнэт-партале Tuzin.FM.

 

Cвой другі альбом «71» рэперы S'viedak і  SP Kava лічаць пераходным. «Першапачаткова мы думали зрабіць максі-сынгл, але песень у выніку назьбіралася на цэлы дыск. З таго моманту, як мы запісалі “На балоце”, мы шмат у чым зьмяніліся, шмат чаго зьмянілася наўкол нас. Таму тое, што мы зьбіраемся рабіць далей будзе адрозьнівацца. І “71” – гэта першы крок да таго, што чакае нас у будучыні», - кажа S'viedak.

 

Спачатку дыску хацелі даць назву «Ненумарны», але ў працэсе запісу апошніх трэкаў, яго вырашылі «алічбаваць». Хлопцы назвалі яго «71», паводле дзьвух апошніх лічбаў тэлефонага коду Вялейкі і такім чынам зьвярнулі ўвагу на сваё паходжаньне. «У Вялейцы я вырас, там зараз жывуць мае бацькі, да якіх я, на жаль, усё радзей прыязджаю, і гэта вельмі сумна. Тут у Менску такая мітусьня, часта прыходзіцца зьмяняць здымныя кватэры, я нават не памятаю адрэсу, дзе зараз жыву, а вось кватэру і нумар роднага дому ніколі не забуду, - кажа SP Kava, - Для нас 71 - гэта ня проста лічбы з тэлефоннага коду, гэта сімвал.  Калі мы працавалі над песьнямі S'viedak знаходзіўся ў Маскве, а я быў у Менску, а ў правінцыі ўсё па-іншаму. Мне здаецца там час запавольваецца і 7 доўгіх дзён, падаюцца як 1 вялікі. Галоўная думка нашага альбому, што варта кожны з 7 дзён на тыдні пражываць, як 1 апошні».

 

Акрам уласна заснавальнікаў PANaNieba удзел у запісе альбому ўзялі рэперы Zeman і Тарас з гурта «Планета всех», у трэку «Буйкі» у якасьці запрошанай вакалісткі выступіла маладая і таленавітая сьпявачка Natalika з Гародні. Адзін з трэкаў «Трываю» быў запісаны пры ўдзеле лідэра гурта Neuro Dubel Аляксандра Кульлінковіча. Альбомная вэрсія гэтай песьні гучыць крыху інакш, чым выкладзеная раней у сеціва. 

 

Рэліз «71» выдае лэйбл БМА-груп сумесна з кампаніяй «Вігма». Жывую прэзэнтацыю свайго альбому PANaNieba зьбіраецца зладзіць у другой палове студзеня 2012 году.


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее