Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / "Калядныя песьні" Данчыка выйшлі на CD (+відэа) (31 декабря 2011)

25 сьнежня падчас Каляднага фэсту ў клюбе Re:Public адбылася прэзэнтацыя новага дыску Данчыка "Калядныя песьні" – канцэртнага запісу апошняга выступу музыкі ў Беларусі. Раней выйшлі пяць альбомоў вядомага музыкі: "Беларусачка" (1978), "Я ад вас далёка" (1985), "Мы адной табе належым" (1989), "Ровесники" (1991), "Мы яшчэ сустрэнемся" (1992).

Пра шосты дыск ня ведаў нават Данчык, бо запісвала яго з падачы Зьмітра Марчука (старшыні фан-клюбу "Данчык-forever") адна мюнхэнская студыя падчас менскага канцэрту артыста ў вялікай залі Белдзяржфілярмоніі.

"Слухаючы гэтыя песьні, падумаў, што няблага я ўсё ж сьпяваў! – кажа Данчык. – Хацеў бы прысьвяціць гэты збор песьняў сапраўднай закуліснай сіле ня толькі гэтага выданьня, але і фактычна ўсё маёй кар’еры – маёй маці Юліі Андрусішынай, якая вучыла мяне песьні і натхняла іх сьпяваць. Каб не яна, наўрад ці зьявіўся б на сьвет ня толькі гэты альбом, але і ўсе астатнія".

На дыск "Калядныя песьні", выдадзены "БМАgroup", трапілі 19 песень. Сярод іх беларуская версія ўкраінскай "Галічаначкі" – "Крывічаначка" (у перакладзе Сяржука Сокалава-Воюша), гіты "Milisse mou" Наны Мускуры, "Les Feuilles Mortes" Эдыт Піяф ды іншыя. А некаторыя сусьветныя песенныя шэдэўры гучаць і без перакладу: "The Boxer" амэрыканскага дуэта 60-х Simon & Garfunkel, "Yesterday" ад вялікіх The Beatles, габрэйскі танец "Hava Nagila!", гішпанскі "Gracias a la vida" ад Віялеты Парра.

Акрамя Сяржука Сокалава-Воюша над беларусізацыяй сусьветных шляґераў для Данчыка працавалі й іншыя знакамітасьці – дасьледчык францускай паэзіі Мацьвей Смаршчок з Амэрыкі, паэтка Натальля Арсеньнева. Гучаць і ніколі тут ня чутыя песьні на вершы Максіма Багдановіча ("Не кувай ты, шэрая зязюля"), Уладзімера Дубоўкі ("О Беларусь, мая шыпшына!"), напісаныя кампазытарамі-эміґрантамі Міколам Куліковічам, Міколам Равенскім.

Тэкст: Ultra-music.com
Фота: Svaboda.org

 



Метки - Данчык
Источник - Experty.by
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее