Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Альбом "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" ужо ў сеціве! (+спампаваць) (31 декабря 2011)

Удзельнікамі складанкі "Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2" сталі "Воплі Відоплясова", Oleg Jagger, "Мумий Тролль", Dreamgale, 5diez, Макс Лорэнс, Марыя Тарасевіч, Аляксандар Рыбак, "Смысловые Галлюцинации", Leon Gurvitch Project, Zdob si Zdub і Алёна Свірыдава.

Кампанія "Будзьма беларусамі!" і музычны партал "Тузін Гітоў" прадстаўляюць праект "Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2". "Перазагрузка-2" – працяг паспяховага праекта, распачатага ў 2009 годзе. Два гады таму вядомыя небеларускамоўныя выканаўцы з Беларусі пераспявалі свае хіты на роднай мове. Да ўдзелу ў другой частцы былі запрошаны замежныя выканаўцы розных стыляў, кожны з якіх сам вызначыў, які са сваіх хітоў пераасэнсуе на беларускай мове.

15 снежня адбылася ўрачыстая прэзентацыя аўдыё-дыску з удзелам яго арганізатараў і Алега Скрыпкі. Спецыяльным падарункам для гасцей стала этна-дыскатэка з удзелам лідара гурта "Воплі Відаплясава", які выступіў з адмысловым ды-джэйскім сэтам.

Каардынатар культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" Алена Макоўская адзначае: "Мэта нашага сёлетняга праекта – павышэнне прэстыжу беларускай мовы. У Беларусь модныя тэндэнцыі прыходзяць найчасцей звонку, таму мы звярнуліся да зорак Заходняй і Усходняй Еўропы, каб яны праспявалі свае хіты па-беларуску. "Перазагрузка-2" сталася яшчэ і творчым эксперыментам, калі творцы з іншых краінаў адкрывалі нашу мову для сябе, а разам з тым і для сваіх слухачоў. Нам прыемна чуць на хвалях ФМ-станцый Беларусі творы з першай "Перазагрузкі", мы ўпэўненыя, што "Перазагрузка-2" будзе мець поспех і па-за межамі краіны".

Сяргей Будкін, аўтар ідэі праекта, рэдактар партала Tuzin.fm: "Праект паказаў, наколькі багатая наша мова. Прычым паказана тое праз цэлае суквецце жанраў – тут ёсць якасны поп ды чуллівы эрэнбі, чароўны джаз і жорсткая альтэрнатыва... "Перазагрузка" – гэта яшчэ і спроба ўвесці ў беларускі кантэкст тых, хто там проста абавязаны прысутнічаць. Ну і, натуральна, "Перазагрузка" – гэта глабальная акцыя ў падтрымку нашай культуры. Ад рэалізацыі такіх праектаў робіцца трошкі цяплей на душы".

Удзельнікамі складанкі "Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2" сталі "Воплі Відаплясава", Oleg Jagger, "Мумій Троль", Dreamgale, 5diez, Макс Лорэнс, Марыя Тарасевіч, Аляксандр Рыбак, "Смысловые галлюцинации", Leon Gurvitch Project, Zdob si Zdub і Алёна Свірыдава. Значны ўнёсак у праект зрабіў і кожны з не менш зорнага складу перакладчыкаў. Алесь Камоцкі, Сяргей Балахонаў, Глеб Лабадзенка, Уладзь Лянкевіч і Андрэй Хадановіч сталі надзейнымі праваднікамі музыкаў у свет беларускай мовы.

Прэм’еры песняў удзельнікаў праекта "Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2" прайшлі ўвосень на сайтах "Тузін Гітоў" (www.tuzin.fm) і "Будзьма беларусамі!" (www.budzma.org). Ад пачатку праект меў шырокі грамадскі і медыйны рэзананс. Яшчэ да афіцыйнага выдання песні праекта спампавалі і праслухалі больш за 50 тыс. чалавек з Беларусі і па-за яе межамі. Прагаласаваць за песні можна ў хіт-парадзе парталу "Тузін Гітоў".

Спампаваць альбом цалкам можна з сайта кампаніі "Будзьма беларусамі!".


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее