Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Вяртаньне «Зарціпо» (4 ноября 2008)

Вяртаньне «Зарціпо»

Гурт «Зарціпо» мае 20-гадовую гісторыю, але бярэ вытокі ў пачатку 80-х. У 1982 годзе гурт на чале з Андрэем Івановым пад назвай «Блізьняты» даў свой першы сольны канцэрт, а ў 1983 зрабілі першы запіс (на студыі Белдзяржрадыё!). Музыкі гралі цяжкі рок, а як вырашылі зьмяніць стылістыку — на постпанк — то і зьмянілі назву. Здарылася гэта ў 1988 годзе. Тады яны гралі на буйных савецкіх ды замежных фэстывалях, нават запісалі альбом для выданьня на фірме «Мэлёдыя», але неўпрыкмет неяк зьніклі з далягляду. Тым ня менш, увесь гэты час «Зарціпо» існуе, праўда ў розных фарматах, затое зь нязьменным лідэрам — Андрэем Івановым. Сёлета празь вялікі перапынак «Зарціпо» пакажацца менскай публіцы і выступіць у межах фэсту «Грыфаманія». Напярэдані фэсту Андрэй Іваноў адказаў на пытаньні.

— Андрэю, што здарылася з «Зарціпо» за апошнія гады?
— На пачатку 1996 году ў «Зарціпо» я застаўся адзін, бо творчы вынік апошняга складу Ляшкевіч-Зайцаў-Башкоў-Іваноў быў вельмі высокі і я ня бачыў сэнсу зьбіраць новы, а паспрабаваў зрабіць «віртуальны гурт». Да 2002 году працаваў над матэрыялам ды пэрыядычна выступаў, як у Менску, так і ў Бэрліне. А потым спыніў дзейнасьць у Беларусі.

— У сувязі з чым?
— У гэты пэрыяд я пагрузіўся ў «плынь унутранага творчага руху». Адно толькі сыстэматычна выяжджаў у Бэрлін з клюбнымі канцэртамі для «спробы пяра» ды за творчай адваротнай сувязьзю.

— Ці завершыўся гэты пэрыяд?
— Так, увосень 2007 году я даў невялікі клюбны тур і выступіў на фэсьце ў Бэрліне, вясна-лета гэтага году спатрэбіліся для некаторых дапрацовак усёй творча-мастацка-выканальніцка-тэхнічнай канцэпцыі — Мэтаду. І можна сказаць, гэты доўгі пэрыяд скончыўся.

— Дык «Зарціпо» ўжо не назавеш «віртуальным гуртом»?
— Часам дзіўлюся, што ўжо 30 гадоў у року. Зь іх больш за 10 гадоў аддаў на ідэю віртуальнага гурта вольнага музіцыраваньня «Зарціпо». Пры гэтым і рэальны гурт існуе з 2001 году. Акром мяне ў яго ўваходзіць два нямецкія музыкі — Андрэ Раўх (бас-гітара) і Стэфан Мэльцэр (бубны). Але я ня думаю, што цяпер мне трэба ехаць у Нямеччыну і знаходзіцца там доўгі час. Спрабую пачаць актыўную канцэртную дзейнасьць у Менску.

— А па тых часах бурнай актыўнасьці ў 80-90-х не сумуеце?
— Не, шкадую толькі, што запіс «Зарціпо» на фірме «Мэлёдыя» ў 1991 годзе так і ня быў выдадзены. Хоць быў зборнік на той жа «Мэлёдыі» з «Зарціпо» на год раней, які зрабіў сваю справу.

— Ці сочыце за тым, што адбываецца на беларускай альтэрнатыўнай сцэне?
— Толькі з гэтай восені пачаў сачыць за беларускай альтэрнатывай. Магу пакуль сказаць, што яна ўся круціцца вакол хард-кору і «панк-ролу», а мастацкі зьмест імкнецца да вобразу «блазнаватага прароку». Але на мой погляд гэта нармальная аб’ектыўная зьява для нашых мясьцінаў. У нас няма музычнага «чыстага мастацтва».

— Дык калі ўбачым выступ «Зарціпо» ў Менску?
— Буду граць сэт у межах фэстывалю «Грыфаманія», што пройдзе ў ДК МТЗ 22—23 лістапада. Сыграю там дзьве кампазыцыі з сваёй дзьвюхгадзіннай канцэртнай праграмы, якія адабраў сам дырэктар «Грыфаманіі» Юры Рашэтнікаў. З гэтай самай праграмай і зьбіраюся даць канцэрт у Менску.

Паслухаць «Зарціпо» — http://www.realmusic.ru/zartipo/

22—23 лістапада. 19:00. Менск. ДК МТЗ. Грыфаманія-2008
Выступаюць: Юры Міхайлаў & Madera Hard Blues, Уладзімер Любінскі & B-Sendero, Андрэй Вайцяхоўскі, Юлія Лонская, Андрэй Казлоўскі & V.S.O.P, Андрэй Іваноў & Zartipo, Юры Несьцярэнка & White Night Blues і іншыя.
Спэцыяльныя госьці: Аляксандар Любчанка (Днепрапятроўск) і майстар двухручнага тэпінгу Віталь Макукін (Сымфэропаль)
Квіткі: 15 000 — 25 000
Даведкі: (017) 230-20-32
Адрас: вул. Доўгабродзкая, 24

Метки -
Источник - Сяргей Будкін
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • Вяртаньне «Зарціпо»
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее