Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Вынікі-2011 па вэрсіі Tuzin.FM: пад зоркаю Пагоні (3 января 2012)

Псыхалягічна мінулы год выдаўся цяжкім. Але той кухталь, які атрымала ўся думаючая частка беларускага насельніцтва ў перадкалядны тыдзень 2010-га, ня толькі ня зьбіў з ног, але яшчэ і абудзіў. Прынамсі айчынных музыкаў, якія настваралі столькі ўсяго вартага ўвагі, колькі не было за мінулыя пару гадоў усеагульнай апатыі.

Абіраць у 2011-м сапраўды было з чаго. Чарговая моцная праца «Ляпісаў» — «Весёлые картинки». Гурт Міхалка праз праблемы з тутэйшымі ўладамі пайшоў на чарговы віток папулярнасьці, хоць падавалася бы куды ўжо. Мацнейшы альбом этна-трыё «Троіца» ды яшчэ «замежныя» альбомы FolkRoll і Насты Някрасавай ды праекту Kazalpin засьведчылі велізарны патэнцыял беларускай этна-музыкі. Абудзіліся і тыя, пра каго пачалі ўжо забываць. Pomidor/off і «КальЯн» сваімі новымі працамі давялі, што справа шчырай і бескампраміснай беларускамоўнай музыкі працягвае жыць і квітнець. Апраўдалі ўсе дадзеныя ім раней авансы Akute. B_Side запісалі вельмі густоўны, а да ўсяго гістарычны альбом — бо першы ў стылістыцы беларускамоўнага трып-гопу…

«Кахай мяне, кахай пад зоркаю Пагоні», — гэтая трохі наіўная патрыятычна-лірычная песенька ў выкананьні Аляксея Шадзька гучала на беларускім радыё на пачатку 90-х, калі краіне вярнулі гістарычную сымболіку і нібы пачало ўсё пакрысе ажываць. Праўда, гучала песенька нядоўга. Савецкае вярнулі, падмануўшы разгублены яшчэ народ… Зь цягам часу ўжо нават кволай надзеі не засталося на адраджэньне. Але пасьля доўгіх гадоў апатыі і абыякавасьці зноў вярнулася прадчуваньне, што мы сьпяем яшчэ сваю Песьню. Сёлета «Ляпісы» прадставілі абуджальную крычалку на верш Янкі Купалы «Ня быць скотам», твор можа і не вялікай чыстамастацкай якасьці, затое такі патрэбны (а яшчэ ж цэлы год гучалі «Я верю» і «Грай»). Наста Шпакоўская кранула двума дуэтамі, у якіх таксама тоіцца вялікая Надзея — «Пагоняй» зь Янам Маўзэрам ды «У баі» з Вайцюшкевічам. Нават дагэтуль індыфэрэнтныя музыкі пачалі казаць нешта пра палітвязьняў са сцэны фэсту «Басовішча». А яшчэ была вялікая маральная падтрымка думаючых беларусаў з боку замежных артыстаў, што пагадзіліся на ўдзел у праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», які, відаць, будзе асэнсаваны і ацэнены напоўніцу трошкі пазьней.

І зьявілася такое адчуваньне, што Пагоня, як сымбаль сапраўднай незалежнасьці, нескаронасьці духу і веры ў лепшае жыцьцё, пачала вяртацца.

У часы ГДР у асяродку нямецкай моладзі была перакананасьць, што неўзабаве сытуацыя зьменіцца да лепшага, бо абсурд ня можа панаваць доўга. Ну ня могуць трымаць усё ў сваіх руках бездапаможныя і глупыя людзі, якія баяцца кожнага шолаху. Няма падмурку ў іхняй ідэалёгіі. Таму яна абрынецца. Галоўнае — верыць. І хоць нешта дзеля гэтага рабіць. 

 

Сяргей Будкін, галоўны рэдактар інтэрнэт-парталу Tuzin.FM


Вынікі-2011. Вэрсія ТГ.

Альбом году
1. Этна-трыё Троіца — Зімачка
2. Akute — «Dzievacki i Kosmas»
3. Pomidor/off — Патас/Попс/Прапаганда

Песьня году
1. Ляпіс Трубяцкой — Ня быць скотам
2. Naka і Вайцюшкевіч — У баі
3. Akute — Шчасьце

Праект году
Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2

Прарыў году
1. Паліна Рэспубліка
2. B_Side
3. The Blackmail

Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    где купить лекарство софосбувир
    gepatit-shop.ru
    Мировые новости Самое свежее