Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / The Fraiz: з Новым годам, з новым дыскам! (5 января 2012)

Малады берасьцейскі гурт The Fraiz у першы ж дзень 2012 года нагадаў пра сваё існаваньне. У чатыры гадзіны раніцы хлопцы выклалі на свой афіцыйны сайт дэбютны альбом «Paraslov», над якім шчыравалі летась у студыі Forz.

Удзельнікі гурта самі з цяжкасцю вызначаюць стылістычную прыналежнасьць сваёй працы. «Адбітак альтэрнатыўнага мінулага, добрая частка бадзёрага дэнс-настрою праходзяць праз увесь альбом. Новы павеў індзі, умеранасьць брыту, доля энергічнага пост-панку, лёгкая псіхадэлія, устаўкі папулярнай электроннай музыкі і 8-бітныя мэлёдыі… Мы ня ведаем, як усё гэта вызначаць крытыкі і дзеячы музычнай індустрыі, – гаворыць басіст гурта Віктар Лукашэвіч.– Мы настолькі згубіліся ў гэтым, што нам ужо ня важна ведаць, што гэта ёсць. Для нас гэта проста The Fraiz па стане на пачатак 2012 году».

 

The Fraiz: з Новым годам, з новым дыскам!

 

Першая прэзэнтацыя дэбютнага альбома «Paraslov» прайшла  ўжо 2 студзеня. 4, 8 і 9 студзеня гурт дае акустычныя канцэрты ў караоке-клюбе Solo (Берасьце, вул. Чкалава, 7, будынак гатэлю «Эрмітаж»). У сакавіку, пасьля таго як частка ўдзельнікаў здасьць сэсію ў ВНУ, The Fraiz зьбіраецца наладзіць паўнамаштабныя прэзэнтацыі ў Менску і Берасьці.

На канец студзеня  гурт заплянаваў яшчэ адзін сюрпрыз для сваіх прыхільнікаў. Гэта будзе прэм’ера кліпа на песьню «Утро», матэрыял для якога здымаўся ў Львове. Навіна падаецца досыць інтрыгуючай, улічваючы посьпех першага кліпа «Счастье», які трапіў на ўкраінскае тэлебачанне. Праўда, самі ўдзельнікі даюць з гэтай нагоды досыць асьцярожныя камэнтары: «Ня ведаем, наколькі цікавай наша праца падасца музычным каналам»,– кажа гітарыст Алег Шарко.

 

Між тым, The Fraiz рыхтуе і некалькі беларускамоўных прэм’ераў. Упершыню яны выканаюць некалькі песень на роднай мове падчас сваіх сакавіцкіх канцэртаў.

 

The Fraiz Альбом «Paraslov» можна паслухаць на афіцыйным сайце гурта http://thefraiz.com/

 

Іна Хоміч, Тузін Гітоў


Метки - The Fraiz
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее