Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / ТOP-6 герояў беларускага рэп-году (5 января 2012)

1. Вожык — У Віры Падзей

ТOP-6 герояў беларускага рэп-году

Шматгадовая праца беларускамоўнага рэпера Вожыка пабачыла сьвет у апошні дзень лета-2011. Альбом складаецца з паўтарадзясятка трэкаў, на якіх можна таксама пабачыць гасьцей з замежжа — Амэрыкі (Popa Chief), Украіны (Эпіцэнтр Уніі) і нават Кот-д’Івуару (Lil Boo). Некаторыя трэкі зьдзівілі сваім інструмэнтальным акампанемэнтам, што нязвыкла для такой культуры як хіп-хап, — на альбоме прысутнічаюць фартэпіяна і гітара. Тэкставая частка працы збольшага належыць Вожыку, але прыемна зьдзівіла, што на адным з трэкаў удзельнік творчага аб’яднаньня «Лапата» выкарыстаў вершы Ларысы Геніюш, у выніку чаго атрымаўся прыгожы трэк «Не пішы мне болей», удзел у запісе якога і прыняла ўраджэнка Кот-д’Івуару Lil Boo. Нягледзячы на пару трэкаў, якія не ўпісваюцца ў агульную канцэпцыю альбома, Вожык добра выказаў свае музычныя здольнасьці трэкамі на лірычную тэматыку. Якраз яны і зьяўляюцца разынкай альбому: «Мы любім танга», «Табе», «Вераніка»... «У Віры Падзей» — праца, вартая ўвагі слухача, і менавіта яе можна назваць лепшай працай у стылі рэп 2011 года.

 

2. Vinsent - Жывы DVD

ТOP-6 герояў беларускага рэп-году
Відэаскладанка цяпер ужо гурта Vinsent пабачыла сьвет восеньню 2011 года. На адным дыску можна знайсьці тэксты песен, некалькі інтэрвію, музыка, відэа, фотаздымкі з выступаў і фэстаў. Тутсама ёсьць і першы альбом Vinsent’a – «Пачатак», які выйшаў у 2009 годзе. 2011 год для Vinsent’a стаў пераходным, паступова зьмяніўся стыль выканаўцы, ён перайшоў да жывога і больш рокавага гучаньня. Пра гэта сьведчаць live-трэкі і канцэртнае відэа Vinsent’a, якое таксама можна пабачыць на «Жывым DVD».

 

3. PANaNieba – 71

ТOP-6 герояў беларускага рэп-году
Гэты альбом лічыцца апошнім рэлізам году, хоць павінен быў выйсьці яшчэ увосень, але з-за тэхнічных праблемаў рэліз адкладаўся. Дзесятак трэкаў, тры зь якіх ужо ёсьць у сеціве, удзельнікі гурта Sviedak i SP Kava называюць «пераходнымі». Зь іх слоў, яны цалкам перагледзелі свой погляд на музыку, і ўжо трэці альбом будзе цалкам іншы. Адна з адметнасьцяў працы – сумесны трэк з рок-гуртом Neuro dubel. Такая сумесь року з рэпам гучыць даволі цікава, хоць спадабаецца ня кожнаму прыхільніку стыля. Важна, што дыскі PANaNieba , як і праца Вожыка, трапілі ў шырокую сетку распаўсюду, яго можна набыць у кропках продажу дыскаў кампанія «Вігма» па ўсёй Беларусі. 

 

4. Aviatar - Salidarnasc 1.8.6.4 EP, Іны

ТOP-6 герояў беларускага рэп-году
ЕP Salidarnasc 1.8.6.4 складаецца ўсяго толькі з трох трэкаў, але нягледзячы на гэта, выканаўцу-пачаткоўца добра прынялі ў беларускамоўным рэпе. У загалоўным трэку быў скарыстаны голас паэта-кандыдата Някляева: «І яшчэ пытаюць землякі: што табе, паэту, да палітыкі? Як пытаньне — так адказ наўпрост: я прыйшоў, каб вы ўдыхнулі волі, каб без страху ўсталі ў поўны рост і на ток не леглі ўжо ніколі!». У ЕР Aviatar прытрымліваўся традыцый хіп-хапа – супраціву і пратэсту. У другім за 2011 год сваім ЕР пад назвай «Іны», было ўжо 8 трэкаў, тым ня менш альбом выклікаў больш негатыўнай крытыкі з-за наяўнасьці ў ім паўтораў (у яго ўключаны ўсе трэкі з ЕP Salidarnasc 1.8.6.4) і з-за працягласьці гучаньня (агульны хранамэтраж усяго 14 хвілін). Таксама выканаўца ў 2011 годзе запомніўся заклікам да стварэньня рэп-газэты «Мужыцкая праўда», першы і апошні выпуск якой сам і запісаў. Скончыў жа год Aviatar апошнім «Мэсэджам», дзе заявіў, што на гэтым спыняе сваю дзейнасьць. Чаму так ён вырашыў – чытайце неўзабаве на «Тузіне Гітоў».

 

5. Akcyz Blazan – Impicmient Respublicy Cyrk (Mixtape)

ТOP-6 герояў беларускага рэп-году
Яшчэ аднаго таленавітага пачаткоўцу даў 2011 год беларускамоўнаму рэпу. Пратэстны рэп пачаў вяртацца ў Беларусь з альбомамі Akcyz Blazan і Авіятара. Самі аўтары мікстэйпу называюць яго «маршам пятай калоны» і кажуць, што гэта «тое, пра што маўчаць адмарозкі і бярвеньні з цыгарэтамі ў зубах на плошчы, тое, што падвышае надоі казлоў і быкоў Эўропы». Рэліз складаецца з 13 трэкаў, напісаных ў пратэстнай форме. У альбоме распавядаецца пра апошнія палітычныя падзеі Беларусі, маўклівыя акцыі, затрыманьні, ператрусы і іншае. Адзіны недахоп – рыфма часам зусім кульгае, аднак агульнае ўражаньне пакідае моцнае, асабліва калі ўлічваць, што гэта першая спроба Akcyz Blazan’а адзначыць сябе як выканаўцу.

 

6. Пан Жыжма - Хто тут

ТOP-6 герояў беларускага рэп-году
У траўні ў сеціве зьявіўся альбом праекта Пан Жыжма «Хто тут?», за якім стаіць Павал Зыгмантовіч, былы ўдзельнік IQ48. Пан Жыжма – гэта спроба сумясьціць рэп і народную музыку, пакласьці беларускі фольк на рытмічны біт. Даволі цікавая спроба сумяшчэньня рэпа і фольку, аналягаў якой няма ў беларускай музыцы. Здаецца дзьве несумяшчальныя рэчы – далёкае мінулае і сучаснасьць у альбоме спалучаюцца ў адным – у гэтым і ёсьць галоўная цікавостка альбома. Але зрабіць гэта ня так проста, як здаецца на першы погляд. Таму дыск і займае апошняе месца ў нашым умоўным рэйтынгу.


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее