Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Лявон Вольскі вяртае сабе N.R.M.? (10 января 2012)

У навагоднюю ноч гурты "Ляпис Трубецкой" і "Крамбамбуля" ладзілі сумесны канцэрт у маскоўскім клубе "P!PL". Але нечакана высветлілася, што распачаўся вечар выступам гурта... N.R.M.. На чале з Лявонам Вольскім.

Сам Лявон у размове з "Еўрарадыё" гэтую інфармацыю ў расійскіх СМІ наконт выступу ў маскоўскім клубе менавіта гурта N.R.M. абвяргае. Але прызнае: энэрэмаўскія песні выконваў. Асобным ад "Крамбамбулі" праектам. Праўда, назваў гэта "сольным праектам Лявона Вольскага".

Лявон Вольскі: "Я чытаў гэты артыкул – журналіст проста паблытаў. Гэта выступаў Лявон Вольскі. Сольна, можна сказаць. Проста я спяваў песні энэрэмаўскія, якія пісаў у N.R.M., – "Тры чарапахі", да прыкладу".

І прызнаецца: асобным ад "Крамбамбулі" складам ён з гэтым праектам ужо даў шэраг канцэртаў, падчас якіх выконваў свае песні розных гадоў. Пераважна – з альбомаў N.R.M..

Лявон Вольскі: "Мы зараз зрабілі велізарны акустычна-дыджэйскі тур такім дзіўным складам: Алег, гітарыст з "Крамбамбулі", Мацей Сабураў – як ды-джэй і перкусіяніст, і я з акустычнай гітарай. І гэта было як канцэрт Лявона Вольскага. У Празе два канцэрты было, у Берліне – адзін, у Беластоку была поўная зала. Нават у Брэсце здолелі сыграць, хоць нам давялося перанесці яго з кавярні ва ўніяцкую царкву".

У той жа час Лявон прызнаецца, што думаў над тым, каб гэтаму праекту даць назву. Але варыянт з назвай N.R.M. не разглядаецца.

Лявон Вольскі: "Калі так будзе – хто мяне паважаць тады будзе, скажыце, калі ласка?! Калі я буду рабіць такія ракіровачкі? А ўвогуле, можа, зараз сабраць усё наноў і азалаціцца, так?"

"Еўрарадыё": "Выступаюць жа на абшарах былога СССР невядома колькі складаў "Песняроў".

Лявон Вольскі: "А! Можна і так – некалькі складаў. Не, наўрад ці так будзе. Хай яно само развіваецца, як развіваецца. Знойдзецца назва – дык назавецца, не – будзем так".

Затое, кажа, зараз можна тыя ж "Тры чарапахі" ці іншыя даўно любімыя шматлікімі аматарамі N.R.M. песні пачуць у выкананні як "Сольнага праекта Лявона Вольскага", так і трыа N.R.M..

Піт Паўлаў, які зараз не толькі грае ў N.R.M. на гітары, але і выконвае ролю фронтмэна, не адмаўляе права Вольскага на выкананне некалі напісаных ім жа песень. Але ў з’яўленні гэтага сольнага праекта былога лідара N.R.M. бачыць прадуманы "макіявелеўскі" план.

Піт Паўлаў: "Гэта, напэўна, раскрывае яго першапачатковую "макіявелеўскую" задуму – ён сышоў з гурта, каб забраць сабе тое, што зроблена чатырма асобамі. А ён хацеў гэта забраць адзін. Ну, так выглядае. Я – супраць. Я лічу, што мой унёсак значна большы, чым ягоны, мой уласны. І гэта будзе відавочна праз некаторы час".

Маецца на ўвазе, што ў хуткім часе з’явіцца новы альбом N.R.M., да напісання песень якога Лявон Вольскі не меў ніякага дачынення. Але пакуль хлопцы працуюць над новымі кампазіцыямі для гурта, Вольскі ездзіць з канцэртамі і збірае аншлагі са сваімі старымі песнямі.

Тэкст: Зміцер Лукашук, "Еўрарадыё"
Фота: "Новая газета"


Источник - Experty.by
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее