Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Статьи » Рецензии / The Toobes: мастацкая рэстаўрацыя без выдаленьня нэрва (10 января 2012)

The Toobes: мастацкая рэстаўрацыя без выдаленьня нэрва

Новая праца амбітных нахабнікаў зь Менску, зачараваных рок-эстэтыкай канца 60-х. Яны вырашылі нічога прынцыпова не зьмяняць ад часоў сваёй кружэлкі «Hello» двухгадовай даўніны і робяць стаўку на тое ж  неўміручае гітарнае гучаньене ды на эмацыйны вакал Стаса-бубнача (свае імёны на дыску музыкі вырашылі чамусьці не пазначаць). «My generation» - якраз такі, якім мусіць быць другі альбом каманды, якая вельмі ярка дэбютавала. Ён не шакуе і ня дзівіць, і той жа час не расчароўвае і ня нудзіць. Музыкі проста падмацоўваюць тую думку, што іх зьяўленьне не было выпадковасьцю і яны маюць намер гнуць сваю лінію і надалей.

The Toobes маглі бы быць выдатнай кавэр-групай і карыстацца вялікім попытам у рэстарацыях вялікіх і малых гарадоў. Але тое, што іх адрозьнівае ад падобных калектываў – яны яўна не зазубрылі гэты ўрок, а дайшлі да ўсяго самі. Ад таго, і ёсьць у іх музыцы той самы нэрв, які ставіць іх вышэй за кожны прыстойны кавэр-бэнд. І таму ёсьць падставы казаць, што яны граюць менавіта сваю музыку, няхай яна і перажаваная тысячы разоў іхнімі папярэднікамі. Тое, што будзе рухаць гэты гурт далей – найперш шалёная і невычарапальная энэргетыка, якая адчуваецца і пры праслухоўваньні альбому, хоць лепей іх бачыць ужывую. Калі яна будзе захоўвацца і надалей, дык мо і Гэлахер калі-небудзь з гонарам скажа: «Дык я граў з гэтымі The Toobes!».

Чаго не стае ў гэтым альбоме – дык гэта песьні, якую можна было бы паставіць, каб даць адчуць неабазнанаму слухачу напоўніцу, што ёсьць гэны The Toobes. Альбом трэба слухаць цалкам і атрымліваць задавальненьне чыста ад адрэстаўраванай атмасфэры тых даўніх часоў, калі мяркавалася, што рок-музыка можа зьмяніць гэты сьвет.

 

The Toobes – My Generation, Вігма, 2011


Метки -
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее