Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Вайцюшкевіча віталі ў Маскве і Іркуцку ды зноў забаранілі ў Менску (10 января 2012)

«У Маскве ўсё спакойна. З улікам таго, што ў час навагодніх вакацый у горадзе практычна нікога няма, дык можна сказаць, што на маім выступе быў аншляг», - распавядае Зьміцер Вайцюшкевіч. Ён вярнуўся з Расеі яўна ў прыўзьнятым настроі. 4 студзеня ён даваў сольны канцэрт у маскоўскім клюбе «Китайский летчик Джао Да», а 7 студзеня адыграў у абласной філярмоніі ў Іркуцку, дзе па яго прызнаньню яго «ледзь не парвалі на часткі».

Вайцюшкевіча віталі ў Маскве і Іркуцку ды зноў забаранілі ў Менску

На канцэрце ў расейскай сталіцы на Вайцюшкевіча, які ў афішы прадстаў у вобразе Маякоўскага, прыйшлі некалькі дзесяткаў мясцовых інтэлегентаў, парачка беларускіх гастэрбайтэраў (вечарына і звалася іранічна «Гастарбайт-паці») ды завіталі знаёмыя з роднай Бярозаўкі – усяго ля 50 чалавек. «Cтавіўся да гэтага выступу без фанатызму. Маякоўскі быў чыстай заманухай. Граў звычайную праграму ў асноўным зь беларускіх песень. Проста хацелася пасьпяваць для добрых людзей, таму і зрабіў гэты канцэрт па дарозе на Іркуцк», - тлумачыць Зьміцер.

Затое на выступе у Іркуцкай абласной філярмоніі быў аншляг. Ля 300 чалавек, у асноўным мясцовых беларусаў, сабраліся 7 студзеня, каб паслухаць песьні ў яго выкананьні. «Мяне прыемна падзівіла тая прыязнасьць, зь якой мяне сустракалі. Ледзь не парвалі на кавалкі! Потым я дазнаўся, што ў Іркуцкай вобласьці беларускае жыцьцё віруе як нідзе. Беларуская суполка там самая актыўная і беларусы там паўсюль. Прычым сваім сьцягам яны лічаць менавіта бел-чырвона-белы. Ну і канечне, сам горад уразіў, вельмі прыгожы. Раю ўсім там пабываць», - з захапленьнем кажа сьпявак.

Праўда, па прыезьдзе на Радзіму яго чакала непрыемная навіна. Заплянаваны на 8 сакавіка традыцыйны сольны канцэрт ня быў дазволены ўпраўленьнем культуры Менгарвыканкаму. Па інфармацыі «Тузіна Гітоў», выступ Вайцюшкевіча не прайшоў ўзгадненьня з начальнікам упраўленьня сацыяльна-культурнай палітыкі адміністрацыі прэзідэнта і намесьнікам начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзідэнта Ірынай Дрыгай.

Вайцюшкевіча віталі ў Маскве і Іркуцку ды зноў забаранілі ў Менску

«Cумна мне, так хацела спадзявацца, што надыйдзе адліга, а тут перашкаджае нейкая Ірына Дрыга...Давядзецца прыняць за дадзенасьць і далей сядзець у падпольлі, ды пакрысе рабіць падкоп зьнізу», - не губляе аптымізму Вайцюшкевіч. Бліжэйшыя свае канцэрты выканаўца адыграе на Падляшшы: 15 студзеня ён выступіць у Сувалках, 16-га – у Манэтах, 17-га у Доме культуры Гарадка.


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее