Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Статьи » Интервью / Aviatar: «Мой год і мой час скончыўся» (+MP3) (10 января 2012)

У інтэрвію «Тузіну Гітоў» выканаўца патлумачыў, чаму ён вырашыў скончыць кар’еру, толькі яе пачаўшы. Трэба адзначыць, што размова вялася праз электронную пошту і нягледзячы на неаднаразовыя просьбы, свой фотаздымак Aviatar дасылаць не пажадаў.

 

Aviatar: «Мой год і мой час скончыўся» (+MP3)
ТГ: Дык хто такі Aviatar? Ці, калі ўжо быць дакладным, кім быў Aviatar?

Гэта ўсяго толькі думка, энэргія запісаная ў выглядзе віртуальных сымвалаў і гукаў. І нічога больш. Нават абрысы таго, хто зваўся Aviatar, толькі нагадваюць абрысы чалавека.  Голас праз скайп гэта ж толькі пэўныя вібрацыі дынамікаў, а мае электронныя лісты – толькі сьвятло ад манітора, якое бачыць вока. Усё віртуальнае. Нічога супольнага з рэчаіснасьцю. Іншая справа, што людзі вераць абсалютна ўсяму, што атрымліваюць у выглядзе нэйроннага кода. Нават калі гэты код створаны раздражняльнікам, якога ў сапраўднасьці не існуе. Калі бы розум чалавека быў у стане адрозьніваць нэйронны код ад сапраўдных раздражняльнікаў, то сёньняшні кінематограф і лічбавая музыка страцілі бы для чалавека ўсялякі сэнс. Яны бы не выклікалі абсалютна ніякіх эмоцыяў акрамя пачуцьця дыскамфорту.

 

ТГ: Чым цябе зацікавіў беларускамоўны хіп-хап?

У беларускамоўнай Хіп-Хап індустрыі яшчэ ўсё наперадзе, а таму я зрабіў усё магчымае, каб стварыць матэрыял, які бы адпавядаў духу нашага часу. Я стварыў віртуальны вобраз Aviatarа ды запісаў альбом «Іны», каб засьцерагчы нашчадкаў ад пасткі, якую падрыхтавала для іх Новая Эра. У Хіп-Хап мяне натхніў прыйсьці спадар Эмінем. Менавіта ён зьяўляецца маім настаўнікам ды інспіратарам. Ня той малады блазан Eminem, але сённяшні Eminem-ваяр, Eminem, які стварыў альбом «Recovery», Eminem, які распачаў рух супраціву сілам, якія вырашылі замяніць сабой Госпада Бога. У маладосьці Eminem быў толькі марыянеткай, адзінай мэтай, якой было ўплываць на падсьвядомасьць масаў, такім чынам, як таго патрабавалі гаспадары вышэй згаданых масаў, у тым ліку і яго самога. Сёньня Eminem змагаецца супраць вышэй пастаўленых, якім належыць ягоная душа. Адзінае, чаго ён хоча – гэта вярнуць сваю душу, але прададзеная аднойчы, яна назаўсёды застаецца ўласнасьцю таго, хто яе набыў.

 

ТГ: Што бы ты хацеў найперш зьмяніць у «індустрыі беларускага хіп-хапу»?

Перш за ўсё я хацеў бы, каб спажыўцы беларускамоўнай Хіп-Хап музыкі ўзьнесліся вышэй за пэўныя амаральныя нормы, якія сёньня пануюць, бо шмат людзей проста крадуць музыку з інтэрнэту. Адна справа, калі ты атрымліваеш новую кружэлку зь цікавай музыкай ад сябра, якую ён сумленна набыў у краме. Сябры маюць права падзяліцца. І зусім іншая справа, калі нехта спампоўвае, напрыклад, новы альбом PANaNieba з інтэрнэту, выкладзены невядомым чалавекам. Такім чынам, музыкі пазбаўляюцца магчымасьцяў зьняць, напрыклад, файны відэакліп альбо зладзіць канцэрт. Такім чынам, чалавек акрадае самаго сябе, сваю культуру, краіну і народ.

 

ТГ: Але вельмі часта самі выканаўцы і выкладаюць сваю музыку ў сеціва. І ты ў тым ліку.

Так, я падтрымліваю кожнага ўладальніка інтэлектуальнай уласнасьці, які дзеліцца сваёй творчасьцю з іншымі за свае ўласныя грошы, калі выкладае свой музычны альбом, карціну альбо зборнік вершаў для вольнага спампоўваньня ў інтэрнэт. Але людзі, якія маюць магчымасьць узяць гэта бясплатна, павінны разумець што насамрэч плаціць аўтар, бо стварэньне каштавала яму як мінімум жыцьцёвай энэргіі.

 

ТГ: Дык якая схема распаўсюду музыкі табе падаецца справядлівай?

Магчыма, калі чалавек спампуе з інтэрнэту альбом, паслухае, а потым пойдзе і набудзе арыгінал - такая схема мае права на існаваньне. Ідучы далей, у маім разуменьні, сучасная Хіп-Хап культура павінна прапаноўваць ня толькі якасную музыку, але і якасныя відэакліпы. Сёньня толькі Vinsent зрабіў нешта больш менш сур'ёзнае тут. Яшчэ магу прыгадаць працу Вожыка. Вось і ўсё. А жывем мы ў сьвеце інфармацыі, якую у большасьці выпадкаў атрымліваем праз вочы.

Вядома ж, трэба ўспомніць аб напаўненьні культуры тэматычнымі аксэсуарамі, культурным стафам, маю на ўвазе - цішоткі, бранзалеткі, значакі, розныя файныя прымочкі, каляндарыкі, торбы, ранцы. Калі беларускамоўны Хіп-Хап будзе цікавы для падлеткаў, калі ён будзе прапаноўваць альтэрнатыву агрэсіі і нянавісьці, якой і так у нашым жыцьці хапае, тады ў гэтага кірунку будзе будучыня. Асабіста я ўпэўнены, што будучыня ёсьць, галоўнае яшчэ наперадзе! Выключна важна, каб архітэктары беларускамоўнага Хіп-Хапу самі ўвесь час разьвіваліся ды ўдасканальваліся, шмат чыталі беларускай літаратуры, перш за ўсё паэзіі, не забываліся глядзець беларускамоўныя інтэрнэт-рэсурсы, шмат слухалі, знаёміліся са сусьветнымі трэндамі, супрацоўнічалі паміж сабою. Тады дэградацыя ня прыйдзе ніколі.

 

ТГ: Ты сказаў, што час Aviatar'а скончыўся. Ты сыходзіш?

Aviatar сыходзіць. Таго віртуальнага вобраза, пра які я распавёў вышэй, ужо няма. Праект каштаваў мне год руплівай, эмацыйнай і цікавай працы, не кажучы ўжо пра выдаткаваныя грошы. Але я цалкам задаволены. Я здабыў вельмі важную інфармацыю, а таксама досьвед, які можа спатрэбіцца яшчэ не аднойчы. Можна шмат казаць аб тым, што беларускай Хіп-Хап індустрыі не хапае якасных кліпаў, добрых прадусараў. Ці ёсьць у Беларусі музычныя мэнэджэры, якія ўмеюць зрабіць сэгментацыю рынку, выбраць слушную маркетынг-стратэгію для кожнага сэгменту, зрабіць аналіз SWOT музычнага прадукту і ўрэшце прадаць музычны прадукт? Такіх мэнэджэраў у беларускай музычнай індустрыі адзінкі, сказаў бы я. Але не скажу, бо, відаць, тут увогуле няма такіх. Перш за ўсё беларускаму Хіп-Хапу не хапае фінансавых укладаньняў, як з боку вытворцаў, так і з боку спажыўцоў. Але цяпер галоўнае закласьці моцны падмурак для будучых пакаленьняў. А грошы – гэтая такая ж самая ілюзія, як і Aviatar... 

 

Выканаўца, што хаваўся пад імём Aviatar так і не ўдакладніў, куды ж ён сыходзіць, чаму і ці канчаткова. Абмежаваўся толькі таямнічым пасланьнем наконт таго, што «1 студзеня 2012 году надышла Новая Эра Жывой вады, але ўвайсьці ў гэтыя дзьверы можа толькі сам народ і толькі калі пажадае гэтага сам», параіў шукаць яго «там, дзе мяне няма» ды папрасіў уважліва паслухаць ягоны апошні трэк пад назвай «Мэсыдж».

 

Aviatar – Мэсыдж (музыка й словы выканаўцы).


Метки - Aviatar
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее