Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Самацэнзура, або «чорны сьпіс» у кожную хату (11 января 2012)

Ня ведаю, як вас, а мяне даўно ўжо літаральна перасмыкае ад аднай ўзгадкі пра чорныя сьпісы. Тэма настолькі міфалагізавалася, што часам нерэальна вызначыць,  дзе праўда, а дзе выдумка. Дзе рэальная пагроза, а дзе банальная перастрахоўка мясцовых князькоў. Дзе цьвярозы разьлік, а дзе звычайны ідыятызм. Як, напрыклад, разьвесьці гэтыя паняцці ў наступнай сытуацыі?

Ёсьць у Берасьці адно-адзінюткае месца, якое збольшага прэтэндуе на званьне страўні ў нацыянальным стылі. Інтэр’ер там, канечне, калгаснаваты, затое кормяць смачна ды яшчэ і выключна беларускую музыку круцяць. Таму часьцяком менавіта ў харчэўню «Сваякі» водзяць берасьцейцы турыстаў, ды і самі заглядаюць, калі зьяўляецца лішняя капейчына. Аднак апошнім часам «Сваякі» раз за разам выклікаюць справядлівае абурэньне ў гараджан, неабыякавых да нацыянальнай культуры.

Не пасьпеў растварыцца на душы асадак ад забароненага там канцэрта Лявона Вольскага, як назва харчэўні зноў перадаецца з вуснаў у вусны.

Журналіст Алесь Ляўчук часта заходзіў сюды, каб пад’есьці ды паслухаць добрую беларускую музыку. Але апошні раз, як ён заўважыў, тут гучалі толькі «Песьняры». Больш ніякай сучаснай беларускай музыкі ён не пачуў. «Яшчэ зь месяц таму тут пастаянна ставілі песьні Вольскага,– распавядае Алесь.– Пасьля Новага года мы зайшлі сюды зноў, але сьпевы Лявона не пачулі, таму спыталі ў бармэна, чаму яны цяпер не гучаць. А нам адказваюць, што Вольскі забаронены, ён у чорных сьпісах значыцца. Тады мы спыталіся, што ў іх ёсьць яшчэ зь беларускай музыкі. Аказалася, што «Палац», вось толькі ставіць яго таксама адмовіліся, рызыкоўна таксама. А наконт “Крамбабулі” дык наогул сказалі, што дыск забраў дырэктар, каб не было спакусы яго ўключаць».

Самацэнзура, або «чорны сьпіс» у кожную хату

Алесь вырашыў высьветліць да канца, што гэта дзеецца ў асобна ўзятайхарчэўні, але кантакты дырэктара прыватнага прадпрыемства «Праздник вкуса» Максіма Бычкова, які трымае харчэўню «Сваякі», яму даваць адмовіліся. Нашы спробы датэлефанавацца да яго таксама пакуль ня далі плёну.

Цікавай аказалася аргумэнтацыя пэрсаналу наконт адмовы ставіць дыскі згаданых музыкаў. Па іх словах, у харчэўню прыходзіў «кэдэбіст», які і паўплываў на густ да сучаснай беларускай музыкі дырэкцыі і работнікаў «Сваякоў». Праўда, прэс-сакратар Берасьцейскага ўпраўленьня КДБ Міхаіл Шаркоўскі пярэчыць: «Гэта вельмі зручна – валіць усё на КДБ. Ніхто ж не праверыць. Ніякай кампетэнцыі хадзіць па кавярнях і ўказваць, якую музыку там ставіць, КДБ не мае. І нашы супрацоўнікі гэтага не рабілі».

Хоць і не прынята зараз асабліва давяраць спэцслужбам, але словы Шаркоўскага, які, дарэчы, размаўляў па-беларуску, падаліся пераканальнымі. Калі і прыходзілі супрацоўнікі КДБ на аўдыенцыю да дырэктара харчэўні, то хутчэй за ўсё з нагоды жывога канцэрту Лявона Вольскага, а не з рэвізіяй дыскаў. Відаць, зараз спадар Бычкоў проста ўсьвядоміў свае былыя «памылкі» і стараецца ўзорна сябе паводзіць. Як ён пры гэтым зьбіраецца зьберагчы сваё імя і як кавярня застанецца хаця б звонку нацыянальнай, наўрад ці ён сам ведае. Дагэтуль наведнікі прабачалі «Сваякам» памылкі ў меню, самавары ў інтэр’еры, няведаньне беларускай мовы пэрсаналу і вяшчаньне расейскіх каналаў на вялікім маніторы – лепш, маўляў, так, чым ніяк. Але ці можна дараваць такую крывадушнасьць у адносінах да беларускай культуры...


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее