Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Беларускамоўная амэрыканшчына ад гурта Amaroka (13 января 2012)

Amaroka — беларускі поп-панк гурт, які па словах лідэра гурта Зьмітра Афанасенкі, ня мае аналягаў на сучаснай беларускай сцэне. Стыль уяўляе сабой сумесь старой школы амэрыканскага панк-року з сучаснымі тэндэнцыямі панку новай хвалі. Грае гурт з 2005 году, запісаў тры альбомы і некалькі сынглаў для розных складанак беларускай музыкі.

«На жаль, за пяць гадоў нашага існаваньня не зьявілася ў Беларусі аніводнага поп-панк гурта, зь якім мы бы маглі ісьці адным фронтам. Мы не рабілі нейкі глямурны і выкшталцоны кліп, не заганяліся над звышідэйным сцэнаром і пастаноўкай, галоўнай мэтай было перадаць ўвесь драйв і сваю энэргетыку ды паказаць, што амэрыканскі панк мае права быць і на беларускай мове», — кажа Зьміцер Афанасенка.

Сам кліп атрымаўся вясёлым і летнім, хоць здымаўся прыканцы лістапада ў закінутым памяшканьні недабудаванага спартовага комплексу каля станцыі мэтро «Магілёўская». У масоўцы ў асноўным удзельнічалі мясцовыя школьнікі, якія ў выходны дзень цёгаліся вакол гэтага будынка, у пошуках прыгод, а таксама скэйтэры і BMXеры, якія стварылі ў закінутым будынку пляцоўку для сваіх трэніровак.

Беларускамоўная амэрыканшчына ад гурта Amaroka

Кліп гурту зьняў малады, але ўжо даволі дасьведчаны ў кліпмэйкерстве відэамастак Аляксандар Крупіна (КАПКАНFilm production), які да гэтага працаваў з рэпэрамі, для якіх зьняў больш за дзясятак відэа. Першыя працы для беларускамоўных выканаўцаў Аляксандар зьняў летась, гэта былі шэсьць live-кліпаў Vinsent'a.

«Я добра разумею, і ведаю, ужо на практыцы, што большасьць, як рэп так і рок-выканаўцаў у Беларусі ня могуць дазволіць сабе звышбюджэтны кліп. У такіх умовах, для мяне стварэньне кліпаў — гэта больш ня праца, а задавальненьне. Летась я, дзякуючы Vinsent’у, упершыню пазнаёміўся бліжэй зь беларускамоўнай музыкай. Цяпер праз Amaroka зразумеў чым жыве ў Беларусі рок-тусоўка, бо раней сябраваў і працаваў толькі з расейскамоўнымі рэпэрамі. Цяпер магу сказаць, што тое, што робяць шматлікія беларускамоўныя калектывы мяне значна больш уражвае, тут неяк больш адданасьці і шчырасьці», —кажа Аляксандар Крупіна.

У бліжэйшы час разам з Аляксандрам гурт Amaroka плянуе зьняць яшчэ адзін кліп на будучы сынгл да новага альбому, а пакуль заснавальнік КАПКАНFilm рыхтуе на 21 студзеня ў «Арт-Сядзібе» творчую сустрэчу, дзе пакажа свае лепшыя кліпы, зьнятыя за апошнія гады, і запросіць выступіць некаторых герояў свайго відэа.

Кліп на песьню «Puls» поп-панк гурта Amaroka:



Метки - Amaroka
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее