Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Шчасьлівыя паасобку (13 января 2012)

Камэнтуючы сытуацыю, што склалася з канцэртам «Крамбамбулі», Лявон Вольскі выказаў засмучэньне тым фактам, што кіраўніцтва клюба Re:Public яшчэ да канца не вырашыла пытаньне з арганізатарамі, як ужо паставіла замест яго іншае мерапрыемства. «Хуценька знайшліся музыкі, якія апэратыўна заменяць на сцэне адмененых калегаў. Беларуская праява рок-н-рольнай салідарнасьці...», - зазначыў Лявон на старонцы cвайго праекту на Facebook.

 «Мы ненаўмысна апынуліся ў такой сытуацыі», - тлумачыць Раман Жыгараў з гурта Akute, які мае 11 лютага прадставіць свой новы сынгл на сцэне Re:Public. Музыкант зазначыў, што ня быў у курсе таго, што ў гэты ж дзень тут мелася выступіць «Крамбамбуля», а само мерапрыемства было заплянавана яшчэ да Новага году. «Хачу абвергнуць домыслы, якія ўжо давялося пачуць. Нас не падбіралі хуценька пад канцэрт 11-га, ён і так быў заплянаваны на люты. Толькі што дакладную дату мне паведамілі нядаўна». На пытаньне, ці няма ў гурта Akute жаданьня выявіць «рок-н-рольную салідарнасьць» ды адмовіцца ад канцэрту Раман адказаў, што яшчэ ня думаў пра гэта: «Гэта вельмі дзіўна выглядае, не разумею чаму мы павінны ня граць канцэрт, які даўно плянавалі».

Шчасьлівыя паасобку

Прадусар Віталь Супрановіч лічыць, што Re:Public папросту сутыкнулі розныя гурты ілбамі і мяркуе, што справай гонару для ўдзельнікаў другога канцэрту 11-га студзеня будзе адмовіцца ад выступа. «Лічу, што іх проста выкарысталі ды заткнулі імі дзірку. Гэта ненармальна выступаць у той жа дзень, калі заплянаваны іншы канцэрт. Гэта тое самае, калі чалавека звальняюць з працы за ягоныя погляды, а астатнія баяцца і слова сказаць, матывуючы гэта тым, што ім працаваць трэба. Клюб наогул ня мусіў ставіць на гэтую дату іншае мерапрыемства, каб пазьбегнуць непатрэбнага канфлікту ўжо між музыкамі».

Журналіст і піяршчык шэрагу беларускіх каманд Зьміцер Безкаравайны мяркуе, што адмова музыкаў ад правядзеньня свайго канцэрту ў гэты дзень і ў гэтым клюбе выглядала бы на прыгожы жэст, але мяркуе, што выступ іншых каманд варта праводзіць: «Канцэрт “Крамбамбулі” ня вярнеш у любым разе. Больш за тое, правядзеньне іншага канцэрту якраз на карысьць “Крамбамбулі”, бо тут відавочна будзе, што клюб парушыў узятыя на сябе абавязкі да дамове арэнды і проста аддаў сваё памяшканьне іншым. То бок “прарыву труб” не здарылася, як гэта часта бывала раней. У судзе гэта можа стаць важкім аргумэнтам. А калі музыкі адмовяцца і другога канцэрту ў гэты дзень таксама ня будзе, то і аргумэнта гэтага ня будзе».

Меркаваньні адносна гэтай сытуацыі могуць быць рознымі, але ў любым разе навідавоку прыкры факт. Беларуская рок-тусоўка раз’яднаная абсалютна. У ёй людзі між сабой незнаёмыя, а калі і знаёмыя, то ня надта прыязна ставяцца адзін да аднаго.

Что про это думают известные люди, читайте тут


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • Шчасьлівыя паасобку
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее