Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Кальмары»: сьмех дый годзе (14 января 2012)

З нагоды выхаду дэбютнага альбому«Пад піва» лідэр гурта «Кальмары» Сяржук Машковіч заявіў у інтэрвію «Тузіну Гітоў», што не зьбіраецца адмаўляцца ад вобразу дуркаватага хлопца, што сьпявае на трасянцы, распавёў, якім чынам піша тэксты для свайго гурта і для сяброў з :B:N: ды выказаў перакананасьць, што паратунак трэба шукаць у сьмеху: «Мы ў сваіх песьнях сьмяемся з розных жыцьцёвых рэчаў, хоць і яны і бываюць часам даволі сур’ёзнымі».

«Кальмары»: сьмех дый годзе

ТГ: У чым у прынцыпе сэнс існаваньня гурта «Кальмары»?

Сэнс існаваньня нашага гурта ва ўсьмешках людзей. Калі іх бачыш на тварах, тады ўсё добра, бо ідэя якую мы нясем у тым, каб перакінуцца ў нейкі бесклапотны сьвет, дзе заўсёды весела і пазытыўна. І мы ў сваіх песьнях сьмяемся з розных жыцьцёвых рэчаў, хоць і яны і бываюць часам даволі сур’ёзнымі.

 

ТГ: Ці няма ў цябе адчуваньня, што вобраз такога дуркаватага хлопца, што прамаўляе нейкія наіўныя сэнтэнцыі на трасянцы ўжо вычарпаў сябе?

Абсалютна няма такога адчуваньня, таму што вобраз, у якім я на сцэне, цалкам адпавядае той весялосьці, якую пазыцыянуе гурт. І вось гэтая багна, у якой можа захлынуцца кожны, мусіць уся зьнікнуць падчас нашых выступаў.

 

ТГ: Ты спрабуеш пісаць даволі жыцьцёвыя і сур’ёзныя тэксты для :B:N: і вясёлыя ды нязмушаныя для «Кальмараў». Ці можаш падзяліцца, як адбываецца працэс уласнай настройкі і напісаньня?

Так, пэрыядычна пішу, як для аднаго, так і для другога гурта, але гэта не адбываецца так, што сёньня для «Кальмараў», а заўтра для «бээнаў». :B:N: грае ў іншай стылістыцы, там больш глыбокае адчуваньне навакольнага, а «Кальмары» — гурт настрою, грае музыку, у якую ня трэба ўдумвацца. Працэсс напісаньня просты, :B:N: я пішу, калі Алесь Лютыч аддае гатовую, так званую «рыбу», і пад яе ўжо робіцца тэкст, а для «Кальмараў» тэкст можа атрымацца ў кожны момант. Круцяцца словы ў галаве і я іх тады пераношу на паперу.

 

ТГ: А вось цікава: ты тэксты канструюеш ці яны да цябе прыходзяць самі, а табе толькі запісаць іх трэба?

З тэкстамі бывае па-рознаму, магу пад нейкую пэўную тэму рабіць, а магу і ноччу прысьніць, тут галоўнае пасьпець запісаць.

 

ТГ: Слухач :B:N: і «Кальмараў» можа быць адным і тым жа чалавекам?

Канечне можа, так як і любы чалавек у розных абставінах можа жартаваць, а можа быць сур’ёзным.

 

ТГ: А чыёй творчасьцю вы самі падпітваецеся?

Нас у гурце сем чалавек, у кожнага розны музычны густ, вось з такой сваеасаблівай мяшанкі і складаецца наша творчасьць. Што тычыцца мяне, то я вельмі люблю чытаць Караткевіча, а вось з улюбёнай музыкі нечага ня вылучу, бо шмат чаго ёсьць цікавага. Як кагосьці запамятаеш, пакрыўдзяцца яшчэ (сьмяецца).

 

ТГ: Ты бы пайшоў шляхам Яўгена Валошына і гурта HandmadE: узяў бы ўдзел у якім тэлешоў на дзяржаўным тэлеканале?

Для мяне галоўнае разьвіцьцё гурта ў музычным пляне. Канечне, мне бы хацелася, каб і на дзяржаўных і на недзяржаўных каналах гучалі і мы, і нашыя беларускія выканаўцы, прычым розных стыляў. А наконт тэлешоў магу сказаць, што ў нас напэўна і няма такога, каб хацелася нешта паглядзець, акрамя канечне тых праектаў, што робіць паважаная мной, Аксана Вечар. Такое маё суб’ектыўнае меркаваньне.

 

ТГ: Што зь сябе ўяўляе новы альбом «Кальмараў»?

Ён завецца «Пад піва». Матэрыял ужо запісаны на студыі Паўла Яноўскага «Таксафон». Вокладку малюе Яўген Бузоўскі, таксама з гурта IQ48. Запісалі 11 песень, будзе яшчэ на дыску тры бонус-трэкі. Ужывую зьбіраемся паказаць у Менску гэтай зімой. Мусіць у бліжэйшы час дамовімся і наконт яго выданьня.


Метки - Кальмары
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее