Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Гурт "Верасень" выдаў міні-альбом "Другі" (спампаваць) (14 января 2012)

13 студзеня гурт "Верасень" пры падтрымцы Budzma.org прадставіў у Інтэрнэце свой міні-альбом пад назвай "Другі". Дыск змяшчае пяць новых песень – гэта першыя новыя запісы гурта з часоў альбома "Трохкутнік" (2010).

Гурт "Верасень" выдаў міні-альбом "Другі" (спампаваць)

– Дыск вы назвалі "арыгінальна"…

– Так, гэта другі альбом гурта "Верасень" (калі лічыць першым дыск "Трохнутнік" Вольгі Акуліч і праекта Werasen). І ён насамрэч "Другі". За час, мінулы з лета 2010 года (калі пачаў складацца сталы склад музыкаў і з "праекта" "Верасень" стаў гуртом) вызначылася стылістыка калектыва, мы знайшлі сваё гучанне. Ну і, натуральна, захацелася зафіксаваць гэты факт у студыйнай працы.

– А чаму гурт завецца "Верасень"?

– А чаму некаторые гурты зваліся "Дзверы", "Жукі" або нават "Жывёлы"… Неяк так:)

 

– На плытцы ўсяго 5 трэкаў, які ж гэта "альбом". У вас што, матэрыялу не хапіла?

– Матэрыялу як раз навалам. Але студыйная работа патрабуе выдаткаў. І мы вырашылі, што "лепей меней, ды лепей". Мы вырашылі абмежавацца пяццю песнямі. Але на наша ІМХО гэта менавіта цэльная праца, сапраўдны альбом, няхай і з прыстаўкай "міні".

– Звычайна студыйны запіс дужа адрозніваецца ад жывога гучання. Запрашаюцца сесійныя музыканты, прапісваюцца цікавыя "бэкі", выкарыстоўваюцца адмысловыя тэхналогіі.

– Мы хацелі, каб альбом выйшаў максімальна "праўдзівым", так што ён "амаль як у жыцці", хіба што крышачку лепш.

– А ў якім стылі вы граеце?

– Цікавае пытанне, і, што характэрна, арыгінальнае. Напэўна – рок. Інтэлектуальны, лёгкі, дарослы – карацей, эпітэт прыдумайце самі.

– Дзе будзе прадстаўлены альбом?

– "Другі" альбом выкладзены для свободнага спампоўвання ў Інтернеце. Мы падзяляем мэты грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі", таму перш за ўсё шукайце інфармацыю і спасылкі на сайце Budzma.org. Таксама надрукаваны невялікі "сувенірны" наклад на матэрыльных носьбітах (кампакт-дысках), але ён не трапіць у дыскарні і будзе даступны толькі на канцэртах гурта "Верасень".

 

Даведка:

Гурт "Верасень" гэта: Вольга Акуліч (вакал), Арцём Лабін (гітара), Віталь Валошын (губны гармонік), Аляксей Кулеш (ударныя), Фёдар Немцаў (бас-гітара). Дыск запісаны пры ўдзеле Івана Бандацкага (бас-гітара). Запіс і звядзенне – Эдуард Іваноў. Дызайн вокладкі – Аляксандр Песціч, фота Аляксандра Будзько, таксама ў афармленні выкарыстаныя фота Аляксандра Кавалёва і Ежы Дзедзічка.

P.S. Бліжэйшы выступ гурта "Верасень" адбудзецца ў рамках акцыі "Штомесяц 13-га рок па-беларуску" ў клубе "Салтайм" (пр. Незалежнасці 131/1) 13 снежня 2012 г. Пачатак у 19-00.

скачать фотошоп бесплатно на портале Десигнджу


Метки - Верасень
Источник - Experty.by
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее