Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Перад канцэртам у Мінску Саладуха абтэлефануе 445 прадпрыемстваў (14 января 2012)

Дырэктараў Саладуха “набірае” асабіста. Давяраць гэтую тонкую працу нікому не хоча:
Аляксандр Саладуха: “Калі я пайшоў на стадыёны, на Лядовыя палацы і Палацы спорту, я вырашыў нікому ўжо не давяраць. Толькі сам! Затое ведаеш, што добра папрацуеш — і будзеш мець вынік!”
Размовы з чыноўнікамі адбываюцца па накатанай схеме:
Аляксандр Саладуха: “Спачатку я вітаюся. Называю сябе. І кажу, што ў мяне ёсць пытанне — інфармацыя. А пасля пытаюся, ці набывае прадпрыемства квіткі па безнаяўным разліку для ўласных супрацоўнікаў у якасці заахвочвання. Калі я чую адказ: “Так!” — дык прашу ўзяць асадку і аркуш паперы, і дыктую. Напрыклад: “Нядзеля, 5 лютага, 19:00, Гродна, абласны драмтэатр, кошт квітка і кантактныя тэлефоны”. А ў Гродне ў мяне ёсць канкрэтны чалавек, які ўжо чакае гэтых тэлефанаванняў”.
Збіраючы гледачоў на канцэрт, Аляксандр Антонавіч робіць тытанічную працу:
Аляксандр Саладуха: “За 3-4 дні я абтэлефанаваў усе прадпрыемствы Гродна! А для мінскага канцэрта нарыхтаваў тэлефоны 445 прадпрыемстваў! Ну што зробіш — пяцітысячнік [8 сакавіка Саладуха прэзентуе новую праграму “Берагі” ў сталічным Палацы спорту]. Трэба адбамбіць і адпачываць!”.
Паводле словаў артыста, толькі 3 ці 4 кіраўнікі прадпрыемстваў са 100 адмаўляюць. Астатнія з задавальненнем пагаджаюцца:
Аляксандр Саладуха: “Шмат хто з іх сказаў: вы знайшлі правільную схему працы! Патэлефанаваў бы ці прыйшоў ваш прадстаўнік — мы б сказалі: “Да пабачэння… Прыходзьце заўтра… Паслязаўтра… Праз тыдзень…” Вось бачыце, спрацоўвае ўжо аўтарытэт, імя…”
Але на адным аўтарытэце не выедзеш. Ёсць у Аляксандра Саладухі прафесійныя хітрыкі, якія дазваляюць узяць кіраўнікоў прадпрыемстваў “цёпленькімі”:
Аляксандр Саладуха: “Я знайшоў ход канём. Напрыклад, тэлефаную дырэктарам раніцай, з 7 да 8 гадзіны. Яны ўжо ў кабінетах, але яшчэ ніхто ім не перашкаджае размаўляць. Таксама я практыкую такую форму работы: тэлефаную ўвечары, пасля працы. Прыкладна ў 20:30, калі яны ўжо павячэралі. Я адчуваю, калі трэба патэлефанаваць!”
Спевак сцвярджае, што мае мабільныя тэлефоны “усіх дырэктараў нашай краіны”. Мне б таксама хацелася мець такую базу кантактаў. Але на пытанне, адкуль у Саладухі тэлефоны, ён адказвае з хітрынкай:
Аляксандр Саладуха: “Хто шукае — той заўжды знойдзе!”
Перад канцэртам у Мінску Саладуха абтэлефануе 445 прадпрыемстваў
Каб даведацца, ці сапраўды працуе “метад Саладухі”, Еўрарадыё затэлефанавала на самае буйное прадпрыемства Гродна — “Гродна Азот”.
“Голас Саладухі я пазнаў яшчэ да таго, як ён назваў сябе. Я быў здзіўлены скрайне, — распавядае старшыня прафкама “Гродна Азот” Генадзь Каравацкі. — Вось Саладуха тэлефанаваў сам. А па Афанасьевай прыходзілі з філармоніі”.
Абвестку пра канцэрт Аляксандра Саладухі прафсаюз “Гродна Азота” размесціць у электронным сеціве прадпрыемства.
Генадзь Каравацкі: “Калі рабочыя захочуць пайсці — будзем закупляцца квіткамі. Калі не — дык не”.
За грошы дастануцца рабочым квіткі на канцэрт Саладухі ці “у якасці заахвочвання”, кожны цэхавы камітэт прафсаюза будзе вырашаць асобна. Квіткі на канцэрт каштуюць 50 і 100 тысяч рублёў.
как правильно штукатурить деревянные стены на сайте www.postroil.com

Источник - tut.by
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее