Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Мятnа прэзентуе альбом "КветкаVata" (спампаваць) (16 января 2012)

Музычны праект "Мятnа" прэзентуе свой трэці альбом "КветкаVata". У альбом увайшло 11 трэкаў у стылістыцы электронна-акустычны сімфа-фольк-рок. Пакуль "Мятnа" не дае канцэртаў, таму ўсе гэтыя трэкі нідзе не выконваліся і дэманструюцца ўпершыню.

Праект "Мятnа" складаецца з вакалісткі Волі Чайкоўскай і кампазітара Юрыя Круглікава, а функцыю музыкантаў выконвае камп’ютар.

"Даваць канцэрты ў такім "складзе" асаблівага інтарэсу няма. Таму мы пакуль не праяўляем актыўнасці ў гэтым пытанні, – распавядаюць удзельнікі "Мятnа", – Рашэнне гэтага пытання патрабуе значных высілкаў – як арганізацыйных, так і часавых. Але спадзяемся, дойдзе справа і да гэтага".

Праект "Мятnа" існуе з 2007 года. За гэты час музыкі зрабілі тры альбомы: "Спрэс гуло" (2008), "Мітрэнгі" (2010) і "КветкаVata" (2011).

Мятnа прэзентуе альбом "КветкаVata" (спампаваць)

Гучанне свайго новага альбома "КветкаVata" музыкі характарызуюць як электронна-акустычны сімфа-фольк-рок.

"Як і папярэднія нашы альбомы, гэты таксама цалкам напісаны на камп’ютары, – распавядае ўдзельнік праекту Юрый Круглікаў. – Але мы хацелі дабіцца адчування жывога, месцамі акустычнага гучання. Здаецца, гэта ў нас атрымалася. "КветкаVata" адрозніваецца ад нашых папярэдніх альбомаў большай лірычнасцю і стройнасцю вобразнага раду".

"У агульным, у гучанні альбома нам удалося дабіцца патрэбных настрою і атмасферы – нейкай разняволенасці, самотнай свабоды і магічнай фальклорнасці", – кажа Воля Чайкоўская.

Цікава, што ўся праца над альбомам "КветкаVata" (ад напісання песен да звядзення) праходзіла ў хатніх умовах. А вось ці будзе альбом выдавацца, залежыць ад таго, ці ўзнікне да яго цікаўнасць з боку выдаўцоў, лічаць музыкі.

На пытанне, чаму ж "Мятnа" не дае канцэртаў, музыкі адказалі так: "Канцэрты даюць музычныя гурты. А ў нас гурта ніякага няма. Ёсць музычны праект. Мы не граем музыку, а робім "праект" музыкі, і спяваем вершы. Уся наша музыка – віртуальная".

Спампаваць альбом на сайце Ultra-music.com.


Метки - Мятnа
Источник - Experty.by
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее