Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Статьи » Интервью / «Вышэй за неба» напоўнілі беларускамоўнай музыкай (25 января 2012)

Сцэнарыст першага моладзевага беларускага сэрыялу Андрэй Курэйчык распавёў у інтэрвію «Тузіну Гітоў» як адбіралася музыка для стужкі, хто зь вядомых айчынных выканаўцаў узяў удзел у здымках ды патлумачыў чаму песьні гурта Akute ў фільме будзе выконваць іншая каманда. «Было жаданьне, каб гучала больш беларускай мовы. Бо сэрыял пра беларускую моладзь і разьлічаны на наш рынак, а не на расейскі, польскі ці яшчэ які. Асабіста ў мяне таксама было такое жаданьне напоўніць стужку творамі нашых музыкаў, якія сьпяваюць на сваёй мове».

«Вышэй за неба» напоўнілі беларускамоўнай музыкайТГ: Якая музыка будзе ў фільме?

 У нас гучыць вельмі разнастайная музыка. Мы імкнуліся падабраць модны, цікавы і арыгінальны саўндтрэк і прадставіць лепшую сучасную беларускую музыку. Найперш гэта выдатная маладая каманда Akute, у якую мы ўсе верым. У фільме гучыць чатыры іх песьні на беларускай мове, якія пакуль нідзе не сьвяціліся і ўвойдуць у іх новы альбом. Akute сталі правобразам кіношнага гурта, які выконвае іх песьні ў кадры.

ТГ: Самі музыкі з Akute у фільме не ўдзельнічаюць?

Не, бо паводле задумы «кіношны» гурт выконвае зусім іншую функцыю, па фільму яго нават распад чакае. Хоць стылістычна ён падобны да каманды Стаса Мытніка і Ромы Жыгарава. Гурт у кіно завецца «Перфект», ролю музыкаў выконваюць таленавітыя маладыя акторы Леанід Пашкоўскі, Іван Трус, Зьміцер Папко (ён жа Vinsent) і Арсеній Ільіных. Зрэшты, паралельна мы зробім кліп для Akute з выкарыстаньнем кадраў зь фільму. Музыкі ўжо прыязджалі з Магілёву да нас на здымкі ў Менск.

ТГ: Хто яшчэ задзейнічаны ў напісаньні саўндтрэку і як у прынцыпе адбываўся адбор?

У час падрыхтоўкі да здымак мы адбіралі музыку праз сваіх партнэраў – «Альфа-радыё». 120 гуртоў даслалі нам свае запісы, якія адбірала экспэртная група, куды ўваходзіў я, режысэр Дзьмітры Марынін, акторы. Нам была патрэбная цікавая актуальная музыка. Таму адразу вырашылі ўзяць Akute. Крыху будзе гучаць Vinsent, яшчэ дзьве кампазіцыі запісалі нашы акторы. Фінальная кампазіцыя, таксама па-беларуску, належыць маладой камандзе Sonika, на яе таксама рыхтуем кліп. З масьцітых будзе прысутнічаць J:Морс, якія запісалі свой твор адмыслова да стужкі.

 

ТГ: То бок зададзенасьць была ад пачатку ўключыць у саўндтрэк менавіта беларускамоўныя песьні?

Так, натуральна, было жаданьне, каб гучала больш беларускай мовы. Бо сэрыял пра беларускую моладзь і разьлічаны на наш рынак, а не на расейскі, польскі ці яшчэ які. Асабіста ў мяне таксама было такое жаданьне напоўніць стужку творамі нашых музыкаў, якія сьпяваюць на сваёй мове. Акром таго, што ў фільме гучыць даволі шмат музыкі, дык яшчэ ў здымках задзейнічана нямала музыкаў. У гэтым пляне мы арыентаваліся на фільмы Балабанава «Брат» і «Брат-2», дзе таксама быў падабраны выдатны саўндтрэк з рок-кампазіцый, а ў кадры зьяўляліся вядомыя пэрсоны. У нашым фільме можна будзе пабачыць розных вядомых асобаў: Памідораў, Калдун, Пугач, Патліс, Афанасьева, Саладуха, Вайцюшкевіч, Хаменка, які будзе граць невялічкую ролю.

 

ТГ: Бачна, што вы не кіраваліся пры запрашэньні сьпісамі непажаданых асобаў.

Так, для нас нейкія «чорныя сьпісы» зусім не ўплывалі на крытэры выбару. Дзяржава да фільму не мае ніякага дачыненьня, таму нічога ні зь кім не ўзгаднялі. Сэрыял здымаецца не на дзяржаўныя грошы, а на грант ААН, таму мы былі абсалютна вольныя ў сваім выбары.

ТГ: Калі чакаць прэм’еры і ці плянуецца выдаць саўндтрэк?

Мяркую, што не пазьней за канец вясны. Мы робім цяпер мантаж карціны і постпрадакшн. А песьні з сэрыялу абавязкова выдадзім асобным CD.


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Продажа красивых зеркальных дверей. Сравните цены
    narodnie-dveri.com
    Мировые новости Самое свежее