Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Воля Чайкоўская (Мятnа): «Канцэрты для нас не прыярытэт» (25 января 2012)

З нагоды выхаду трэцяга альбому «КветкаVata» праекту Мятnа сьпявачка і паэтка Воля Чайкоўская распавяла «Тузіну Гітоў» пра музычныя ўплывы, патлумачыла чаму вырашыла зрабіць электронную вэрсію рэлігійнага гімну «Магутны Божа» і чаму ўжо пяты год Мятnа не выходзіць у оф-лайн.

Воля Чайкоўская (Мятnа): «Канцэрты для нас не прыярытэт»
Праект Мятnа існуе ўжо пяты год і толькі што выдаў ужо трэці па ліку альбом, які завецца «КветкаVata». Працу над новымі творамі музыкі Воля Чайкоўская і Юры Круглікаў пачалі пару гадоў таму. «Калі мы заканчвалі папярэдні альбом „Мітрэнгі“ ў 2010 годзе, то ўжо была гатова палова песень для альбому „КветкаVata“, — апавядае Воля. — Але паколькі ў нас, на жаль, няма магчымасьці ўвесь час займацца толькі музыкай, праца над новым дыскам ішла з пэўнымі перапынкамі. Толькі пры канцы 2011 году скончылі зьвядзеньне і афармленьне альбома».

Удзельнікі праекту Мятnа кажуць, што ў іх музыцы наўрад ці ёсць дакладны адбітак якіх-небудзь музычных уплываў. Воля і Юра слухаюць самую розную музыку: пачынаючы ад арт-року, заканчваючы разнастайнай электронікай. Часам іх густы не супадаюць, але ў сваёй музыцы яны імкнуцца шукаць свой уласны стыль і гучаньне. І не бяруцца прадказаць нават у якім рэчышчы будзе іх наступная праца, бо кожны з сваіх альбомаў яны спрабуюць зрабіць не падобным да папярэдняга.

Прадставілі альбом музыкі ўжо ў Новым годзе. Самі яны задаволеныя тым, што атрымалася па выніку, але не да канца. «Вядома, уласны творчы прадукт заўжды чым-небудзь не задавальняе. І гэта нармальна», — зазначае Воля. Усе песьні для гэтага дыску яна стварала разам зь Юрасём, толькі адзін твор тут ня іх аўтарства — «Магутны Божа» на словы Натальлі Арсеньневай. Бадай што ўпершыню беларускі рэлігійны гімн прагучаў у такой электроннай мінімалісцкай аранжыроўцы: «Гэта вельмі паэтычная і вельмі беларуская песьня. Адна з маіх улюбёных. Мы зрабілі сваю вэрсію. Так, як мы яе чуем. Абсалютна шчыра, зь любоўю, пранікнёна», — кажа Воля Чайкоўская.

Дзіва, але за амаль пяць гадоў існаваньня, Мятnа так і не дала ніводнага публічнага выступу. Музыкі тлумачыць такую акалічнасьць перадусім тым, што яны ня маюць асаблівага інтарэсу даваць канцэрты адно толькі з кампутарам і без музыкантаў: «Гэтае пытаньне патрабуе сур’ёзных арганізацыйных, часавых, магчыма, і фінансавых затрат. Таму пакуль справа да жывых выступаў не дайшла. Але, шчыра прызнацца, для МЯТNы гэта і не зьяўляецца прыярытэтным. Нас больш цікавяць уласна якасьць музыкі, паэзіі, атмасфэра, сам працэс стварэньня альбому, як нейкага цэласнага арганізма», — тлумачыць сьпявачка.

Спампаваць альбом «КветкаVata» праекту Мятnа можна на Ultra-Music.com.

 Воля Чайкоўская (Мятnа): «Канцэрты для нас не прыярытэт»


Метки - Мятnа
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее