Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Ilo&Friends: «Сланечнікі» назаўжды (25 января 2012)

Беларускія палякі з Ilo&Friends прадставілі свой другі альбом, які завецца «Cланечнікі». Ня вельмі частая зьява, калі пад магутны аўтарскі тэкст пішацца музыка, якая толькі ўзмацняе слова. Ilo&Friends якраз дасканала вырашаюць гэтую задачу, прычым, як у выпадку з народнымі песьнямі, так і ў працы зь вершамі Караткевіча, Някляева, Ваячака.

Ilo&Friends: «Сланечнікі» назаўждыЗборная каманда Беластоку па рок-н-роле на чале з Ілонай Карпюк запісала альбом, які сьмела можна залічваць у асноўныя здабыткі беларускай незалежнай сцэны апошніх гадоў. Іло сабрала разам цудоўных музыкаў — на басу ў яе Андрэй Паплаўскі, лідэр яшчэ адной беларускамоўнай каманды Падляшша RIMA, удзельнікі гэтага ж гурта — гітарыст Марцін Кахановіч і бубнач Андрэй Грэсь. Плюс яшчэ да альбома спрычыніліся саксафаніст Клаўдзі Багусловіч ды лідэр Зьвязу беларускай моладзі ў Польшчы Ігар Лукашук, які сачыніў адну песьню ды падыграў на фано.

Альбом выйшаў больш цікавым, чым дэбютнік «Па дарозе». Ilo&Friends пайшлі на сур’ёзны перагляд свайго гучаньня ды паглыбіліся ў ледзьве не арт-рокавыя экспэрымэнты. Два ўдарных нумары чакаюць слухача на самым пачатку: антыядзерны рок-гімн «Ніколі больш» на верш Віктара Шведа, што натхніў на стварэньне вокладкі для альбома, а шыкоўны нумар з пранізьлівым саксафонам і словамі Сыса «Сланечнікі» ў сваю чаргу даў назву альбому. Ня вельмі частая зьява, калі пад магутны аўтарскі тэкст пішацца музыка, якая толькі ўзмацняе слова. Ilo&Friends якраз дасканала вырашаюць гэтую задачу, прычым, як у выпадку працы з народнымі песьнямі («Каліна», «Туман ярам»), так і ў працы зь вершамі Караткевіча, Някляева, Ваячака. Справу давяршае па-добраму лісьлівы, трохі хрыплаваты голас Ілоны зь мілым падляскім вымаўленьнем.

Варта адзначыць яшчэ густоўнае аздабленьне дыску з картоннай вокладкай-раскладанкай. Альбом пісаўся цягам 2009—2010 гадоў у беластоцкай студыі Rembrandt Польскага радыё, але толькі цяпер трапіўся ў рукі. На жаль, у беларускіх дыскарнях ён не прадаецца, ды і ў сеціва музыкі вырашылі яго таксама не выкладаць.


Метки - Ilo Friends
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее