Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Статьи » Интервью / Наста Шпакоўская: «Я такая, якая ёсьць» (25 января 2012)

Рок-сьпявачка ды акторка Наста Шпакоўская перад сваім сольным выступам у Мінску распавяла ў вялікім інтэрвію як ставяцца ў тэатры да яе музычнай кар’еры, чаму яна жыве цяпер на два гарады, зь кім марыць запісаць дуэт і якія песьні выконвае на застольлях. «Мне здаецца, што я проста абавязана адгукацца на тое, што адбываецца вакол. Ня ўсё ж пець “опца-дрыца-гоп-цаца”, як у нас усё квітнее і як у нас зашыбісь».

Наста Шпакоўская: «Я такая, якая ёсьць»«Цяжка кагосьці зараз у Менску знайсьці, усе нібы толькі праездам знаходзяцца ў горадзе. Такое адчуваньне, што тут жывуць толькі тыя, хто пры ўладзе», - разважае Наста, калі мы абмяркоўваем яе бліжэйшы выступ. Яна хацела паклікаць на канцэрт некаторых сваіх калегаў, але потым адмовілася ад гэтай задумы. Сьпявачка і сама цяпер жыве на два гарады – месяц таму паехала ў Кіеў з сваімі двума дзеткамі cьледам за мэнеджерам гурта Naka Андрэем Ісачэнкам, які ўладкаваўся працаваць на “A-ONE Украіна”. Пры тым рэпетыцыі з музыкамі і працу ў тэатры ў Менску яна ня кінула. 4 лютага ў яе канцэрт у Loft-café, а 8 лютага яна ўпершыню выканае адну з галоўных роляў у спэктаклі «Эдып» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра. Так сталася, што яе музычны праект Naka апынуўся летась у клятым чорным сьпісе. Таму, каб працягваць дзяліцца сваімі песьнямі Наста вырашыла рабіць сольныя выступы з музыкамі з свайго гурта. Так супала, што з пачаткам «сольнай» кар’еры яна запісала і некалькі дуэтных кампазіцый.

- Наста, з чаго раптам ты вырашыла засьпяваць дуэтам?

Па-першае, мне падаецца гэта цікавым у пляне прасоўваньня творчасьці, бо прыцягваецца аўдыторыя адразу двух выканаўцаў. Па-другое, што тычыцца «У баі», то там у мяне было канкрэтнае разуменьне і адчуваньне таго, што трэба, каб сьпяваў мужчына. Была някепска знаёмая з Вайцюшкевічам і падумала, што ён аптымальна пасуе. А што да «Пагоні», то гэтая кампазыцыя вымагала прысутнасьці ваяўніча настроенага беларускага хлопца. І тут мы хутка дамовіліся з Янам Маўзэрам. Пакуль не выходзіць прадставіць дуэты ўжывую – і Зьміцера, і Яна няпроста засьпець у Мінску. Спадзяюся гэта атрымаецца зрабіць увесну – на прэзэнтацыі нашага новага альбому.

- А зь кім бы яшчэ хацелася запісаць дуэт?

Ня буду забягаць наперад, але ёсьць яшчэ задума задзейнічаць аднаго «неахопленага» мной любімага чалавека. Я думаю ў нас атрымаецца зь ім засьпяваць, праўда ён пра гэта яшчэ ня ведае, так што пакуль не скажу яго імя. А яшчэ марыла бы засьпяваць з Юрыем Юліянавічам Шаўчуком. Спадзяюся, што гэта мара зьдзейсніцца.

- Ёсьць падставы на гэта спадзявацца?

Так, ёсьць. Мы трошкі знаёмыя, няхай гэта такія адносіны далёкія і цьмяныя (Naka выступала на разагрэве DDT на канцэрце ў Магілёве – заўвага С.Б.). На жаль, няма песьні пакуль, якую можна было б прапанаваць.  

- З часоў «Рок-каранацыі-2009» цябе нязьменна называюць «рок-князёўна». Ты сама як да такога тытулу ставішся?

Цяпер спакойна...Памятаю, што ў годзе 2006 для мяне гэта было сапраўды вельмі важна.

Тады гэты тытул быў бы істотнай падтрымкай і стымулам для далейшай працы, але яго ў мяне на той час не было. Калі ж мне яго далі, то быў ён ужо без патрэбы, бо я сама знаходзілася ўжо на іншым узроўні. Не скажу, што для мяне непрыемна, калі называюць «рок-князёўнай», але цяпер сам тытул для мяне нічога ня значыць.

- Дык ці варта надаваць тытулы і званьні музыкам, па-твойму?

Мне здаецца, што гэта важна ўсё ж. Музыкі ў нашай краіне нічога не зарабляюць, дык няхай хоць нейкія прэміі ды ўзнагароды для іх будуць.

- Прызнайся, ці наўмысна адбудавала такі свой трагічны вобраз, у якім паўстаеш на сцэне?

Нічога наўмысна не адбудоўвала. Я такая, якая ёсьць. І гэта самае лепшае ў рок-музыцы – быць такім, якім ты насамрэч ёсьць. Проста часьцей мне сумна, чым весела, хоць вясёлых песень хапае. Весялосьць і добрая іронія мусяць быць неад’емнай часткай творчасьці кожнага паважаючага сябе артыста. А трагічнасьць кожны можа ўгледзіць. Хоць ніхто ж не абвінавачвае ў трагічнасьці групу Muse, скажам, у якой фактычна няма мажорных песень. Проста людзі робяць музыку такую, якую яны адчуваюць. І я так імкнуся. Калі мяне нешта хвалюе і змушае перажываць, то не магу пераўтварыць гэта ў нейкую гумарэску... Хоць лічу адносным і суб’ектыўным сьцверджаньнем, што мая творчасьць – трагічная. 

- Свае песьні ты прысьвячала і ўдзельнікам акцыі 19 сьнежня і ахвярам тэракту ў метро. То бок ты лічыш, што музыкант павінен адгукацца на тыя падзеі, якія адбываюцца ў грамадзтве?

Канечне, нехта ж мусіць на гэта адгукацца. Ня ўсё ж пець «опца-дрыца-гоп-цаца», як у нас усё квітнее і як у нас зашыбісь. Мне здаецца, што я проста абавязана адгукацца на тое, што адбываецца вакол. А калі б падзеі былі весялейшыя, дык можа і песьні пісаліся б адпаведныя.

- А як у тэатры ставяцца да тваёй музычнай кар’еры?

Ды вельмі добра ставяцца. Да ўсялякіх іншых справаў вакол маёй музычнай кар’еры ставяцца так сабе. А што да самой музыкі, то ніякіх прэтэнзій не прад’яўлялі. 

- А што ты сьпяваеш падчас нейкіх прыватных вечарынаў і сьвяткаваньняў. Здараецца ж такое, што пяеш проста за сяброўскім сталом?

Не, ніколі не сьпяваю на застольлях. Не было яшчэ такога...

 

Наста Шпакоўская. 4 лютага. Loft-café (Мінск, вул.П.Броўкі, 22). 19.00.

Кошт квіткоў – 40000-70000 руб. Даведка і замова квіткоў:  +375 (29) 380-00-10, +375 (29) 268-07-56, +375 (29) 674-64-41. Для іншагародніх прадугледжана зьніжка на ўваход пры наяўнасьці квіткоў на праезд.


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее