Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Басовішча» трэба ратаваць (29 января 2012)

Арганізатары адзінага беларускамоўнага рок-фэстывалю пэрыядычна сутыкаліся з праблемамі ягонага фінансаваньня. Але сёлета сытуацыя стала сапраўды крытычнай — Польскае міністэрства адміністрацыі і інфарматызацыі адмовіла ў фінансаваньні праз хібы ў фінансавых справаздачах арганізатараў. Як стала вядома «Тузіну Гітоў», надзея на правядзеньне «Басовішча» ёсьць, але новы конкурс на фінансаваньне Беларускае аб’яднаньне студэнтаў можа і ня выйграць. Дапамагчы БАСу выклікалася Падляская опэра і філярмонія, а сама арганізацыя зьмяніла старшыню.

«Басовішча» трэба ратаваць Для таго, каб разабрацца ў сытуацыі «Тузін Гітоў» зьвярнуўся непасрэдна ў польскае Міністэрства адміністрацыі і інфарматызацыі, якое займаецца праблемамі нацыянальных меншасьцяў у Польшчы. «Цягам апошніх гадоў БАС мела сур’ёзныя праблемы з разьлікам бюджэтных датацыяў на правядзеньне „Басовішча“ і з-за шэрагу фармальнасьцяў арганізацыя была вымушаная вяртаць міністэрству вялікія сумы», — распавёў ТГ прэс-сакратар міністэрства Артур Казёлак.

Па словах ужо экс-старшынькі Беларускага аб’яднаньня студэнтаў Касі Кузьміч, арганізацыя сапраўды мела праблемы зь фінансавай справаздачнасьцю, але не пагаджаецца з тым, што ў гэтым выключна яе віна. «Прычынай адмовы ў фінансаваньні ў Міністэрстве называюць праблемы з агульнай справаздачнасьцю БАСу цягам усіх гадоў супрацоўніцтва з нашай арганізацыяй. Падчас майго старшынства праблемы зьяўляліся ў 2010 годзе. Калі вядзецца пра фінансавую справаздачу „Басовішча-2011“, то мы не атрымлівалі ніякіх заўвагаў ад міністэрства», — кажа Кася.

Тым ня менш, надзея на тое, што сёлета фэстываль усё ж пройдзе яшчэ ёсьць. Адмысловая камісія Міністэрства адміністрацыі і інфарматызацыі, улічваючы праблемы БАСу і важнасьць «Басовішча» для беларускай нацыянальнай меншасьці, рэкамэндавала міністру правесьці дадатковы конкурс прапановаў на правядзеньне ў 2012 годзе рок-фэстывалю, скіраванага на беларусаў у Польшчы. Міністар прапанову ўхваліў і вырашыў вылучыць на гэтую мэту 90 000 польскіх злотых (троху меней за 30 000 даляраў). Сума ня надта вялікая, улічваючы, што для правядзеньня «Басовішча» прасілі 150 000 злотых. Аднак і гэтыя грошы атрымаць можа зусім ня БАС. «Заяўка Беларускага аб’яднаньня студэнтаў будзе разглядацца на тых жа ўмовах, што і заяўкі ад іншых арганізацыяў. Трэба таксама памятаць, што міністэрская камісія будзе абавязаная ўзяць пад увагу папярэдні досьвед супрацоўніцтва з заяўнікам», — кажа Артур Казёлак.

Такім чынам, шансаў атрымаць фінансаваньне ў БАСу няшмат і арганізацыі трэба шукаць партнэраў. Сваю дапамогу прапанавала Падляская опэра і філярмонія. Яе дырэктар Рабэрта Скальмоўскі ўпэўнены, што «Басовішча» трэба ратаваць: «Гэта важная падзея, у якой ёсьць свая адметная гісторыя. Праз гады фэстываль будаваў ня толькі тоеснасьць беларусаў, але і тоеснасьць усяго падляскага рэгіёну». Па словах дырэктара Падляскай опэры і філярмоніі, ягоная ўстанова гатовая аказаць БАСу ўсебаковую падтрымку: «Гэта могуць быць і тэхнічныя, і арганізацыйныя пытаньні, а таксама фінансавыя разьлікі — тут нашая структура дакладна спатрэбіцца. Калі казаць пра ідэйную дапамогу, то нашыя супрацоўнікі будуць у змозе гэта зрабіць, калі зьявіцца жаданьне з боку БАСу».

Але БАС пакуль ня вырашыў, ці прымаць гэтую дапамогу. «На цяперашні момант вядуцца перамовы зь некалькімі культурніцкімі ўстановамі — між іншым і зь філярмоніяй. Усё пакуль знаходзіцца ў стадыі перамоваў, таму яшчэ няма ніякіх фактаў. Галоўным арганізатарам „Басовішча“ дакладна застаецца БАС, але сёлетні фэстываль будзе арганізаваны ў партнэрстве зь іншай арганізацыяй. Гэта паўплывае і на паляпшэньне арганізацыі фэсту, і, вядома, адкрыюцца большыя магчымасьці ў пляне фінансаваньня фэстывалю», — кажа Кася Кузьміч.

Тым часам, у кіраўніцтве Беларускага аб’яднаньня студэнтаў адбыліся зьмены. Як паведаміла Кася Кузьміч, яна адмовілася ад вылучэньня сваёй кандыдатуры да Галоўнай Рады БАСу, але надалей застаецца актыўным сябрам арганізацыі. Новай старшынёй стала Аляксандра Максімюк, якая вучыцца на другім курсе Варшаўскага ўнівэрсытэту.


Метки - Басовішча
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее