Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Гаротніца: пажарных выклікалі? (31 января 2012)

Канцэрт гурта «Гаротніца» — самае тое ў зімовы пятнічны вечар, калі на вуліцы пад мінус 20. Праект заснаваў чарнаскуры беларус Андрусь Такінданг, якому аднаго свайго гурта Recha падалося замала. Ён сабраў музыкаў з розных менскіх фармацыяў: бубнач грае ў гард-кор камандзе «Сквот», трубач — з акадэмічнай капэлы «Сонорус», клярнэтыст і басіст працуюць у сымфанічным аркестры, гітарыст — з таго ж Recha, вакалістка Валерыя пачынала сваю кар’еру ў KRIWI… Сямёра музыкаў не сьпяшаючыся адладжваюцца, хоць ужо мінула 40 хвілін, як іх выступ мусіў пачацца. Аказваецца, у клюбе «Графіці» час імпрэзы прызначаюць з запасам, каб кожны пасьпеў замовіць сабе пад’есьці ды выпіць і паразмаўляць зь сябрамі, фонам гучыць The Cranberries. Валерыя падбягае пасьля настройкі да бармэна ды просіць паставіць «чаго павесялей» і задавольваецца запісам канцэрту Боба Марлі. Праз 10 хвілін яе воплескамі запросяць на сцэну і амаль дзьве гадзіны яна будзе дзяліцца сваёй невычэрпнай энэргіяй з публікай.

Гаротніца: пажарных выклікалі?«Гаротніца» грае прыемную і мяккую музыку, дзе добра ўжываюцца элемэнты ска і джазу, клясыкі ды року. Тэксты піша Андрусь, усе яны, як правіла, сумныя і трагічныя. Нямала іх песень маглі бы гучаць на нашых радыёстанцыях замест надакучлівага і прымітыўнага шансону. «Цяпер халодна, але хутка будзе горача», — абяцае Валерыя, размахваючы вялікім піўным келіхам, у які налітая чорная гарбата. Яна скідае швэдар і застаецца адно толькі ў майцы. Усхопліваецца і публіка — «Гаротніца» ня мае ніводнага запісанага альбома, аднак людзі іх песьні ведаюць і часам падпяваюць. Зь пяцёра сьмялейшых пачынаюць танчыць ля сцэны амаль на самым пачатку. Музыкі, па ўсім бачна, выконваюць адзін з сваіх каронных нумароў — маргінальны рок-н-рол «Фінка для дзяўчынкі» з вушараздзіральным бэкам Такінданга, які ані на сэкунду не перапыняе граць пры гэтым на сваёй домры. Потым гэтую песьню сыграюць яшчэ на біс і замест Андруся сьпяваць у мікрафон будуць самі гледачы. Канцэрт праходзіць на адным подыху. Асалоду атрымалі ўсе.

Пасьля канцэрту Андрусь Такінданг распавядае, што яго гурт існуе пяць гадоў і ўвесь гэты час знаходзіцца ў стадыі распаду. Яны раз-пораз зьбіраюцца дзеля канцэртаў, бо надта ім падабаецца гэтая справа, але да студыі за гэты час музыкі так і не дабраліся. «Мы ж — дэструктыўны аркестар», — кажа заснавальнік «Гаротніцы» і гэтыя словы нібы даюць адказ на ўсе імаверныя далейшыя пытаньні. Ён запрашае на жывыя выступы гурта, бо гэта адзіная магчымасьць пазнаёміцца зь іх музычнай філязофіяй.


Метки - Гаротніца
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее