Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Статьи » Интервью / Руся: «Пачуўшы Shuma людзі адчуваюць гонар за мову і за краіну» (2 февраля 2012)

— Увосень, калі ты абвесьціла пра свой новы праект, то паабяцала выхад альбома празь некалькі месяцаў. Чаму вырашыла перанесьці ажно на верасень? У чым складанасьці?
Прычыны дзьве. Па-першае, на пачатку мы ўсе пераацанілі свае фінансавыя магчымасьці і нават думалі спыніцца, пакуль сума выдаткаў ня вырасла яшчэ больш. Але неяк так сталася, што большая частка каманды пакрысе ўцягнулася ў праект, палюбіла яго і людзі нават пачалі адмаўляцца ад ганарараў. Яны ўключыліся ў справу, захапіліся працай і паверылі ў прыгажосьць і вартасьць праекту. Мне, нават, часам здаецца, што ўсіх ужо не хвалюе выніковая пасьпяховасьць альбому (усьміхаецца). Мы кайфуем, працуючы ў Shuma.

Руся: «Пачуўшы Shuma людзі адчуваюць гонар за мову і за краіну»Па-другое, саўндпрадусар праекту Alexis Scorpio амаль што ўсе гукі Shuma «малюе» з нуля і прынцыпова не карыстаецца бібліятэкамі сэмплаў. Такая праца вымагае шмат часу адзін трэк мы робім прыкладна восем тыдняў. Гэта доўга. Да сакавіка мы дакладна не пасьпеем.

— Рэакцыя на першы трэк з праекту была для цябе нечаканай?

Я чакала, што рэмікс Deech’a добра сустрэнуць, але не спадзявалася, што гэтак мэгадобра. Людзі на вуліцы падыходзілі да мяне, дзякавалі за песьню, давалі свае плэеры, каб я пераканалася, што яны слухаюць менавіта гэты трэк. Калі ж мы мелі жывы выступ з арыгінальнай музыкай Shuma на фэстывалі «Можна» і на канцэрце Emika, то зваротная сувязь стала больш багатая на рэспэкты і пажаданьні посьпеху. Людзі пішуць, што менавіта такой музыкі ім не хапала. Такой, якая б будавалася на карнявой культуры і была б сучаснай. Бывае, пішуць, што пачуўшы Shuma нехта адчуў гонар за мову і за краіну.

Праўда, мяне бянтэжыць, калі у клюбах кажуць «дзякуй, што сьпяваеце на вымерлай мове». Прыкра, але гэта факт. Хацелася б паказаць уласным прыкладам, што мы маем магчымасьць хаця б шанаваць рэшткі таго, што засталося. Мы ўкладаем шмат павагі і любові ў працу не чакаючы нічога ў адказ, і гэта прыцягвае ўвагу людзей, якія стаміліся ад узаемавыкарыстаньня і цынізму.

— Чаму па-твойму такім праектам павінны зацікавіцца людзі, якія ў прынцыпе неабазнаныя ў фольку?

Людзі ўжо цікавяцца. Як рэміксамі Зьмітра Deech, так і арыгінальнай музыкай. І цяжка сказаць, прыхільнікаў чаго больш. Мы прапануем слухачам якасную электронную музыку ў спалучэньні з карнявой культурай, якая зьяўляецца роднай для большасьці з нас. Таксама мы выкарыстоўваем сучасную электронную музыку як унівэрсальную мову для таго, каб зрабіць беларускую культуру больш зразумелай для міжнароднай аўдыторыі.

Як ставісься да ранейшых спробаў пакласьці аўтэнтычныя сьпевы на электроную музыку? Экспэрымэнты апошніх гадоў («Руны», Guda і T-Trider) не сказаць, каб мелі вялікі посьпех.

Мне больш за ўсё падабаюцца экспэрымэнты Веранікі Кругловай. Хаця гэта не сапраўдная клюбная музыка, а больш джазавая. Але Вераніка, на мой погляд, зрабіла гэта звышпрафэсійна! Астатнія, на жаль, слухаюцца па-аматарску, таму, пэўна, і ня мелі вялікага посьпеху.

— Першымі фольк і электроніку ў Беларусі пачалі спалучаць «Палац» і KRIWI. Як па-твойму, слухаюцца іх песьні цяпер?

На маю думку  «Палац» быў клясным ў свой час, але цяпер электронная музыка моцна зьмянілася. Вось, параўнайце, напрыклад, актуальныя сёньня электронныя праекты кшалту Flying Lotus, Amon Tobin, Dorian Concept, Oval з тагачаснымі плынямі і самі пачуеце якія вялікія адбыліся перамены. Але «Палац» і KRIWI сталі першапраходцамі ў спалучэньні этнікі і электронікі. Дзякуй ім вялікі за гэта.

— Ці ня думаеш ты, што большы посьпех маглі мець аўтарскія рэчы на беларускай мове, няхай сабе густа замяшаныя з электронікай, гэта ж таксама ніша. Ці ў цябе проста няма тэкстаў альбо ты настолькі верыш у моц палескіх сьпеваў?

Што да аўтарскіх тэкстаў і электроннай музыкі, то я не магу цяпер уявіць сабе, скажам, Emika па-беларуску, гэта будзе слухацца эклектычна. Няхай спачатку людзі прызвычаяцца да беларускіх дыялектаў у электроннай эстэтыцы. Слухачы не заўседы разумеюць дыялектныя словы і ўспрымаюць мову хутчэй як беларускі дапаможнік музыкі, як нейкую лінгвістычную надбудову. Нельга перакуліць стаўленьне да мовы і густы аўдыторыі адным праектам. Спадзяюся, што пасьля альбому і канцэртаў Shuma наступным экспэрымэнтатарам будзе значна лягчэй прывабіць аўдыторыю менавіта беларускай мовай. Тады і пагаворым пра аўтарскія тэксты.
Але, па шчырасьці, я не бачу сэнсу ў аўтарскіх тэкстах. Прынамсі ў сабе я таленту сонграйтэра не адчуваю. Ня ведаю, што можна сказаць людзям нешта больш лепшае і карыснае, чым тое, што ўжо сказалі і гавораць людзі, значна разумнейшыя за мяне. У мяне няма жаданьня і таленту гаварыць пра свае рэфлексіі ці пісаць кранальныя шчырасьцю мэтафарычныя тэксты, як Зэмфіра. Я хутчэй адчуваю сябе чалавекам, які ўмее запаліць азарт у іншых, здольным мэдыюмам і закаханай у культуру сваей краіны жанчынай.

— Ці няма ў цябе засьцярогі, што ўсе твае спробы застануцца на лякальным узроўні і зацікавяць толькі малое кола людзей? Што павінна адбыцца, каб ты палічыла, што праект мае посьпех?

Што павінна адбыцца? Паўтаруся, што адным альбомам сьвет не зварухнеш, але задаць тэндэнцыю магчыма. Калі за Shuma пачнуць узьнікаць праекты такога ж ўзроўню, калі жаданьне працаваць з традыцыйнай культурай Беларусі зьявіцца ня толькі ў Зьмітра Deech і Паўла Ambiont, гэта і будзе посьпех. І засьцярогі ў мяне няма, як няма яе ні ў каго з тых людзей, якія працуюць над праектам, бо мы за любоў, пазытыўную энэргію стварэньня, творчую самарэалізацыю, актыўнасьць і Беларусь.


Метки - Руся, Shuma
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Для вас в нашей компании производитель офисной мебели для всех желающих.
Мировые новости Самое свежее