Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Крамбамбуля пойдзе да канца (2 февраля 2012)

Арганізатары канцэрту гурта «Крамбамбуля» ў клюбе Re:Public афіцыйна абвесьцілі, што мерапрыемства не адбудзецца. Прадстаўнікі гурта патрабуюць у дырэкцыі клюбу назваць прозьвішчы чыноўнікаў, якія змусілі адмяніць канцэрт і зьбіраюцца зьвярнуцца ў суд, каб спагнаць выдаткі. «Мы хочам ведаць, ці сапраўды наша творчасьць забароненая і на якой падставе», — кажа Лявон Вольскі, які гатовы асабіста зьвярнуцца ў пракуратуру і адміністрацыю прэзыдэнта, а таксама ў Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры з тым, каб разабрацца ў сытуацыі.

Крамбамбуля пойдзе да канцаАрганізатар канцэрту «Крамбамбулі» Ўладзімер Шаблінскі і дырэктар Re:Public Андрэй Старцаў так і ня здолелі дамовіцца між сабой за гэтыя тры тыдні, што мінулі ад пачатку канфлікту. Шаблінскі стаяў на сваім — канцэрт мусіць быць праведзены адпаведна з дамоўленасьцямі. Старцаў настойваў на «надзвычайных абставінах», што перашкаджаюць выступу праекту Лявона Вольскага і актыўна прадаваў квіткі на іншы канцэрт беларускіх камандаў, пастаўлены на гэты дзень. «Мы былі гатовы і гатовыя дагэтуль зьняць свае прэтэнзіі да Re:Public у выпадку таго, калі яны скажуць праўду і назавуць тых людзей, якія перавысілі свае службовыя абавязкі і змусілі адмяніць наш канцэрт», — кажа прадусар «Крамбамбулі» Ганна Вольская. У іншым выпадку, прадстаўнікі гурта зьбіраюцца зьвярнуцца ў суд, каб спагнаць выдаткі. «Мы хочам ведаць, ці сапраўды наша творчасьць забароненая і на якой падставе», — кажа Лявон Вольскі, які гатовы асабіста зьвярнуцца ў пракуратуру і адміністрацыю прэзыдэнта, а таксама ў Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры з тым, каб разабрацца ў сытуацыі.

Пакуль жа на гэтай стадыі арганізатары канцэрту вымушаныя прызнаць, што ён адменены і вярнуць грошы за квіткі. Адбывацца гэта будзе ў той жа час, калі плянавалася імпрэза — 11 лютага ў будынку клюбу Re:Public з 18:00 да 20:00. Арганізатары просяць тых, хто набыў квіткі, мець пры сабе пашпарт. Грошы будуць вяртацца ў прысутнасьці саміх музыкаў «Крамбамбулі». Яны палічылі, што варта падтрымаць сваіх гледачоў, якія да апошняга спадзяваліся на тое, што трапяць на канцэрт. «Працэдура вяртаньня квіткоў, канечне, выглядае прыніжальна. Але мы пастараемся зрабіць яе весялейшай — будзем раздаваць плакаты і даваць аўтографы», —зазначае Лявон Вольскі.

Тым, хто ня здолее вярнуць квіток у абвешчаны дзень, раяюць зьвярнуцца да арганізатараў па тэл.: (017) 280-15-10, (033) 655-55-96, (029) 655-55-96.

Між тым, адменены канцэрт «Крамбамбулі» плянуецца правесьці ўвесну ў Вільні. Як паведамляе Ўладзімер Шаблінскі, ужо дасягнута папярэдняя дамоўленасьць з амбасадай Літвы ў Беларусі аб прадастаўленьні бясплатных візаў для гледачоў гэтага канцэрту.


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее