Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Статьи » Рецензии / Znich зьдзейсьніў сваю «Мрою» (8 февраля 2012)

Альбому ад «зьнічоў» не было настолькі даўно, што трэк-ліст «Мроі» падобны да складанкі лепшых песень. Усе гэтыя песьні ўжо добравядомыя з канцэртаў, на загалоўны трэк зьняты хоць такі кліп. Плюс да таго, альбом дапоўнены двума бонусамі — самымі моцнымі нумарамі з папярэдняга альбома «Крыжы-абярэгі» (2006). Так што, дадзеная праца адрасуецца сталым прыхільнікам каманды Таболіча і цалкам пасуе для першага азнаямленьня з творчасьцю пачынальнікаў беларускага фольк-паган-мэталу.

Znich зьдзейсьніў сваю «Мрою»

Гэтым дыскам Znich засьведчыў, што не стаіць на месцы, працуючы над сваім гучаньнем, якое стала больш шчыльным і чыстым, з сваімі разынкамі, як напрыклад «Мроя», што ўпрыгожаная цудоўным бэкам салісткі філярмоніі Ларысы Сімаковіч. Месцамі гурт наогул не пазнаць, як у песьні «Атрута». Калі бы не адметны голас-рык Таболіча, дык збольшага яна магла сыйсьці за някепскую поп-рок баляду. Зрэшты, Znich проста працягнуў працаваць у кірунку, заяўленым у тых жа «Крыжах-абярэгах», калі іх саўнд істотна палагаднеў. На «Мроі» каманда яшчэ болей увагі надала клявішам, якія запаланілі ўвесь альбом. Варта тут адзначыць яшчэ мілыя інструмэнтальныя ўставачкі («Intro», «Outro»). Наогул жа, іх музыка добра б пасавала да якога сучаснага беларускага кіно на гістарычную тэматыку, калі б такое ў нас было, рымэйку «Дзікага паляваньня караля Стаха», напрыклад.

Цікава яшчэ, што Znich адмовіўся ад выкарыстаньня народных песень, аддаўшы перавагу ўласнаму матэрыялу. З народных — тут прысутнічае толькі «Каляда-калядзец» (яе калісьці перайгравалі і N.R.M.), у якую музыкі дадалі зусім несьвяточнага змроку. Даюцца новыя творы Таболічу і кампаніі, мяркуючы з усяго, досыць няпроста (8 новых трэкаў за 5 гадоў), але тым ня менш гэты альбом дэманструе: Znich у добрай форме і не зьбіраецца згасаць.


Метки - Znich
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее