Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Наша Аліна (8 февраля 2012)

«Пагаворваюць, што ў дакумэнтах бацькі Арловай, так і было напісана — «беларус». Не бяруся прыпісваць нам, як шмат хто з фанатычных беларусаў, усё калісьці згубленае. Але магу сказаць пра як мінімум прыязнае стаўленьне Аліны Арловай да Беларусі. Гэта факт. Падчас рэалізацыі праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» на запрашэньне прасьпяваць адну з сваіх песень па-беларуску, Аліна адгукнулася з радасьцю і дала прынцыповую згоду…» — музыка і прадусар Алесь Кот-Зайцаў пра Аліну Арлову.

Нам усім ёсьць чаму павучыцца адзін у аднаго, у сваіх суседзяў ды кожнаму ў кожнага. Прыкладам таму, магчыма сама таго не ўсьведамляючы, зьяўляецца Аліна.

Шмат хто зь менчукоў ведае, якая музыка гучыць у сталіцы на дзень гораду. Аднойчы трапіўшы ў Вільню на такое ж гарадзкое сьвята я быў уражаны сваеасаблівай альтэрнатывай нашым працаўнікам эстрады. Паўнавартасны канцэрт Аліны Арловай наўпрост на адной з плошчаў Вільні стаў тады нечаканым падарункам. У той дзень Арлова ўпершыню прэзэнтавала сваю новую праграму «Mutabor» з новымі музыкамі. Пра літоўскую сьпявачку на той момант я ведаў не па чутках — ня раз чуў рамантычныя кампазыцыі ў запісах, а яшчэ часьцей чуў добрыя водгукі знаёмых і незнаёмых пра яе творы.

Наша АлінаЯна ўлюбляе ў сябе імгненна. І калі для адданай прыхільнасьці чароўнай рамантычнай асобе, зь ня менш рамантычным імём Аліна, вам не дастаткова пачуць альбом, то пасьля жывога спатканьня ўсе сумнівы адпадаюць. Кропкі, акцэнты, цішыня і ўсплескі ў яе музыцы растаўленыя настолькі чула, што вас чакае замілаваньне і поўны рэлакс.

Не абыйшлося і без сацыяльнай падаплёкі, калі яе хто бярэцца шукаць. Любяць беларусы лічыць Вільню «сваёй». Дык вось і Аліну ў пэўнай ступені можна лічыць «нашай». У сваіх інтэрвію сьпявачка неаднойчы распавядала пра свае карані, якія сягаюць і ў Расею, і ў Літву, і ў Беларусь. Пагаворваюць, што нават у дакумэнтах бацькі Арловай, так і было напісана — «беларус». Не бяруся прыпісваць нам, як шмат хто з фанатычных беларусаў, усё калісьці згубленае. Але магу сказаць пра як мінімум прыязнае стаўленьне Аліны Арловай да Беларусі. Гэта факт. Падчас рэалізацыі праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» на запрашэньне прасьпяваць адну з сваіх песень па-беларуску, Аліна адгукнулася з радасьцю і дала прынцыповую згоду. На жаль, да рэалізацыі задумы справа не дайшла. У той час сьпявачка мела шэраг канцэртаў у Францыі, а тэрміны завяршэньня працы над «Перазагрузкай» усё больш прыціскалі. Але і ня маючы непасрэднага выніку, сама рэакцыя Аліны пакінула прыемны ўспамін і ўпэўненасьць, што яе імя ў беларускім кантэксьце яшчэ прагучыць.

Нешта ўнутры пацяплела, як пабачыў у мэтро афішу з выявай прыгожай манахромнай дзяўчыны. Аліна вязе да нас непаўторную віленскую атмасфэру. Варта яе адчуць, пабачыць, і пачуць.

 

Аліна Арлова выступіць 25 лютага

ў Re:PublicПачатак у 19:00.

Прэзэнтацыя новай канцэртай праграмы ў складзе:

Сымас Бутавічус — скрыпка
Паўліюс Васкас — бас
Ёнас Нарбутас — пэркусія, бубны

Аліна Арлова — сьпевы, клявішныя, акардыён

У нас можно скачать сериалы бесплатно и на большой скорости.


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • Наша Аліна
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее