Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Крамбамбуля: чыста па панку (20 февраля 2012)

Праект Лявона Вольскага выдаў пяты студыйны альбом пад назвай Drabadzi-drabada, куды ўвайшлі беларускія народныя ды песьні іншых дружалюбных народаў. Усё добра, акром аднаго — падаць усю гэту прыгажосьць вырашана было чамусьці ў стылістыцы спарахнелага поп-панку. Новы дыск «Крамбамбулі» мусіць прыязна сустрэнуць прыхільнікі Вольскага, хоць творы зь яго наўрад ці пойдуць у народ. Улічваючы майстэрства Лявона пераўвасабляцца, рашэньне падаць багаты і разнастайны матэрыял у адзіным музычным рэчышчы выглядае крыху дзіўна.

Крамбамбуля: чыста па панкуЛявон разам з сваёй прадусаркай і жонкай Ганнай Вольскай працягваюць мысьліць канцэптуальна. Гэтым разам яны сабралі дванаццатку вядомых і ня надта (у нас) песень народаў Эўропы ды перааформілі іх у «крамбамбульнай» эстэтыцы з дапамогай наноўнабранага складу музыкаў. Загарнуты матэрыял належным чынам. Альбом уяўляе зь сябе двайнік — на адным дыску песьні па-беларуску, на другім — на мове арыгіналу. Мэта ясная і годная — пазнаёміць замежнікаў з нашымі песенькамі, а беларусаў — адпаведна з творамі іншых дружалюбных народаў (дзіва, але чамусьці абмінулі ўвагай украінцаў).  Усё добра, акром аднаго — падаць усю гэту прыгажосьць вырашана было чамусьці ў стылістыцы спарахнелага поп-панку.

Альбом «Крамбамбулі» мусіць прыязна сустрэнуць прыхільнікі Вольскага, хоць творы зь яго наўрад ці пойдуць у народ. Улічваючы майстэрства Лявона пераўвасабляцца, рашэньне падаць багаты і разнастайны матэрыял у адзіным музычным рэчышчы выглядае крыху дзіўна. Альбом выйшаў аднастайным і тое ідзе не на карысьць праекту. Ня ведаючы прыналежнасьці твораў, можна было падумаць, што Вольскі запісаў ня самым лепшым чынам прадуманы альбом балканскага фольку. А мэта ж была ўзяць шырэй. Ня выйшла — адметнасьці абраных кампазыцыяў згубіліся ў гэтым поп-панкаўскім віхуры. Найбольш адрозьніваецца ад усіх трэкаў «Сівы конь» і ён тут па-за канкурэнцыяй. Песьню гэтую безумоўна можна ўключаць у сьпіс самых удалых балядаў у выкананьні Вольскага. Дзеля гэтага, можна вытрываць усё. Нават неахайную ў сваім выкананьні «Зьнікні прэч, туга»  (Whiskey in the Jar). Не давайце сьпяваць гітарыстам, а тое чаго добрага, потым ім закарціць заняць вашае месца.


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее