Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / РСП: Культавы я заўжды (20 февраля 2012)

Гурт «Разьбітае сэрца пацана» прэзэнтуе на «Тузіне Гітоў» песьню «Культавы» з самотніка «Ч/Б». «Усё, пра што пяецца ў гэтай песьні — абсалютная праўда, тут няма аніякай мастацкай выдумкі, такое нашае жыцьцё», — кажа лідар РСП Дзяніс Тарасенка. 24 лютага гурт дасьць вялікі сольны канцэрт у клюбе Re:Public з нагоды выхаду доўгачаканага EP.

РСП: Культавы я заўжды

 «Мы неяк выпівалі з рэдактарам «34mag» Барысам Нікалайчыкам, і дзесьці пасьля пятага кілішка ён сказаў гэты выраз: „Калі я п’яны — я культавы“, мы толькі працягнулі: „А культавы я заўжды“, і так атрымалася песьня», — распавядае Дзяніс Тарасенка. Ён кажа, што ўсё, пра што пяецца ў песьні — чыстая праўда. «Гэта пра нас, тут няма аніякай мастацкай выдумкі, такое нашае жыцьцё», — кажа Дзяніс, але дадае, што ў песьні няма аніякіх заклікаў да ўжываньня алькагольных напояў. Цікава, што музыка да трэку была гатовая яшчэ гадоў 10 таму, але тэкст узьнік толькі цяпер.

Песьня «Калі я п’яны — я культавы» зьяўляецца часткай сынглу РСП, які мае назву «Ч/Б». Яго канцэртная прэзэнтацыя адбудзецца 24 лютага ў клюбе Re:Public. «Усе песьні сынглу масымальна набліжаныя да канцэртнага гучаньня», — распавядае Дзяніс, — «Мы наўмысна адмовіліся ад усялякіх сынтэтычных эфэктаў і прымочак». ЕР «Ч/Б» утрымлівае сем трэкаў, у запісе двух зь іх прымала ўдзел вакалістка гурта «Гаротніца» Валерыя Валадзько. «Канцэрт мае быць вясёлым: будуць распрананьні, абліваньні і яшчэ розныя вясёлыя рэчы», — абяцае Дзяніс Тарсенка. Як заўжды, удзел у шоў возьме таксама дэнс-шапіто «ЭВМ», безь якіх не абыходзіцца ніводны выступ РСП.

Спампаваць увесь самотнік «Ч/Б» гурта «Разьбітае сэрца пацана» можна на сайце часопіса 34mag.net.


Метки - РСП
Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • РСП: Культавы я заўжды
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее