Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Сяргей Вітушка: «Будуць новыя казкі!» (20 февраля 2012)

19 лютага пры поўным аншлягу ў кнігарні «ЛогвінаЎ» прайшла прэзентацыя аўдыёдыску «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Адмыслова да імпрэзы ў Менск прыехаў сам аўтар казак – Сяргей Вітушка, які ад пачатку 90-х жыве ў Вільні. Сваімі ўражаньнямі ад гэтага цікавага праекту дзяліліся яго ўдзельнікі, а за музычнае аздабленьне адказваў гурт «Палац», а дакладней яго лідэр – Алег Хаменка.

Сяргей Вітушка: «Будуць новыя казкі!» Дыск «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» можна разглядаць, як аўдыёпрацяг кнігі казак Сяргея Вітушкі з той жа назвай. Кнігу і дыск сваімі ілюстрацыямі аздобіў Міхал Анемпадыстаў, а выданьне стала магчымым дзякуючы сябрам і паплечнікам аўтара, якія вырашылі падтрымаць пісьменьніка ў няпросты для яго час (Сяргей праз хваробу страціў зрок і магчымасьць хадзіць, але працягвае ствараць). За выданьне аўдыёкнігі паводле казак Вітушкі ўзяліся Беларускае Радыё Рацыя ды інтэрнэт-партал Tuzin.FM, а ўдзел у запісе ўзялі вядомыя асобы. «Трэк-ліст праекту ўражвае, і мне вельмі прыемна і пачэсна знаходзіцца сярод такіх асобаў», - зазначыў адзін з удзельнікаў імпрэзы Алег Хаменка. Акром яго, у запісе дыску ўзялі ўдзел Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Уладзімер Арлоў, Андрэй Хадановіч, Зінаіда Бандарэнка, Ганна Хітрык, Стэфан Эрыксан, Тамара Лісіцкая, Адам Глёбус, Алесь Камоцкі, Сяргей Харэўскі, Сяржук Сокалаў-Воюш. Ня ўсе яны здолелі прыйсьці ў гэты дзень ды і наўрад ці кнігарня зьмясціла ўсіх удзельнікаў праекту ды яшчэ і гледачоў.

На менскую прэзэнтацыю зь Вільні прыехаў і сам аўтар – Сяргей Вітушка. Як зазначыў вядучы імрэзы, Сяргей Харэўскі, атмасфэра ў час імпрэзы моцна нагадала яму 80-ыя гады, якраз той час, калі Вітушка разам з паплечнікамі разгарнуў актыўную дзейнасьць і ачольваў клюб «Талака». «Як і 20 год таму, цікавая і годная праца была зроблена беларускай талакой, да якой спрычыніліся дзесяткі людзей, колішніх і новых сяброў добрага казачніка», - сказаў Сяргей Харэўскі, які разам з Сяргеем Будкіным і задумалі гэты праект.  

Як паведаміў арт-дырэктар кнігарні «ЛогвінаЎ» Павал Касьцюкевіч, кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» паводле продажаў у самой кнігарні па выніках мінулага году заняла шостае месца, а сярод дзіцячай літаратуры стала першай. Несумненна, што посьпех будзе чакаць і аўдыёвыданьне.

Цікава, што казкі Сяргея Вітушкі яшчэ паставілі і на сцэне. Здарылася гэта ў Канадзе дзякуючы намаганьням Віялеты Кавалёвай і тэатру «Яваровы людзі». Сам жа «добры казачнік» паабяцаў: «Будуць новыя казкі». І ўжо праанасаваў адну з сваіх бліжэйшых літаратурных задумаў – кніжку ў дарожку «Тэатр на далонях».

Пасля прамоваў Адама Глёбуса і Стэфана Эрыксана ды сьпеваў Алега Хаменкі імпрэза падыйшла да канца, але гледачы яшчэ доўга не адпускалі аўтара «Дзінь-дзілінь», які яшчэ з гадзіну размаўляў з сваімі чытачамі, ціснуў рукі гасьцям і ўдзельнікам ды раздаваў аўтографы. 

Старонка аўдыёпраекту «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» на сайце  Беларускага Радыё Рацыя.


Источник - Tuzin.fm
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее